АБПЭЦКЫЦЬ, дзеясл. Абпэцкаць, запэцкаць. А ну цябе, абпэцкыў ты мяне, лепш ба я ні брала цябе на рукі\ Пірагова Мсцісл. Наша Гануля ела бульбу i ўвесь твар абпэцкыла. Дзіснакіта Мсцісл. АБПЯЧЫ [абпеч], дзеясл. Апячы. Абпёк ён усё ліцо сабе. Пірагова Мсцісл. АБПЯЧЫСЬ [абпечца], дзеясл. Апячыся. Ня лезь туды, бо абчячэсься! Канахоўка Клім. / АБРАВІТА, прысл. Абавязкова, няўхільна. Абравіта ўсё будзіць зьдзелына, кылі я скызаў. Гірэевічы Клім. АБРАДЗШІЦЦА, дзеясл. Нарадзіць дзіця. Ей ужо прышоў час абрадзініцца. Палуж Краснап. Мыя жонка 'брадзінілась — сына прывіла. Сапрынавічы Мсцісл. АБРАДЗЩЦА, дзеясл. Дамовіцца, згаварыцца. Я з Іваным абрадзілісь na дровы ехаць. Асмолавічы Мсцісл. Яны абрадзілісь нычываць умесьці. Палуж Краснап. АБРАДЫВЬІЦЦА, дзеясл. Абрадавацца, усцешыцца. Я так абрадывылась, як цябе стрэціла, што скызаць ні магу. Галкавічы Мсцісл. Вот жа ён абрадуіцца, калі ўвызнаіць ета\ Гірэевічы Клім. АБРАДЫВЫЦЬ, дзеясл. Абрадаваць, усцешыць. Купіў розных гасьцінцаў, каб абрадывыць сваіх дзяцей. Сохана Мсцісл. АБРАЗ, -a, м. Абраз, вобраз. У хаце ў іх вісіць у куце вялікі абраз. Вародзькава Крыч. Увесь кут у хаце ўвубраный у абразы. Пірагова Мсцісл. АБРАЗ, прысл. Зараз, той хвіліны (у момант]. Пыдажджы ты мяне, покі я зьбегыю двору, я абраз зьвярнусь\ Гірэевічы Клім. АБРАЗА, -ы, ж. Абраза. Ета ж абраза — нызываць чылавека здраднікым, таке я абразы сьцярпець нільзяі Слаўнае Мсцісл. Длі мяне будзіць абраза, калі ты ні зойдзеш ды мяне ў хату. Паходавічы Чэрык. АБРАЗІК, -a, м. Памянш. ад абраз. Дзе ты купіла етый абразік? Ды там нейкыя жанчына прыдаець усю бажніцу. Мсціслаў. Павесь ты етый абразік у кут. Гарцуеўка Краснап. АБРАЗІЦЦА, дзеясл. Абразіцца (пакрыўдзіцца]. Не кажы так, дзеткі, ато чылавек абразіцца. Лабаноўка Клім. Чаго ты ны мяне абразіўся? Я ж табе нічога такога ні скызаў. Залесавічы Крыч. АБРАЗІЦЬ, дзеясл. Абразіць. Нада ж так чылавека абразіць нізашта! Нашкавічы Мсцісл. Абразіў ты мяне етым! Ц і ж я горшы за другіх, што ты грэбуіш мною. Журбін Бялынкав. АБРАЗОВЫНЫСЬЦЬ, -i, ж. Абразованасць, адукаванасць, выхаванасдь. Ен чылавек з абразовынысьцю, ні прыпадзець. Маластоўка Краснап. АБРАІЦЬ, дзеясл. Параіць [нараіць]. Людзі абраілі мне жонку — век буду помніць, як людзей слухаць! Гірэевічы Клім. Абрай ты мне, дзе купіць кыня. Вярбоўка Раснян. АБРАКОВЫНЫЙ, прым. Забракованы [выбракаваны]. Мой конь абраковыны: каМІСІЯ прызнала нягодным. Мсціслаў. АБРАКУВАЦЬ, дзеясл. Забракаваць, прызнаць нягодным. Нашых коній абракувалі, кажуць: нІ нада такіх. Маравілле Касцюк. АБРАМ, -а, м. Уласнае імя Абрам. Сьцякольшчык Абрам аб'ехаў yci вёскі. Міцькаўшчына Мсцісл. АБРАМГЗІЦЦА, дзеясл. 1. Зрабіцца рамізнікам. 2. Паставіць самога сябе ў дрэннае становішча. Абрамізіўся ты з сваёю гамонкаю. Горня Хоцім. АБРАМГЗІЦЬ, дзеясл. Паставіць іншага ў дрэннае становішча, аканфузіць. Абрамізіў ты дзевык сваімі песьнямі. Галкавічы Мсцісл. АБРАНЫЙ, прым. Выбраны. Міхась абраны дзілігатым на акруговы зьезд. Белы Камень Бялынкав. Усі, абраныя ў прызідзіум, займіця свае месцы. Мазалава Мсцісл. АБРАНЬНЯ, -я, н. Абранне, выбары. 3 бальшога абраньня ды выйшаў кікс (нішто). Сохана Мсцісл. АБРАС1ЦЦА, дзеясл. Абрасіцца, змачыцца расою. Выгыняў коні з жыта i ўвесь абрасіўся. Сохана Мсцісл. Праз луг ня йдзі, бо абросісься — рыса вялікыя. Гірэевічы Клім. АБРАСПДЬ, дзеясл. Абрасіць, змачыць у расе. Пысьля дожджыку пыхадзіў пы траве i абрасіў ногі. Сохана Мсцісл. АБРАЦЬ, дзеясл. Абраць, выбраць. У сельсавет нада абраць добрых людзей, каб дзела магль вясьці, як мае быць. Лабаноўка Клім. Трэба абраць дзілігатыў на зьезд, называйця каго\ Сохана Мсцісл. АБРОК, -у, м. 1. Падатак. За прыгоным пану плацілі аброк пылатном, зярном, жывёлай, альба працувалі: касілі сенажаць, жалі, палолі, пыхалі, гной вазілі. Жалезніца Краснап. Пану плацілі аброк зы пашу. Сохана Мсцісл. 2. Ахвяраванне рэлігійнага парадку. Каб ачуняла дзецю, дала аброк пыставіць Міколе сьвечку. Жалезніца Краснап. Дай аброк схадзіць у Кіяў пыкланіцца мышчам. Сохана Мсцісл. АБРОСЬЦЬ, дзеясл. Абрасці. Позна стрьіглі авечык, ні пасьпелі яшчэ абросьць, а тут захылыдала. Дзягавічы Крыч. Мой сыбака ў дзяды ўбіўся, увесь шышкамі абpoc. Барысавічы Клім. АБРОТЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад аброць. У каршме ня быў i кыня прапіў, || Прапіў коніка i абротычку. 3 нар. песні. Слаўнае Мсцісл. АБРОЦЬ, -i, ж. Аброць, вуздэчка. Вазьмі аброць i забрытай кыня. Бяседавічы Хоцім. Хлапец узяў аброць i пашоў na кыня. Ташна Клім. Малый вядзець кыня зы аброць. Шумячы. Забрытай кыня аброцьцю i вядзі двору. Гарманава Касцюк. АБРУБЛІНЫЙ, прым. 1. Абрублены, абсечаны. Усі веткі абрубліныя. Палуж Краснап. 2. Падрублены. Пыгана твыя кохта абрубліныя. Маластоўка Краснап. АБРУБІЦЬ, дзеясл. Абрубіць, зашыць бераг [зашыць рубцы]. Трэба хвартух абрубіць, ды ўсё некылі. Затоны Раснян. Я сваю хустку абрубіла. Крывы Лес Шумяц. АБРУБЫК, -бка, м. Абрубак, абсечанае бервяно [кавалак палена]. Ну й зрабіў жа ты лыпату! Ета ж абрубык нейкі\ Каробчына Мсцісл. Пысячы той абрубык на дровы. Палуж Краснап
Дадатковыя словы
абехаў
16 👁