Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
АБНЯСЫДГ [абнёсць], дзеясл. Абнесці, абвясці наўкол, абкружыць. Я думаю сад чыстаклётым абнясьці. Маркаўка Хоцім. Абнясі, таГухна, двор рякою, || Ня пусьці, татухна, быярыў на двор. 3 нар. песні. Зарэчча Мсцісл. АБНЯЦЦА, дзеясл. Абняцца. Чыкай, ні валі, дай мне добра абняцца. Сапрынавічы Мсцісл. АБНЯЦЬ, дзеясл. 1. Абняць. Маліц дзеўку абняў. Мсціслаў. Ік абняў я яго упол, дык зваліў атразу. Сапрынавічы Мсцісл. 2. Захапіць. Абніла мылыйца ды цёмныя ночка. 3 нар. песні. АБО, злуч. Або, uf. Зайдзі ты ды мяне, або я ды цябе зайду. Студзянец Касцюк. Або пан, або прыпаў\ Папоўшчына Мсцісл. Або грай, або грошы аддай. Мсціслаў. АБОБРЫНЫЙ, прым. Абабраны, абрабаваны. Якраз жа на тую ноч пабылі ў яго зладзеі, i зыстаўсь ён, як ліпка, абобрыный. Пірагова Мсцісл. АБОДВЬІ, -ых, ліч. Абодва, двое. Іх два браты i абодвы ны зямлі работыюць. Старае Сяло Мсцісл. Абодвы вёдры цякуць. Гарбавічы КасцюК. Яны абодвы прыходзілі ды цябе. Сохана Мсцісл. АБОДЗЬВЫ, -ух, ліч. Абодвы. Пыдсячы дрэва з абодзьвух бакоў. Пірагова Мсцісл. у'АБОЖ, прысл. Хіба, няўжо. Абож ты ня ведыіш, што Кірюха з Масквы прыехыў? Куравічы Мсцісл. Абож я ведаю, што ў цябе там робіцца. Бродкі Крыч. АБОЗ, -a, м. Рад [гуж] фурманак. У тэхнікум цэлым абозым дровы вязуць. Мсціслаў. АБОРА, -ы, ж. 1. Абора, хлеў. Зыгані ты скот у абору. Сутокі Мсцісл. 2. Абора, вяроўка ў лапцях. Мыя абора парвалысь, i лапыць спаў. Лабаноўка Клім. Зьвій-ка ты, тат, абору, ато німа чым лапця пірымытаць! ГІірагова Мсцісл. АБОРАК, -рка, м. Невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля. У аборках яшчэ выда, хоць сьнегу ўжо ŭ німа. Куркаўшчына Мсцісл. АБОРІНА, -ы, ж. Асобная абора. Перацёрлась аборіна ў лапці, нада новую віць. Пірагова Мсцісл. АБОРКА, -i, ж. 1. Памянш. ад абора Зьвіў я сабе аборкі ў лапці. Аборкі ў мяне пырваліся. Палуж Краснап. 2. Тонкая вяровачка. Аборка ляжыць у клеці, прінясі яе сюды, прівізаць нада. Касцюковічы. Смурыжу аборкыю бутылку, ніяк ні пірясмурыжу. Горкі Краснап. 3. Аборкі, прышытыя ў нізе спадніцы. Я люблю, каб спадніца зьверьху была вузкыя, a ўнізу была прішыта аборка, усё роўна, як звон у цэркві. Слаўнае Мсцісл. АБОРЫК, -рка, м. Аборак, нявораная лагчына сярод раллі. Гэты аборык запушчаны на сенажаць. Затоны Раснян. Коні naсуцца ў аборку. Кокатава Мсцісл. Сёліта ўсі аборкі вадою заплулі, трыва будзіць быльшая. nipafoBa Мсцісл. АБОРЫЧЫК, -чка, м. Памянш. ад аборак. Схадзі ты, дзетка, скасі тэй аборычык у ярі\ Пірагова Мсцісл. АБОРЫШ, -a, м. Пярэчышчак, пласт сена. Янка сыіірша пазьбіваў сухоя сена ў аборышы, a тады пычаў кідаць на воз. Kyляшоўка Клім. АБОЧЫНА [аббочына], -ы, ж. Абочына, сцежка, край дарогі. Пысярод дарогі йшчэ сьнег ляжыць, а абочынай ужо суха. Caпрынавічы Мсцісл. АБОЯ, абаіх, ліч. Абодва. I іна i мужык яе — абоя любяць выпіць. Старае Сяло Мсцісл. АБПАЛІНЫЙ, прым. Апалены, апечаны. Выскачыў з агню ўвесь абпаліный, чуць ні згареў. Пірагова Мсцісл. АБПАЛІЦЬ, дзеясл. Асмаліць. Сяньні яшчэ кыбына нада абпаліць. Асмолавічы Мсцісл. АБПАРІВЫЦЬ, дзеясл. Абпарваць, запарваць. Bap гатоў, дывай жлукта, будзім бяльлё абпарівыць. Юшкі Мсцісл. АБПАРІК, -рка м. Абпарак, венік, запараны ў гарачай вадзе. Вазьмі абпарік ды пыдмяці хату. Хвёдараўка Краснап. АБПАРІНЫЙ, прым. [Спараны, загіараны, вараны]. Я люблю есьці боб абпаріный — тады ён смашный. Пірагова Мсцісл. У чугунку там стаіць боб абпаріный, вазьмі ды еж. Іванаўка Хоцім. АБПАРІЦЦА, дзеясл. Апарыцца, абварыцца гарачаю вадою. Ускачыў ён няўмысьлі ў цугун з варам, ну i абпаріўся — уся кожа з нагі зьлезла. Пірагова Мсцісл. АБПАРІЦЬ, дзеясл. Апарыць. Руку eaрым абпаріла. Затоны Раснян. АБПЁНІЦЦА, дзеясл. Абпеніцца [пакрыцца пенаю], спацець. Пы дарогі бальшэя выбоіны, дык коні абпенілісь, пакуль пріехылі. Асмолавічы Мсцісл. АБПЁНІЦЬ, дзеясл. Абпеніць, нагрэць [загнаць] каня да пены. Як ты ета ехаў, етык кыня абпеніў? Куляшоўка Клім. АБПІКАЦЦА, дзеясл. Абпякацца, абагравацца, сагравацца. Стаў абпікацца з марозу ў цёплуй хаце. Палуж Краснап. АБПЛІСКАЦЬ, дзеясл. Абпляскаць, заплюхаць; напляскаць па твары. Я думыю абпліскаць яго хырашэнька na лічыку, штоб ён ні дражніў мяне. Слаўнае Мсцісл. АБПЛЯМІЦЦА, дзеясл. Запляміцца, запэцкацца. Уся мыя шубка пад дожджам абплямілась. Пірагова Мсцісл. A йдзе ета ты так абплямілась уся? Паходавічы Чэрык. АБПЛЯМІЦЬ, дзеясл. Запляміць, запэцкаць. Ідзе ж ты плацьця так абпляміла? Гуіядзі што пы траве кычалыся нейдзе! Пірагова Мсцісл. АБПОЙ, -ю, м. Абпой [абпойванне]. Залучылі ды сябе хлыпца, i пачаўсь абпой! Старае Сяло Мсцісл. 3 самыга раньня пычаўсь у іх абпой. Краснаполле. АБПОЙКА, -i, ж. Абпой [абпойванне]. УЯкіма дpyгей дзень абпойка ідзець. Maластоўка Краснап. АБПЭЦКЫНЫРІ, прым. Абпэцканы, запэцканы. Чаго ета ў вяпрука ўвесь лыч абпэцканый у крыві? Пірагова Мсцісл. Уся кніжка твыя абпэцкыныя, дзе ты пасыіеў яе абпэцкыць? Палуж Краснап. АБПЭЦКЫЦЦА, дзеясл. Абпэцкацца, запэцкацца. Пакуль печку вытапіла, дык уся абпэцкылась. Затоны Раснян. Асьцярожна тут, каб ні абпэцкыцца. Крывы Лес Шумяц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 512  ▶