Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Бацька хварэў нядзелі дзьве, цяпер нічога, паздаравеў. Пірагова Мсцісл. ПАЗНОТА, -ы, ж. Позні час. Еткыя пазнота ўжо, a дзеці ня йдуць двору. Палуж Краснап. ПАЗОРЬНЫЙ, прым. Відны, статны. Дзеўка хоць ні пазорна, а работыць умея. Казельская Буда Краснап. ПАЗЫКА, -i, ж. Пазыка. Калі ні хопіць солі, сходзіш к суседзям у пазыкі, возьміш гаршчкі пасаліць. Старае Сяло Мсцісл. ПАЗЫЛКІ, -лак, мн. л. [Пазалкі], шчолак, які застаецца пасля мыцця бялізны. H i вылівай пазылкі пад парогам, ато буду ць тухлець, аднясі далей. Куркаўшчына Мсцісл. Ідзі адцірай трапкі ў пазылках. Буліна Касцюк. У пазылкі трэба бяльлё пымачыць. Горкі Краснап. ПАЗЬІСКАНЬНЯ, -я, н. Спагнанне. Горш зы ўсяго мне ета пазысканьня — ні дай, дык пытаць ні будзеш. Добрае Мсцісл. ПАЗЫЧАЦЬ, дзеясл. Пазычаць. Бацька пашоў пазычаць грошы на кыня. Бродкі Крыч. ПАЗЫЧЫЦЬ, дзеясл. Пазычыць. Ц і не пазАчыце вы мне cipna на дзень які? Серчыцы Краснап. На абед ня хопіць хлеба, трэба йці пазычыць да суседа. Бабынічы Мсцісл. Нада пазычыць у каго матыку ды пуматычыць бульбу, ато зырысла травою. Бяседавічы Хоцім. ПАЗЬБІРАЦЬ, дзеясл. Пазбіраць. Пазьбірай, дзетка, бубычку, нашто napacсыпыў? Пірагова Мсцісл. ПАЗЬШЦЦА, дзеясл. Пазніцца. Глядзі ж прыходзь раней, ні пазьніся. Негін Касцюк. H i пазьнісь, Максімка, бо будзем чыкаць тут. Багацькаўка Мсцісл. ПАЙДАЦЬ, дзеясл. йад'есці. H i сьпяшыце, ніхай ён пайдаіць троху. Васілёўка Хоцім. ПАЙКА, -i, ж. Шчасце, удача. Вялікыя пайка твыя, што ты туды ні пыпаў. Хвёдараўка Краснап. ПАЙМАЦЬ, дзеясл. Паймаць, злавіць. Я паймаў хрушча. Карма Пайкі Краснап. Hi паймаў за руку — ні кажы, што злодзій. Зоры Чэрык. ПАІНЫЙ, прым. Нітаваны [паяны]. Паіныя трубка слабей за літыю. Бяседавічы Хоцім. ПАЙНЯЦЬ, дзеясл. Зразумець. Што ён за чылавек, пайняць ніяк нельга. Новы Дзедзін Міласл. Ен 'відна чужаземіц — гаворыць, дык пайняць нільзя. Арцёмаўка Краснап. ПАЙСТРЬІЦЬ, дзеясл. Павастрыць. Пайстры нож троху аб брусок, ато ні рэоюыць. Палуж Краснап. Дзе ты дзеў асялок? Мне нада касу пайстріць. Арцёмаўка Міласл. ПАЙСЬЦГ, дзеясл. Пайсці. Стаў яныпрытацца, каб пайсьці туды, аж прышоў ды мяне Рыгор, дык я ўжо ні пайшоў. Палуж Краснап. Марока яе ведаіць, куды йнапайшла. Паўлавічы Клім. Дзед пайшоў ны магільнік. Хоцімск. ПАЙЦГ, дзеясл. Пайсці. Дзеўка парыцілася пайці на вічарынку. Стрэшын. ПАКАЕУКА, -i, ж. Пакаёўка. Наста служыла ў паноў пакаёўкаю. Гібалы Касцюк. ПАКАЗАЦЦА, дзеясл. Паказацца. На небе паказаўся месік. Чыгрынаўка Расняп. Ужо вятох паказаўся на небе. Буліна Касцюк. ПАКАЛЁЦЬ, дзеясл. Памерзиуць. Пакалелі мы саўсім, пакуль выцягнулі бульбу з погрыба. Пірагова Мсцісл. Рукі ны маро31 пакалелі. Вярбоўка Раснян. ПАКАРАЦЁЦЬ, дзеясл. Пакарацець, зрабіцца больш кароткім. Пакарацеў зусім мой армяк. Робцы Раснян. ПАКАЦЩЦА, дзеясл. 1. Пакаціцца. Капейка ўпала i пакацілася пыд лаўку. Івапаўка Хоцім. А х, каб ён згарэў, як ён умея йграць; як зайграе, так аж сьлёзы naкоцяцца. Парадзіна Мсцісл. 2. Упасці, паваліцца. Як ударыў я яго, дык ён i пакаціўся. Хоцімск. ПАКАЦІЦЬ, дзеясл. Пакаціць. Сымон пакаціў нейкую бочку ў гумно. Крывы Лес Шумяц. Пакаці, Янка, абручык! Шарэйкі Касцюк. ПАКВАПІЦЦА, дзеясл. Паквапіцца, пазайздрыць. Паквапілась дзеўка на быгацьця, дык цяпер i бядуець. Сохана Мсцісл. Наквапіўся на чужое дабро. Негін Касцюк. ПАКГНУТЫЙ, прым. Пакінуты. Як naкінутэй сыбака, лётаў пы бызару, шукаючы оюонку. Старае Сяло Мсцісл. ПАКГНУЦЬ, дзеясл. Пакінуць. Пакінь ты ўжо вярхыць, апрыкла ўжо! Старае Сяло Мсцісл. Г эсты край ніколі ні пакіну тут жа я радзіўся. Ушакі Чэрык. Сварыліся зы мяжу, ажно ŭ абкосык пакінулк Віхраны Мсцісл. ПАКЛАДАЦЦА, дзеясл. Згаворвацца. Пакладалыся іна ісьці ca мною ў лес, ды нешта ні пышла. Іванаўка Хоцім. Як разыходзіліся — паклаліся, каб сустрэцца нам у панядзелак ураньні. Пірагова Мсцісл. ПАКЛАДЗЁНЫЙ, прым. [ПаклаДзеныІ. У старой хаце ў мяне зімля, a ў новай мост пакладзен. Пірагова Мсцісл. ПАКЛАСЬЦБ, дзеясл. [Пакласці], палажыць. Пакладзі мне што-нібудзь у гылывашкі. Гібалы Касцюк. Недзе паклаў рукавіцы i ні ведаю дзе. Васілёўка Хоцім. Скора гумно наша будзець скончана: ужо нувугольнікі на страсе паклалі. Пірагова Мсцісл. ПАКЛЁП, -y, м. [Паклёп], хлуслівле абвіпавачвапне. Што ты ны мяне паклёпы ўзводзіш? Хвёдараўка Краснап. Ета паклёп ны мяне ты ўзводзіш! Гарбавічы Касцюк. ПАКЛІКАЦЬ, дзеясл. Паклікаць. Haкліч кур, ніхай зьдзіўбаюць крошкі, uiro пырассыпаў пы хаці. Гарадок Раснян. ПАКЛОН, -a, м. Паклон, прывітанне. Асаблівьій паклон перыдай майму татку. Пірагова Мсцісл. Наклоны табе ад маткі. Хоцімск. ПАКЛЬІЧЫЦЬ, дзеясл. Падратаваць, патаптаць. Коні паклычылі чыста лён. Хвёдараўка Краснап. ПАКОИ, -ю, м. Спакой. Такей жа галуза, што нійдзе пакою яму німа. Бяседавічы Хоцім. ПАКОЙНІК, -a, м. Пакойнік, нябожчык. Трупа пакойніку гатова. Людагошч Мсцісл. Добры чылавек быў пакойнік, ніхай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йадесці
11 👁
 ◀  / 512  ▶