яму зімля пухам будзе. Роськаў Калініншчына. ПАКОЙНІЦА, -ы, ж. Пакойніца, нябожчыца. Ета мне йшчэ пакойніца матка зрабіла кажух. Ушакі Чэрык. Пакойніца Тадора бывала у сё кажа, што іна хутка памрэць — ведыла сваю сьмерць. Бардзіч Краснап. ПАКОН, -у, м. Смерць [скоп). Ох! Хоць бы скарэй пакон прышоу — гэстак жа цяжка жыць хвораму на сьвеці. Ушакі Чэрык. ПАКОНІШЧА, -а, н. Могільнік. Пынясьлі ўжо нашыга нібошчыка ны паконішча. Ушакі Чэрык. ПАКОРА, -ы, ж. 1. Пакора. Еткыя ў яго ужо пакора, што, здаецца, усё зьдзелыіць, што ні скажы. Ушакі Чэрык. 2. Лубяное пакрьшде лодкі ад дажджу. Пакора працякала наскрозь, i вады поуна лодка ныбралысь. Тур'я Чэрык. ПАКОРНА, прысл. Пакорна. /на стала пакорна ўсё зносіць біз мужыка — некыму заступіцца. Новы Дзедзін Міласл. ПАКОРНЫЙ, прым. Пакорлівы. Пакорны хлопіц удаўсь, усіх слухаець. Глупікі Крыч. Нябось біз му жука пакорна стала, цяпер сьвякрову ува ўсім слухаіць. Арцсмаўка Міласл. ПАКОС. -а, м. Пракос, рад, пройдзены касцом. Ну-ка, брат, прайдзі пакосы два, усё ж я скарей дыкашу. Бяседавічы Хоцім. ПАКОТ, -у, м. 1. Пакот, жэрдкі, пакладзеныя замест столі ў гумне ці на хлеве. Навой i пабілкі пылажы ў клеці ны пакот. Бяседавічы Хоцім. Пакот кладзецца часта, каб злодзей ня ўлез. Горкі. 2. Жэрдкі, што кладуцца на ключы для асновы' страхі. На хату ўжо прывязьлі пакот. Машавая Бялынкав. Пакот ужо пакладзен, заўтры крыць пачнём. Пухнава Мсцісл. ПАКОТНІК, -а, м. Чалавек, што дрэнпа робіць. Пакотнік ты, што ты зьдзелыў, ці ж можна так? Слаўнае Мсцісл. ПАКОЦЬВІНА, -ы, ж. Лата, жэрдка, што кладзецца на ключы для асновы страхі. Ета пакоцьвіна тонкыя, за яе i саломы ні прівяжыш. Барысавічы Клім. Мы свой інбар пасьці ўжо скончылі, толькі пакоцьвіньі пыкласьць i крыць можна. Пірагова Мсцісл. ПАКРАСІЦЬ, дзеясл. Пафарбаваць. Як пакрасіла ты сваю воуну, дык i андрак папрыгажэў. Новыя Капачы Мсцісл. ПАКРІУДЗІЦЦА, дзеясл. Пакрыўдзіцца. Ііакріўдзілась ны мяне Наста за тоя, што я ні дыла ёй свае сукенкі ныпрянуць. Маляцічы Крыч. ПАКРІУДЗІЦЬ, дзеясл. Пакрыўдзіць. Ідзі, ідзі сюды, дзетычка, хто цябе пакріўдзіў? Гарбавічы Касцюк. ПАКРУЦЩЬ, дзеясл. Пакруціць. Пакруці навой, ато ўснова аслабла. Дрыбін. ПАКРЫУДЗІЦЬ, дзеясл. Пакрыўдзіць. Каб зы яго другія не заступіліся, дык ба гэтыя пакрыўдзілі. Сох.ана Мсцісл. ¥ ПАКРЫЦЬ, дзеясл. Пакрыць. Сьнег пакрыў усю землю. Хоцімск. Мы йгралі ў карты, дык ён шосткую хаЦеў пакрыць deiвятку, во жулік! Арцёмаўка Міласл. ПАКРЭПНУЦЬ, дзеясл. Пакрэпнуць, адубянець ад холаду. Капалі бульбу, дык памерзьлі, мае рукі пакрэплі, як кычарэжкі зьдзелылісь. Пірагова Мсцісл. ✓ ПАКУДА, прысл. Пакуль. Ехыў, ехыў, пакуда ні даехыў. Палуж Краснап. ПАКУКАЦЬ, дзеясл. Пакукаваць. Пакукай, зязюлька, пакукай, серыя! Колькі мне гадоў жыць? Гібалы Касцюк. ПАКУЛЬ, прысл. Пакуль. Пакуль сонца ўзыйдзець — рыса вочы выесьць. Арцёмаўка Міласл. Во, юга старыя, пакуль муўчала. Бяседавічы Хоцім. Гуталіся, пакуль нагуталіся. Палуж Краснап. ПАКУЛЬЛЯ, пакыльля, -я, н. [Пакулле], клочча, абскубкі з лёну ці канагіель. Дай мне пакульля завізаць мяшочак. Хлышчы Мсцісл. Гэта пакульля яшчэ згадзіцца, зь яго можна путы віць. Татаршчына Мсцісл. Во пакыльля пынадзелыла na ўсёй хаці. Брылёўка Краснап. ПАКУТА, -ы, ж. Пакута. Зы якія ета гряхі ны мяне тыкая пакута. Дубеец Касцюк. Пакута за ніпраўду грызець маё серца. Слаўнае Мсцісл. ПАКУШТАЦЬ, дзеясл. Пастукаць аб зубы яйцо, паспрабаваць, ці моцнае. Дай пакуштаць мне яйцо, ці крэпка яно. Крычаў. ПАКУШЫЦЬ, дзеясл. Пакаштаваць, паспрабаваць. Ды ты пакушый, ета ж ня рэдзька, а мёд; такой ты з роду ня еў. Пара дзіна Мсцісл. Квас такей смашный! Каб пакушыў яго — за вуха ні атвёў бы ат відра. Старае Сяло Мсцісл. ПАКЫЛКА, -i, ж. Кій, палка. Якзьдзімлянуў яго пакылкый, дык аж увагнуўся. Пакылкый яго б i па сьпіне. Хвёдараўка Краснап. ПАЛАВЩА, -ы, ж. Дошка ў падлозе, масніца. Пылавіцы ў мосьце пагнілі, нада зміняць на новыя. Гібалы Касцюк. ПАЛАВЫЙ, прым. Палавы, светлажоўты. Красівый у мяне быў конь, сам палавый i лысіна на лбе. Пірагова Мсцісл. ПАЛАТА, -i, ж. Уласнае імя Палагея. Палага, ушый мне гаплік у кабат. Дубеец Касцюк. АПАЛАЖЫЦЬ, дзеясл. Палажыць, пакласці. Жыта палажылі на гумне ў пасад. Крычаў. ПАЛАМАЦЦА, дзеясл. Зламацца, паламацца. Трэба накліску перамяніць, ато сані саўсім паламаюцца. Глупікі Крыч. Поломалась цапілна. Машавая Бялынкав. ПАЛАМКІ, -аў, мн. л. Абдзіркі пасля круп. Абыдраў крупы, а паламкі сабе зыставіў. Хвёдараўка Краснап. ПАЛАТНО, -а, н. Палатпо. На навой намотана палатно. Пацкава Мсцісл. Ніткі тонкія, дык i палатно выхОдзіць тонкае, роўнае. Хлышчы Мсцісл. ПАЛАТНЯНЫЙ, прым. Палатняны, зроблены з палатна. Гречка ў палатняным мяху, а жыта ў рядняным. Машавая Бялынкав. ПАЛАХЛ(ВА, прысл. Палахліва, баязліва. Іна палахліва азіралась, ці ні глядзіць хто — ды кінулась уцікаць. Ушакі Чэрык. ПАЛАХЛІВЫЙ, прым. Палахлівы, баязлівы. Етый конь дужа палахлівый. Дубеец Касцюк. ПАЛАЦІ, -яй, мн. л. Палаці над печкаю для спання. Цёпла мне спалась сёньня
Дадатковыя словы
туря
9 👁