Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НОУПРЫБЫЛЫЙ, прым. Новапрыбылы. Ета наш ноўпрыбылый хватарант. Ен тут будзіць ныстаўнікам. Пірагова Мсцісл. НОЧ, -ы, ж. Ноч. Кыніцеліўся ўсю ноч з конімі i цяпер спаць хачу. Куркаўшчыйа Мсцісл. НОЧВЫ, -аў i начоў, мн. л. Ночвы [начоўкі]. Прынясі ночвы, бялізну будзем мыць. Юр'евічы Клім. Начоў німа сваіх, дык біда: бегый ды ў людзей npaci. Халдзееўка Хоцім. Матка купіла ночвы мыць бяльлё. Шумячы. НОЧ-ПРІ-НОЧ, прысл. Штоноч. Ета падумыць толькі. Аўдакім з Карпым ночnpi-ноч у лес езьдзяць, i лясьнік іх ні спыймаіць. Б. Хутары Kpaciian. НОЧЧУ, прысл. Уночы. Зыпытряшыў сьняжок — буря будзя ноччу. Хвёдараўка Краснап. Сяньня ноччу была тыкая ивантура, што я думаў i сьвету болыи ні ўбачу. Ушакі Чэрык. НОЧЧЫ, прысл. Уночы. Ноччы два арыштанты ўцяклі з вастрогу. Маластоўка Краснап. Гэта было сяньні. ноччы. Васілёўка Хоцім. НОШКА, -i, ж. Мошка, ноша. Мыя ношка надта цяжкыя, нада троху адбавіць. Лсшчынка Мсцісл. НУ, выкл. Ну. Ну, ці скора ты там? Ідзі, я жду. Ушакі Чэрык. Ну й конь у цябе — агонь! Асавец Крыч. НУВУГОЛБНІК, -а, м. Навугольнік, нарожнік, кроквы, што ставяцца на вугол будынку для заснаваньня страхі. Скора гумно наша будзіць гатова: ужо нувугольнікі ны страсе пыклалі. Пірагова Мсцісл. НУДА, -ы, ж. 1. Нуда, сум. Нуда на серца нейкыя ныпала, ні магу месца сабе знайсьці. Шэвялёўшчына Мсцісл. 2. Моташнасць. У мяне нуда нейкая, мабыць вырвіць. Журбін Бялынкав. НУДЗІЦБ, дзеясл. Нудзіць, муціць, пазываць на ванітаванне. Мяне нудзіць, хаця каб не вырвыла. Машавая Бялынкав. * НУДЗІЦЦА дзеясл. Нудзіцца, сумаваць. Хлопіц нудзіцца адзін, а кумпаніі яму німаш. Забычанне Касцюк. ✓ НУДЫЧКА, -i, ж. бат. Ягада касцянка. Нудычка i кысьцянка — ета ўсё 'дно. Хвёдараўка Краснап. НУЖДА, -ы, ж. Патрэба, нсабходнасць. Нужда мяне гоніць ны зарыбыткі, а так ці пашоў бы я! Пірагова Мсцісл. НУЖДАЦЬ, дзеясл. Вымагаць, прымушаць. Бандзіты сталі нуждаць яго аддаць грошы. Палуж Краснап. НУЗДАЦЬ, дзеясл. Вуздаць, кілзаць. Н узд ай кыня, бо ні зьдзержыш з гары. Рылаўшчына Мсцісл. НУКУЛДУЯСЩЬ, дзеясл. Накулдаячыць, нагаварыць [незразумела]. Нукулдуясіў абы-чаго. Хвёдараўка Краснап. НУМІР, -а, м. Нумар. Мне нада пятый нумір калош. Слаўнае Мсцісл. НУПРЭЙ, -я, м. Уласнае імя Ануфрый. Нупрэй купіў кыня сьляпога на 'дно вока. Клімавічы. НУПУСЫДЩЬ, дзеясл. Напусціць. Што ты вопыху нупусьціў? Буглаёўкі Краснап. НУРЯ, -i, ж. Нура [мучэние]. Разі ета жысьць — нура дна, дажы адзець нечыга. Карма-Пайкі Краснап. НУТРЭЦ, -а, м. Нутрэц. Лігчаный кыбан, а за сьвіньнімі бегыіць — нутрэц ці якоя ліха? Тур'я Чэрык. НУТУРБІЦБ, дзеясл. Натурыць, насыпаць, напоўніць. Натурыў мех поўны як вока i зывізаць неяк. Хвёдараўка Краснап. НЫ, прыназ. На. Ціхон, як паедзіш у горыд, купі мне нівялікі слоік ны масла. Добрае Мсцісл. Над стог ны адонішча трэда пыкласьць хвырасту. Тур'я Краснап. Сяньні ў лесі я нытрапіў ны ваўчыныя логыва. Хоцімск. НЫБІВАЦБ, дзеясл. Набіваць. Узяў тапор i стаў абручы ны кадушку ныбіваць, а тапор нейк вырвыўсь з рук ды пы назе. Затоны Раснян. НЫБНІМАЦЦА, дзеясл. Наабнімацца. Ныбнімаўся хлопіц зь дзеўкый, а пысьля i хвост путтуліў. Палуж Краснап. НЫБРАЦЦА, дзеясл. 1. Набрацца. Чуць сёньні сорыму я ні ныбралысь — вырваўсь гаплічок з спадніцы. Ушакова Чэрык. Ныбраўся сымагону — цяпер уродыя. Хвёдараўка Краснап. 2. Паправіцца, набыць сілу. Жыта, праўда, плахоя, але можа йшчэ ныбярэцца. Хвёдараўка Краснап. 3. Сабрацца. Дзе там со рык, там атсілы ныбярэцца дваццыць пудоў. Палуж Краснап. 4. Заразіцца. Набраўся нейкый хваробы, а цяпер хварэя. Там жа. НЫБРАЦЬ, дзеясл. 1. Набраць. Нада ныбраць зёму ў вазоны. Палуж Краснап. Мне пупалысь дачка, што зь яе я ныбраў воз сена. Лешчынка Мсцісл. Схадзі ў копишь ныбяры вады. Бяседавічы Хоцім. 2. Назбіраць. Тут многа ягыд, нада зьдзелыць кузеньку i ныбраць нямнога двору. Там жа. Я сыравежык ныбрала, ныраз будзе нысмажыць. Стары Дзедзін Міласл. 3. Купіць [тканіны]. Нада зьезьддзіць на места i ныбраць дачке ны плацьця чаго'-небудзь, сіццу якога ці што. Бяседавічы Хоцім. 4. Вышыць. Мне сістра абіцала ныбраць сарочку, толькі заблыці трэда купіць. Лешчынка Мсцісл. НЫБРІКАЦБ, дзеясл. Набракаць, набірацца вільгаці. Сена было сухоя, а паліжала ноч ніскладзіныя, ныбрікаць пычало, заўтрі ізноў сушыць нада. Слаўнае Мсцісл. НБІБРЯ'КНУЦЬ, дзеясл. Набракнуць, намокнуць. Хадзіўшы пы балоту, лапці як ныбрякнуць, дык такея цяжолыя стануць, што ні пывылакеш. Арцёмаўка Краснап. Мы жжалі зялёныя жыта, a цяперь як naŭшоў дождж, яно ныбрякла i прырасло. Слаўнае Мсцісл. Гняты ліжалі ўсё лета ў сажылцы, дык дужа ныбряклі. Кокатава Мсцісл. Бачонык ныбрякнуў ат вады. Хвёдараўка Краснап. НЫБРЯНКА, -i, ж. Сукенка з куплёнага (набранага) тавару. Сахвея пашыла сабе ныбрянку, ды красівыя ж. Палуж Краснап. НЫВАЛЩЦА, дзеясл. Наваліцца. Чаго ны цябе тыкая журба нывалілысь, чаго ты зажурыўсь? Канічы Касцюк. Нывалілась ны дзяцей якая-то пошасьць. Паходавічы Чэрык. Чаго вы, хлопцы, раптам yci нызалілысь ны яго? Добрае Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нбібрякнуць, туря, юревічы
6 👁
 ◀  / 512  ▶