НЫВАЛОКА, -i, м. Валацуга. Нывалока ты, чаго ты цігаісься пы хатых абыдзень. Нывалокым нечыга быць, нада за дзела ўзяцца. Хвёдараўка Краснап. НЫВАЛБНЩА, -ы, ж. Навальніца. Пасеіў лён npi лужку, a ік найійла нывальніца — усё змыла, зьнісла, нада наныва ceіць. Брылёўка Краснап. НЫВАРЫЦЬ, дзеясл. Наварыць. Ныварылі мы сёньні чугун картошкі ў мундзірох. Ушакі Чэрык. Матка сь сьвінных ног i вушэй нываріла сьцюдзіню. Гібалы Касцюк. Я сяньні ныварыла целую махотку бульбы,« Бяседавічы Хоцім. НЫВАРОПЫЦБ, дзеясл. Накласці шмат [наварочаць]. На што ты мне кашы столькі нываропыла. Палуж Краснап. НЫВАШЧЫЦЬ, дзеясл. Ыавашчыць [пакрыць воскам]. Нада нывашчыць воскым ніткі, ато калі шыіш, дык петлюцца i за етыга рвуцца. Слаўнае Мсцісл. НЫВЫЛАЧЫЦЦА, дзеясл. Нахадзіцца [нацягацца]. I нада ж так навылачыцца, што чуць у хату ўваліўсь, так i заснуў i разуцца ні пасыіеў. Бяседавічы Хоцім. НЫВЫРАЧЫВЫЦЦА, дзеясл. Набягаць. Етык ты жалысна пяеш, аж у мяне сьлёзы нывырачывыюцца. Слаўнае Мсцісл. НБІВЯЛІЦЦА, дзеясл. Унадзіцца [дзеіінічаць пастойліва i неадступна]. Я к нывяліўся ён ды нас хадзіць, дык проста хоць ты яго выгыняй з хаты. Палуж Краснап. НЫВЯРЗЬЩ [наверзьць], дзеясл. Haвярзці, йагаварыць глупстваў. Болмыт етый чаго толькі ні нывярзець, толькі слухый яго. Палуж Краснап. НЫВЯРНУЦЬ, дзеясл. Наваліць. Нывярні камінь зьверху, каб кряпчэй було. Палуж Краснап. НЫВЯСЬЩ [навёсьць], дзеясл. Навесці, зрабіць. Жулікі сваё дзела нывялі. Гарадзец Бабр. НЫГА, -i, ж. Нага. Скирей бягі — адна ныга штоб тут, а другая там была. Парадзіна Мсцісл. Нейкыя ліха зьдзелылась — нагі сагнуць ні магу. Дубровіцы Клім. НЫГАВОР, -у, м. 1. Замова, загавор. Мыя бабушка ведаецъ многа ныгаворіў: i ад зьмяі, i ад ведзьмыў, каб мылако ні 'дбірала ў кароў, i розныя другея. Пірагова Мсцісл. 2. Плёткі, нагаворы. Hi слухый ты бабскіх ныгаворіў — ніпраўда ета. Тур'я Краснап. НЫГАВАРЬІЦЬ, дзеясл. 1. Нагаварыць, наказаць многа. Кінь ты слухаць іх! Яны табе ныгаворуць. Пірагова Мсцісл. 2. Сказаць замову, загавор. Зынясі бабкі хлеба, ніхай ныгаворыць, а тады дай яму зьесць— пыглядзіш выздырывііць. Вітрунь Касцюк. НЫГАТОВІ, прысл. Напагатове. Скарей зьбірайся, я даўно ўжо ныгатові. Лешчынка Мсцісл. НЫГІБАЦЬ, дзеясл. Нагінаць. Ёнстаў ныгібаць арешіну, а я стала зводыль, штоп пыймаць зы макушку. Арцёмаўка Міласл. НЫГЛАДЖЫНЫЙ, прым. Выпрасаваны. Усі мае плацьці вісяць ныгладжыныя, толькі ныдзівай. Пірагова Мсцісл. НЫГЛІДАЛЬНІК, -a, м. Наглядальнік, наглядчык. Ен служа ў Крычыві ныглідальнікым у турме. Кыла іх усягды нада ставіць ныглідальніка, бо іначый нічога рабіць ня будуць. Пірагова Мсцісл. НЫГНАТЫЙ, прысл. Нагнаты, нагнаны. У су сед a поўна пунька ныгната авец. Лешчынка Мсцісл. НЫГНАЦЬ, дзеясл. Нагнаць. Я так бег, што аж запышку ныгнаў. Палуж Краснап. Мікола пірадзеўся чортым i ныгнаў стрыхаты на дзіўчат. Сохана Мсцісл. НЫГРУЗЩБ, дзеясл. Нагрузіць, накласці. Бацька ныгрузіў поўны калёсы саломы. Лешчынка Мсцісл. НЫГРБШЯЧЫЦЬ, дзеясл. Набіць [надаваць тумакоў]. Калі толькі зробіш ета — ныгрымячу. Хвёдараўка Краснап. НЫГУКАЦЦА, дзеясл. Наклікацца. Ныгукаўся я цябе ў лесі, а ты ні адгукнуўся — ня чуў ці што? Бяседавічы Хоцім. НЫГЫВАРЬІЦЬ, дзеясл. 1. [Нагаварыць], наказаць. Зводніца ета ныгываріла суседкі, што, быццым, я ны яе гыварыла ўсяго, а тады прішла ка мне ды кажыць, што суседка мяне абгыварівыла. Арцёмаўка Міласл. 2. Сказаць замову. Ныгыварі яму хлеба ат шалу, яго ўкусіла шалёныя сыбака. Слаўнае Мсцісл. НЫГЫНЯЙ, -яя, м. [Наганяй], праборка, вымова. Я пулучыў ат вучыціля ныгыняй, шТо ня вывучыў урока. Слаўпае Мсцісл. НЫГЫТЫВАЦЬ, дзеясл. Нагатаваць [нарыхтаваць]. Ц і ныгытывала ты апары сьвіньнім? Палуж Краснап. НЬІДАБРЬІДНУЦБ, дзеясл. Абрыднуць. Ныдабрыдла мне хадзіць туды. Maластоўка Краснап. НЫДАЁДА, -ы, ж. Надакучлівы чалавек, назола. Ня будзь ты ныдаедый, усё сваё трубіш. Палуж Краснап. НЫДАЕСЬЦБ, дзеясл. Надакучыць, абрыдзець. Ныдаела ўжу глядзець на іх цокыньня, усё ні ныцалуюцца. Арцёмаўка Міласл. Ныдаеў ты мне, тышныта нівідзімыя! Хвёдараўка Краснап. НЫДАЩЬ, дзеясл. Надаіць. Сяньні я ныдаіла целую даёнку пыстыялкі. Бяседавічы Хоцім. НЫДАЙЦІ, дзеясл. Надыйсці. Ныдайдзе час, i мы будзім жыць, як людзі жывуць. Орша. НЫДАРЭНЬДЗІ, прысл. Абы як, не на месцы. H i стаў гаршчок ныдарэньдзі, ато рызаб'юць. Кокатава Мсцісл. НЫДАЦЬ, дзеясл. Надаць, падштурхнуць. Ныдаў мяне чорт узяцца за ета дзела. Сохана Мсцісл. НЫДДАТЫК, -тку, м. Дадатак. Апріч месічный платы я пулучыла яшчэ ныддатык. Слаўнае Мсцісл. НЫДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Нарабіць. Авой, што ты тут ныдзелыў! Мазалава Мсцісл. НЫДЗЁРЦЬ [ныдраць], дзеясл. 1. Надзерці. Дос табе брындыць бязь дзела, схадзі ты хуць у лес лык ныдзярі. Арцёмаўка Міласл. Ныдзярі-ка ты бярёсты ды спляці бірісьцянку ў ягыды хадзіць. Слаўнае Мсцісл. 2. Нацерці. Ныдзярі бульбы, дык я табе сьпяку смашную драчону. Там жа. НЫДЗІВАЦЬ, дзеясл. Адзяваць [апранаць]. Ныдзівай сяньні шапку, ато холыдна
Дадатковыя словы
рызабюць, скйрей, туря
6 👁