Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НІЦ, прысл. Ніц, нічком. Ляжыць чылавек ніц i ні шаволіцца. Пірагова Мсцісл. Ляж ніц! Брылёўка Краснап. НІЦУН, -a, м. Пануры чалавек. Біряжыся етыга ніцуна! Хвёдараўка Краспап. НЩЫЙ, прым. Скрытны [пануры]. Ну i ніцый наш Антон; а дзе штоб ня зьдзелыу — нікому ні пыхваліцца. Канічы Касцюк. Етый ніцый, усюдых відзіць. Кокатава Мсцісл. ШЦЫМ, прысл. Ніц. Ен любіць спаць ніцым. Брылёўка Краспаи. Ліжаў ніцым, а пысьля пірівярнуўся набык. Дарагая Крыч. НЩЫЯЛЫЗА, бат. Ніцая лаза. Пы нізіным расьцець ніцыя лаза. Хвёдараўка Краснап. НЩБ1ЯСКУЛКА. Глыбокі нарыў, шго цяжка прарывае. У яго пыд пахый села ніцыя скулка, дык ён i рукі пыдняць ня можыць. Горкі Краснап. Ныраві яму, як ніцый скулкі, i то ні ўныравіш. Дарагая Крыч. НІЦЯААЛІВЫЙ, прым. Няцямлівы. Ай, якей ты ніцямлівый хлопіц, я табе міргаю, а ты ні пынімаіш. Дарагая Крыч. Етый конь дужа ніцямлівый, ты ня сьпі, бо ён дарогі сам ні найдзіць, саб'ецца. Арцёмаўка M iлас л. НІЧАГО, прысл. Нічога, так сабе. Як вы жывіцё?— А нічаго сабе. Маластоўка Краснап. Дренный быў пупас, коні нічаго ні ўскублі. Палуж Краснап. НІЧАГУТКІ, прысл. Нічагснька, зусім нічога. Пылянь, якая роўнядзь — нідзе ні гарушкі, нічагуткі! Ушакі Чэрык. НІЧАС, прысл. Не час [няма часуі. Колькі разоў зьбіраўся зайці, ды ўсё нічас. Пірагова Мсцісл. НІШТО, займ. Нішто. Абпляваў ён мяне, абкархыў — зьвёў на нішто. Пірагова ААсцісл. НІШТОСАБЕ, прысл. Нішто сабе, добра, нядрэнпа. Ен майстыр — нішто сабе, добра дзелыіць. Дзіснакіты Мсцісл. Як вы жывяце?— Ды нішто сабе, спасіба! Пірагова Мсцісл. НІШЧАСНЫЙ, прым. Няшчасны, нешчаслівы. Нішчасный ён чылавек, няйдзець яму ў жыцьці — то жонка памёрла, a цяпер i сам зыхварэў. Арцёмаўка Міласл. НІШЧАСЬЦІЦЬ, дзеясл. Няшчасціць, ііяшэнціць [не шанцуе]. У сё яму нішчасьціць, тыланъ яго знаць такая. Васілеўка Хоцім. НІШЧАСЫДЯ, -я, н. Няшчасце. Доўга іх ні відаць, ці ні нішчасьця якоя, крый бог, случылыся! Пірагова Мсцісл. НІШЧЫЙ, прым. Жабрак. Калі npiдзіць біз нас нішчый, дык ты дай яму кусок хлеба — ён i пойдзіць. Бяседавічы Хоцім. Нішчыму далі каўрігу хлеба. Шумячы. НІШЧЬІМНІЦА, -ы, ж. Нішчымніца, адсутнасць заправы. Кыбанчык наш здох, дык цельный год нішчымніцу церпім. Асавец Крыч. НІШЧЫМНЬІЙ, прым. Нішчымны, поены. Кру пеня сусім нішчымныя, хоць бы ты яе зыбяліла. Хвёдараўка Краснап. Німа чым гаршчка затоўч — нішчымныя хлібаім. Шэвялёўшчына Мсцісл. ШШЧЫЦЬ, дзеясл. Знішчаць, нішчыць. У садзе ўсі прісады козы нішчаць, ні атбаронісься 'т іх: нада пызадзелыць дзіркі ў гароджы, штоб ні лазілі. Мсціслаў. НІЯДОМЫЙ, прысл. Неядомы, чаго ніхто не есць. Што ты на етым ржышчы нывізаў кыня, тут жа адзін ніядомый мятлюг зыстаўсь. Слаўнае Мсцісл. НІЯК, прысл. Ніяк, ніякім спосабам. Я йшчэ ня купаўсь сёліта: ніяк ні адважусь лезьць у ваду. Аісціслаў. Піліп ніяк ні pacчухаецца пысьля сымагону. Палуж Краснап. Ніяк ні ўцямлю, як я сюды трапіў. Слаўнае Мсцісл. НІЯКІЙ, займ. Ніякі. Ніякі ні Хвёдар, a Тамаш ета кызаў. Мануйлы Краснап. Hiякыя атпіраньня ні паможа — yci ведаюць, што ета ты зрабіў. Старае Сяло Мсцісл. У мяне ніякай болькі німа: я зусім здаровая. Шэвялёўшчына Мсцісл. ІІІЯКІХСАБЕ. Не шманас [i ў вус не дзьме]. Ен наеўся ŭ ніякіх сабе. Усцінавічы Краснап. НОВЫЙ, прым. Новы. Я купіў сабе новый картуз. Расна. Сістра надзела юпку з новай ліхвай. Роськаў Касцкж. Надзеў Антось новыю кашулю, дык быццам i прыгож стаў. Машавая Краснап. Вазьмі новой зілізьняк, будзіць луччы кыпаць. Парадзіна Мсцісл. НОГАЦЬ, ногця, м. Пазногаць. /шоу, ды як выціўся ў камінь, дык увесь ногаць зьбіў ны пальцы. Хоцімск. НОГДЫ, прысл. Часамі, выпадкам. Hi бачыла я яго. Ногды сустрэніш — у другі бок адверніцца. Старае Сяло Мсцісл. НОЖ, пыжа, м. Нож. Твой нож, як брытва, востры. Ушакі Чэрык. Вот табе нож. вот відэльцы — рэж мяса! Пірагова Мсцісл. НОЖБІК, -а, м. Памянш. ад нож. Згубіў я свой ножык, i нечым кырындаш зывастрыць. Шарэйкі Касцкж. Я купіў сабе склыданы ножык у кыпіраціві. Бель Мсцісл. НОЙДЫ, прысл. Часамі, выпадкам. Ня йдзі-ка ты. Ясь, ны вячорку, ато, нойды, табе там каб ня ўськінулі. Добрае Мсцісл. НОНЕШНІЙ, прым. Цяперашні. У нонсшнім годзі бульба ні ўрадзіла. Маластоўка Краснап. НОНЫЧА, прысл. Цяпер [у гэты час]. Ноныча прыедзе ныстаўнік. Хоцімск. НОПІК, -а, м. Нецямлівы чалавек. Нопік ты, нічога ня ведыіш. Хвёдараўка Краснап. НОРАУ, -ву, м. Нораў, звычка. Кожны чылавек свой нораў меіць. Шэвялёўшчына Аісцісл. НОС, -а, м. Нос. Hi кулупай пальцым у носі, ато паліц злымаіш. Гібалы Касцкж. Іна як бурдыхнулась носым у гразь, дык во было хохыту. Куркаўшчына Мсцісл. Прыгож: нос капылом, а бырыда кляўцом. Аўчынец Краснап. НОУДА, ноўды, прысл. Часам [выпадкам]. П рыпусьцім шагу троху, ноўда, каб ні спазьніцца. Добрае ААсцісл. Ці няма ў цябе, ноўды, закурыць? Мсціслаў. Ноўды ён ня пойдзе, што тады рабіць? Парадзіна Мсцісл. НОУКА, -i, ж. Навіна, нанава ўзараная цаліна. Ноўка дае добрый урыджай. Хвёдараўка Краснап. 19. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сабецца, ішоу
9 👁
 ◀  / 512  ▶