Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НІСКЬІЗАНА, прысл. Несказана [казачка, незвычайна]. Ен у мяне малюець, ну проста ніскызана прігожа. Пірагова Мсцісл. НІСКЫЗАНЫЙ, прым. Невымоўны [казачны, незвычайны]. У лесі січас прігожысьць ніскызаныя: ат сылаўіныга i другіх птушык пенья ні адырьвесьсі, слухыючы. Цівецкая Краснап. НІСЛУХМЯНЫЙ, прым. Непаслухмяны, неслух. Ён балуўнік балыйэй i ніслухмяный, i u t o ні скажи — ні паслухаіць. Apцёмаўка Міласл. НІСЛУШНЫЙ, прим. [Непаслухмяны], неслух. Ніслушныя дзеўка, што ей ні гуваpi — іна ўсё па-своіму дзелыіць, нікога ні слухыіць. Горкі Краснап. НІСПАДЗЁЖНЫ, прым. Ненадзейны. Коні етыя ніспадзежныя — ні дывязуць цябе ў Мугулеў. Палуж Краснап. НГСПАДЗЁУКА, -i, ж. Неснадзеўка. Сяньня ў мяне ніспадзеўка: сын прыехыў з Ленінграду. Пірагова Мсцісл. НІСПАДЗИУНЫ, прим. Неспадзяваны, нечаканы. Ніспадзеўны госьць. Ніспадзеўныя гора ни мяне ныпала. Юшкі Мсцісл. НІСПАЖЫТЫЧНА, прысл. Ашчадліва. Ніспажытычна жывець, дик у яго ўсяго i хыпаець, a другей i болі маець, ды pacпусьціць. Дубровіцы Клім. Яны зразу абжыліся добра i жылі ніспажытычна. Пірагова Мсцісл. НІСТАННЫЙ, прим. Нястройны. Мыладэй ды ністанный, як гарбуз — як удоўж, так i ўперак. Бяседавічы Хоцім. HI СЬВЕТ, HI ЗЫРЯ. Дужа рана. Наш сусед дужа рупатлівы: устаець ні сьвет, ні зыря. Лешчынка Мсцісл. НІСЬЦЯРЕГА, -i, ж. Неасцярожны. Во якій ен нісьцярёга: лезіць у ваду i чуць ні зытапіўсь. Пірагова Мсцісл. HIT, -a, м. 1. Заклёпка. Обид рыскалоўсь у катку, нада зьнесьць да кывыля ды на ніт узяць. Маравілле Касцюк. 2. Ніт у кроснах. Апусьці ніты ніжы, ато натужыны дужа кросны. Цівецкая Краснап. HITKA, -i, ж. Нітка. Зыцягні мне нітку ў іголку, ато я ні бачу. Залесавічы Крыч. Нада ніткі трысьціць. Горкі. Н и навоі яійчэ многа нітак накручына. Парадзіна Мсцісл. НІТУРБОТНЫЙ, прым. Нетурботны, неруплівы. Нітурботный у мяне чылавек, ні аб чым ні пызабоціцца. Кокатава Мсцісл. НІУБЫЧАЙ, прысл. Не ў звычаі. Езьдзіцр у Гоміль у нас у ніўбычай, калі нада, у Крічыў едзім. Краснаполле. НІУВАЖНА, прысл. Няўважліва, без увагі. Я зайшоў ды нычальніка, а ён так ніўважна мяне слухаў, што ні знаю, ці пыняў, што я йму гуваріў. Орша. НІУВАЖЛІВА, прысл. Няўважліва, без увагі. Ен неяк ніўважліва з намі абышоўся, нібыццым ми яму перашкодзілі. Асмолавічы Мсцісл. НІУВАЖЛІВЫЙ, прим. Няўважлівы. Мой сын такій некій ніўважлівый: можыць скызаць што-небудзь дрэннае при кунпаніі, аж стыдна зы яго. Пірагова Мсцісл. НІУВАРОТЫК, -тка, м. Непаваротлівы. Хлопіц — ніўваротык, адзін етыга ня зьдзелыя. Палуж Краснап. НІУГАЮШЧЫЙ, прым. Незагойны. У мяне рана ни назе ніўгаюшчыя. Палуж Краснап. НІУДАЛІЦА, -ы, ж. Няўдалы. Пыпаўсь ёй у мужи ніўдаліца нейкыя. Маластоўка Краснап. НІУДАМОГА, -i, м. Няўдалы, ні дачаго не здольны чалавек. Выйшла замуж за нейкыга ніўдамогу. Свярбілаўка Краснап. НІУДОБНА, прысл. Нязручна. Пы купніку касіць ніўдобна. Краснаручча Раснян. НІУЗЫБАВІ, прысл. Неўзабаве, у хуткім часе. Ніўзыбаві i брат прышоў пысьля нас. Ніўзыбаві зы табой i ён прышоў. Кокатава Мсцісл. НІУЗЯТКІ, мн. л. Не ўзятка. [Не над сілу]. Неміц бачыць, што яго ніўзяткі, нуй дуеай уцікаць з горыду. Тур'я Краснап. НІУКА, -i, ж. Памянш. ад ніва. Ніўка мыя зарунела. Маравілле Краснап. Ніўка, ніўка, II Аддай маю сілку || А я цябе жал а — \\Сілку паціряла. Жніўная песня. Зарэчча Мсцісл. НІУЛАДЗЫЙ, прим. Такі, якому нелнга ўладзіць, дагадзіць. Ён такей ніўладный, што яму сам чорт ні ўладзіць — усё ні пи яго. Слаўнае Мсцісл. НІУМІРАЮЧЫЙ, прим. Неўмірушчы. Ніўміраючый ета цьвіток, яго ŭ завуць бяссмертнік. Горкі Краснап. НІУПРЫЦЯМ, прысл. Неўпрыцям. Мне ета i ніўпрыцям било, што іна крадзіць, пикуль ні пыпала яе на месьці. Арцёмаўка Міласл. НІУСТЬІДНА, прысл. Не сорамна. Як табе ніўстыдна глузьдзіць пірыд усімі. Добpae Мсцісл. НІУХАЛЮЖЫЙ,' прим. Няўклюйны, нехлямяжы. Такей ужо етый Сьціпан ніўхалюжый, што ні дывядзі бог. Радзіонаўка Мсцісл. НІХАЙ, прысл. Няхай. Hy, ніхай ба ти ка мне зайшоў хоць раз, я ж ні раз прасіла цябе. Ушакі Чэрык. Л і ваду ў кымягу, niхай yci п'юць. Бяседавічы Хоцім. Зыпалі капшучок, ніхай гарыць — усё сьвятлей будзе. Барысавічы Клім. НІХАЙНА, прысл. Неахайна. Карней усягды так дзелыіць ніхайна, цяп-ляп — абы скарей. Тур'я Краснап. НІХАЙНЫЙ, прим. Неахайны, неакуратны. У ніхайный хыдзяйкі i 'бед ніўкусный. Орша. НІХАЛІПА, -ы, ж. Дранная мокрая пагода. Пыднілась тикая ніхаліпа, што з хаты ня вылізьці. Людагошч Мсцісл. НІХЛІМЯЖЫЙ, прим. Нехлямяжы, непаваротлівы, няздольны. Ён жа мыладэй, ніхлімяжый, нічога ня ўмея рабіць. Дарагая Крыч. Ніхлімяжы чылавек ён. Палуж Краснап. НІХТО, займ. Ніхто. Ніхто яму ні гуварыў дзелыць етыга, ён сваім надумым зрабіў. Маластоўка Краснап. Яму ніхто ня хоча нічога пазычыць, бо ён пірыд усімі абязьверыўся. Сохана Мсцісл. НІХУЦАВЫЙ, прым. Нехлямяжы. Етый Міхась Сьціпаныў такей ужо ніхуцавы хлопец, ні паверніцца, як мядзьведзь. Іванаўка Хоцім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ніспадзйуны, пюць, туря
5 👁
 ◀  / 512  ▶