Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НІЗЬВІНПДЬ, дзеясл. Ёыбачьіць. ///зьвініце мяне, кумочкі, што я сяньня пяный. Слаўнае Мсцісл. НІЗЬВІНЯЦЬ, дзеясл. Выбачаць. Hiзьвіняйця нас, што доўга ні 'твічалі! Пірагова Мсцісл. НІЗЬДЗЬВІЖЫМА, прысл. Нерухома [незрушальна]. Стыяў трі часы нізьдзвіжыма ны адным месьці i дайжа ні пашываліўсь! Арцёмаўка Міласл. Ны рятунык зьбеглысь уся вуліца, толькі ужу було позна: разбойнік тэй уцёк, a ён забітый ліжаў нізьдзьвіжыма. Арцёмаўка Міласл. НІЗЬЛІЧЫМА, прысл. Безліч, нязлічна. Там іх нізьлічыма: я шчытаў, шчытаў ды шчот паціряў. Арцёмаўка Міласл. НІЗЬЛЯЧЫМЫЙ, прым. Незагойны, невылечны. Ета хвароба нізьлячыма. Дубровіцы Клім. НІЗЬЛЯЧЫМЫСЬЦЬ, -i, ж. Незагойнасць, невылечнасць. Доктар кызаў, йіто калі ета хвароба ды пяройдзець у мазгі, тады ўжо нізьлячымысьць — памрэць. Пірагова Мсцісл. НІЙДЗЁ, прысл. Нідзе. Наш кот зородыіць — нійдзс нічога ні пыстаў. Слаўнае Мсцісл. НІКАГЁНЬКА, прысл. Нікогапька, зусім нікога. Зайшоў я ў хату, а там нікагенька, i хата напіта рашчыніна. Забычанне Касцюк. ШКАЛ!, прысл. Ніколі. Я нікалі ні пайду адна ў лес — баюся. Слаўнае Мсцісл. Ватроўкі нікалі ні жывуць ціха, усё ceaрацца. Краснаполле. Трыйня ў калёсых нікалі ні злымаіцца. Бяседавічы Хоцім. НІКАНЁШНЯ» прысл. Неабавязкова. Ніканешня табе сянні ісці двору, зыначуй. Слаўнае Мсцісл. НІКОЛІ, прысл. Ніколі. Ты йдзі, ды пад ногі глядзі — асьцярожнысьць ніколі ні шкодзіць. Старае Сяло Мсцісл. Дзень у дзень n'e. Ніколі цьвярозыга ні пыбачыш. Парадзіна Мсцісл. НІКЫЯНЬНІК, -a, м. 1. Варвас, жэўжык. Дзеці етыя нікыяньнікі, што толькі яны ні зьдзелыюць. Хвёдараўка Краснап. 2. Нячысцік. Нікыяньнік ніхай цябе заб'ець! Там жа. НІЛЬГА, прысл. Нельга. Па етыму маету нільга праехыць, пытаму што яго пашці пылавіну вясной зьнясло. Арцёмаўка Miласл. Нільга табе есьць хлеб. Хоцімск. Hiдатрога якая — i дыкрануцца ды яе ўжо нільга. Гібалы Касцюк. НІЛЮБЁЗНА, прысл. Агідна. Нілюбезна было глядзець ны яго, як ён так брыдка крыўляўсь i так, i гэтак. Ушакі Чэрык. HIMA, прысл. Няма. Пасьля сьмерці каіньня німа. Канічы Касцюк. Гэста ж наш кучыраўчык бяжыць — такіх жа выласоў ні ў каео німа. Ушакі Чэрык. У мяне німа ні грыша. Слаўнае Мсцісл. НІМАВЁДЫМА, прысл. [Нямаведама], невядома. Німаведыма, што дзелыць — ці пычынаць касіць, ці пыдыждаць. Арцёмаўка Міласл. Іздайся толькі ны цябе, дык німаведыма што выйдзе. Палуж Краснап. Ноччу зьбіўсь з дарогі i апынуўсь німаведыма дзе. Старае Сяло Мсцісл. Зьлісься німаведыма чаго. Хвёдараўка Краснап. НІМАГДЗЁ, прысл. Няма дзе. Німагдзе яму гылавы прыхінуць — сірыта ён. Apцёмаўка Міласл. НІМАЗНЫЦЬ, прысл. Невядома. НІМАШ, прысл. Няма. У хаці нікога німаш. Німаш хлеба ны абед, пайдзі да Baсіля, пазыч. Гібалы Касцюк. НІМАШЫЦЬКА [німашыцькі], прысл. Няма. Німашыцька крупы ў мяне болей i варыць нечыга. Хвёдараўка Краснап. Німашыцькі ў мяне тыбаку ны закурку. Мсціслаў. НІМЯРЭЧ, -ы, ж. Немярэч, пепралззныя зараслі ў лесе. Ну i німярэч жа тут! Толькі зьвярю i вадзіцца. Лешчынка Мсцісл. НІМЯРЭЧЧА, -а, н. Немярэч, зараснікі. У лясу нада хадзіць завідна, ато як зыбярэсься ў німярэчча, што ŭ ня вылізіш. Слаўнае Мсцісл. НІНАВЁРНА, прысл. Няпэўна. Касьцюк скызаў, што прідзець, але ж ета нінаверна: ён можыць i ні прійці. Тур'я Краснап. НІНАДЗЁЖНЫСЫДЬ, -i, ж. Безнадзейпасць. H інадзёжнысьць у мяне на сэрцы: а што калі ён кінець мяне? Пірагова Мсцісл. НІНАСЛОУ, прысл. Няўрокам, каб не зрачы. Hy ŭ жыта расьцець, нінаслоў будзь сказына. Палуж Краснап. НІНАСЫДЕ, -я, н. Нягода (дрэйнае надвор'е]. Пысьля дожджу na лужынках бурдулі скачуць, кажуць, што ета к нінасьцю. Слаўнае Мсцісл. НІНАУЦЁЙ, прысл. Нечакана, неспадзёўкі. Я нінаўцей знайшоў грошы. Хвёдараўка Краснап. HI-H I, прысл. Ані [піяк]. Прівык брынды біць ны дзяреўні, а ды работы — ні-ні. Слаўнае Мсцісл. НІНЫГЛЯДНЫЙ, прым. Ненаглядны, кахапы. Ніныглядный яе ўхажор прішоў. Арцёмаўка Краснап. НІПАДЧУЖДУ, прысл. Недарэчы, кепска, не накарысць. Ніпадчужду ты мне ета зрабіў. Хвёдараўка Краснап. НІПРЬІТОМНЫСЬЦЬ, -i, ж. Непрытомнасць. Упаў чылавек у ніпрытомнысьць i ні ведыіць, што робіць. Забычанне Касцюк. К чаму ён зрабіў такую ніпрытомнысьць, дзе яго вум быў? Добрае Мсцісл. НІПУЦЯШЧЫЙ, прым. Нягоднік, нікуды не варты чалавек. Ніпуцяшчый ён хлапец. Галынец Краснап. НІПЫДАЛЁЧУ, прысл. Непадалёку, блізка. Ніпыдалечу ад дзярэўні крынічка ёсьць. Маластоўка Краснап. НІГІЫКАЙНА, прысл. Без споведзі. Так ён i памёр ніпыкайна. Асмолавічы Мсцісл. НІПЫРЯДЫК, -дка, м. Непарадак. Нычальнік мыліцынеру дываў жару за ніпырядык. Мсціслаў. Н1РАЗУ, прысл. Ніколі. Болі ніразу ня пойду гуляць. Іванаўка Хоцім. Ніразу я ні была ў ціятрі. Слаўнае Мсцісл. Я там ні быў ніразу. Васілеўка Хоцім. НІСКІПАЦЬ, дзеясл. Нашчапаць. Нада загыдзя лучыны ніскіпаць, ніхай ляжыць ды сохніць, а ня то што жодзін раз, калі паліць, тады ŭ скіпаць. Арцёмаўка Міласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адчўж, забець, збро, надворе, туря, ііізьвініце
3 👁
 ◀  / 512  ▶