Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
НАЧЛЁГ, -у, м. Начлег, вывад коней на пашу ўночы. Позьняй восіньню заместа таго, каб вадзіць коні ны начлег, водзяць удосьвіткі. Затоны Раснян. НАЧОУКІ, -вык, мн. л. Начоўкі. Прынясі начоўкі, будзем бялізну мыць. Лабаноўка Хоцім. Купіла сабе новыя начоўкі. Зоры Чэрык. У начоўках мыла плацьце. Беразяк Краснап. Н у, цяпер будзець у чым нам мыць бяльлё:. бацька начоўкі купіў на таргу. Пірагова Мсцісл. НАЧОЦІСТА, прысл. Накладна, стратна. Па столькі браўшы — будзіць начоцісга. Хоцімск. НАЧУВАЦЬ, дзеясл. Начаваць. Застывайся, сват, начуваць, ня едзь уночы — ны дарозе неспакойна, кажуць. Маляцічы Крыч. Наш кноруз дык ніколі ў дваре ні начуіць. Гібалы Касцюк. Цыгане расьпусьцілі свае былагоны i начуюць на выгоне. Касцюковічы. НАЧЫКУ, прысл. Напагатове. Эйш, пан балъшый! Стой перад ім начыку. Kypкаўшчына Мсцісл. НАЧЫНЬНЯ, -я, н. зборн. Вантробы, лантушша. Нешта, відаць, зьеў такоя: із яго павыцягнула ўсё начыньня. Затоны Раснян. НАЧЫСТА, прысл. Начыста. Мыт прыняў, дык вымыў, выпылыскаў начыста. Хвёдараўка Краснап. НАШ, займ. Наш. Наш сад абгароджын лескаю. Дубеец Касцюк. Ета чылавек ні нашыга краю, ён чужаземіц. Белы Мох Мсцісл. Кыла нашыя речкі вярсты за тры цягніцца шырокі зялёны лог. Слаўнае Мсцісл. НАШЛЁЖКІ, -аў, мн. л. Начаванне не ў сваёй хаце. Сяньня ўдваре ня буду спаць, а пайду к цётцы ў нашлежкі. Слаўнае Мсцісл. НАШЛЁЖНІК, *a, м. Начлежнік, [той, каго пусцілі нанач або] што водзіць коні пасвіць уночы. Нашлежнікі рысьцягнулі усё прясла ны агонь. Бяседавічы Хоцім. Нашлежнікі, відаць, тут коні пасьцівілі, вось i вогнішча тут. Дубровіцы Клім. НАШОВЫ, -аў, мн. л. Вышыванне. Нашовы ны сарочку яшчэ зьдзелаць нада. Іванаўка Хоцідо. НАШТО, прысл. Нашто. Нашто ты кутыіш так дзіцёнка у шубу, у адзіяла, ён жа будзіць быяцца прастуды? Нашто табе дзіржаць лішніга дырмаеда? Слаўнае Мсцісл. НАШУПЬІРЫЦЦА, дзеясл. Нашупырыцца, наставіць пер'е (пра курэй). Курыца наша нешта нашупырылыся. Палу ж Краснап. НАШЧА, прысл. Нашча, на галодны жывот. На, вось выпі лікарства нашча. Зоры Чэрык. Нашча курыць не здорава. Палуж Краснап. Грішка наеўсь нашча ягыд, а цяперь жаліцца жыватом. Пбалы Касцюк. НАШЧОТ, прыназ. Наконт, пра. Пыгаворым нашчот нашых бацькоў, як яны там мадзеюць. Пірагова Мсцісл. НАШЫВАНЫЙ, прым. Вышыты. УПроci вельмі красіва нашывана сарочка. Смольская Буда Бялынкав. НАШЫВАНЬНЯ, -я, н. Вышыванне, вышыўка каляровымі ніткамі. Маё нашываньня вельмі добрыя. Лабаноўка Хоцім. НАШЬІЙНІК, -а, ж. Шалік. Чаму ты нашыйнік ні зывізаў? Брылёўка Краснап. Нашыйнік мой ужо саўсім пырваўсь i ni греіць — нада новы купляцъ. Забычанне Касцюк. НАШЫЦЬ, дзеясл. 1. Нашыць. Ны спаднщу намыла ў тры рады хвальбонаў. Старае Сяло Мсцісл. Я ны спадніцу бліскучыя галёны нашыла. Касцюшкавічы Крыч, 2. Вышыць. Нашыць сарочку нада, ды заблыці німа. Белы Камень Бялынкав. Мне нада у сарочцы нашыць палікі на плечы. Слаўнае Мсцісл. НЕ, часц. Не (адмаўленне). Не, я йшчэ ня мыўся. Слаўнае Мсцісл. Ц і пымылаціў ты сваё збожжа? — Не, яшчэ не пымылаціў. Пухнава Раснян. НЕАБХОДНА, прысл. Неабходна. Зімля вьіпахывыіцца, калі ны ёй сеіць бізь зьмены, таму яе неабходна угнойваць. Maзалава Мсцісл. Неабходна паехаць у горыд. Вербеж Чэрык. НЕАБХОДНЫЙ, прым. Неабходны, патрэбны. Ён жа мне неабходны, як у лесі топор. Паўлавічы Клім. НЁБА, -а, н. 1. Неба. Хмара зыцягнула ўсё неба. Стары Дзедзін Міласл. Мылыдня асьвяціла ўсё неба. Крычаў. На небе пыкызаўся месік. Чыгрынаўка Раснян. 2. Нёба, паднябенне. Я не магу есьці, нешта рот баліць: села нейкыя скулка на небе. Пірагова Мсцісл. НЕБА, -а, н. 1. Паднябенне. Нёба ў мяне нешта успухла. Шумячы. 2. Скляпенне ў печы. Нытапіла печку, ажна нёба красныя. Брылёўка Краснап. НЁБУДЗЬ, часц. Небудзь (ужываецца са словамі што, які, хто i інш.). Зыпаліця хто-небудзь кыганец. Мсціслаў. Дзіцёнку забуўляцца нада купіць якея-небудзь цацкі — брязголкі ці што. Арцёмаўка Міласл. Ты дзе павернісься, дык што-небудзь рызаб'еш. Хвёдараўка Краснап. НЁВУК, -a, м. Невук. У вучылішча ні хадзіў — далёка було, мысьцярству тож ня вучыўся, так i зыстаўся невук. Арцёмаўка Міласл. НЕГРАМЫТНЫЙ, прым. Непісьменны, ён неграмытный — ні прачытаець. Гібалы Касцюк. НЕДАЛЁЧА, прысл. Недалёка, блізка. Недалеча ад нас быў пыжар — гарела хата Цімохыва. Янаўка Мсцісл. ён жывець тут, недалеча. Добрае Мсцісл. НЕДАПЁЧАНЫИ, прым. Недапечаны, сыраваты. Перапечка была недапечана. Бель Мсцісл. НЕДАТЬІЧКА, -i, ж. Неразумны. У яго дзеці — недатычкі нейкія, ніцямлівыя. Барысавічы Клім. НЕДОВІЧА, прысл. Не так даўно, нядаўна. Недовіча прыпала карова. Янаўка Мсцісл. НЁЙДЗЕ [нёйдзі], прысл. Няма дзе. Усі лаўкі былі зыняты, i нейдзі было сесьць. Белы Камень Бялынкав. НЁЙКІЙ, займ. Нейкі. ён нейкі куцы чылавек. Асавец Крыч. Нейкыя казюлька паўзець. Хвёдараўка Краснап. Нейкыя абмырачэньня ны мяне найшло: гляджу перад сабой i нічога ня віджу. Пірагова Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, рызабеш
8 👁
 ◀  / 512  ▶