НАСЫПАЦЦА, дзеясл. Насыпацца. Тут зь мішка насыпалась жыта, пакліч курэй, ніхай пазбіраюць. Маравілле Касцюк. НАСЫЦІЦЦА, дзеясл. Наесціся, падсілкавацца. Hy, спасіба вам, насыціліся, цяnep за работу! Пірагова Мсцісл. НАСЬКЩЫЦЬ, дзеясл. Назбіраць. Наськідыла пы ягыдцы цэльню даёнку. Хвёдараўка Краснап. НАСЬКІЙ, прым. Наш, свой. Ета чылавек наській. Гібалы Касцюк. Ен наській чоілавек, яго ні нада быяцца. Хвёдараўка Краснап. НАСЬКІПАЦЬ, дзеясл. Нашчапаць, нарабіць трэсак. Наськіпай падтопы, ато печка ні рызгыраецца. Старае Сяло Мсцісл. НАСЬЛЁДЗІЦЬ, дзеясл. Асачыць [высачыць]. Прахор насьледзіў лісіцу. Палуж Краснап. НАСЬЛЁСТВА, -а, н. Спадчына. У насьлестве ад бацькі асталісь мне адны толькі русыя кудры. Слаўнае Мсцісл. НАСЬМЁХ, прысл. Насмех. Як увідзілі яе ў кароткій спадніцы, дык насмех yci пыднялі. Арцёмаўка Міласл. НАСЬМЕШКА, -i, ж. Насмешка, кпіна. Аб малый насьмешкі наш Сьціпан пачынаіць хліпыць. Лешчынка Мсцісл. НАСЬМІХ, прысл. [Насмех], жартам. Дурный, чаго ж ты плачыш — я ж насьміх скызала! Пірагова Мсцісл. НАСЬМГШКА, -i, ж. Насмешка. Твае насьмішкі ў канце канцоў дывядуць ды таго, што я ўстану i намну табе ребры. Бяседавічы Хоцім. Ета толькі насьмішка адна. Арцёмаўка Міласл. НАСЬМГШЛІВА, прысл. Насмешліва, кпліва. Глянуў, што я йду i гэтак насьмішліва прыплюснуў вочы. Ушакі Чэрык. НАСЬПЁХ, прысл. Наспех. Ета карыта насьпех дзелылі, нешта дужа скора нада було, дык яго i зьдзелылі такім дрэнным. Арцёмаўка Міласл. НАСЬЦЕЖ [насьціж], прысл. Насцеж. Дзверы расчынены насьцеж. Хоцімск. Пріхажу я двору, гляжу: дзьвері насьціж аччыніны. Арцёмаўка Міласл. НАСЯЧЫ [насёч], дзеясл. Насячы, насекчы. Насячы воз прывязак. Вародзькава Крыч. Насякі сьвіньням крапівы. Янаўка Мсцісл. НАТАПГЦЬ, дзеясл. Напаліць. Нада натапіць лазьню ды памыцца. Глупікі Крыч. Натапіла печку, як узімку ўсё роўна. Маравілле Касцюк. НАТАЦЫЯ, -i, ж. [Натацыя], праборка. Дай яму добрую натацыю за ета, штоб друзей раз помніў. Гарманава Мсцісл. Тыяму дай добрую натацыю. Паходавічы Чэрык. НАТКАЦЬ, дзеясл. Наткаць. Наткала палатна цэлую скрыню. Гарбавічы Касцюк. НАТОРКЫЦЬ, дзеясл. Наторкаць. Яны нылумалі пруцьця i наторкылі віткі ат мяжы ды мяжы, штоб праехыць прямую быразну. Арцёмаўка Міласл. НАТОСЬНІК, -а, м. Кольца атосы, што надзяваюцца на канец восі. Зваліўсь натосьнік, i калёсы пашлі бокым. Бяседавічы Хоцім. Натосьнік пырваўсь, нада зьдзелыць новый. Ташна Клім НАТПАШША, прысл. Наводмаш. Як даў яму натпашша, дык i зыгрымеў. Хвёдараўка Краснап. НАТРАПІЦЬ, дзеясл. Натрапіць. Хлопцы пасьвілі коні i натрапілі на кусты ажыны. Пірагова Мсцісл. НАТРЭСЬЦІ [натрэсьць], дзеясл. Haтрэсці. Зы такія дзялы варта было натрэсьці за чупрыну, але ніхай ужо так абыйдзецца на етый раз. Зяцічы Мсцісл. Я натрое цэльный мех падуль. Тур'я Чэрык. НАТТА, прысл. Надта, вельмі. Натта добрыя пышкі вышлі — паспрабуй. Маравілле Касцюк. НАТТОЧКА, -i, ж. Надточка, падаўжэнне. Тут нада натточку зьдзелыць, ато каротка. Хвёдараўка Краснап. НАТУГА, -i, ж. Натуга [напружанне]. Каб ні натуга кыня, дык бы нам i ня выбрацца з балота. Слаўнае Мсцісл. НАТУЖЫЦЬ, дзеясл. Нацягнуць, напружыць. Натужы вяроўку, ато аслабла i сена трусіцца. Брылёўка Краснап. НАТУРА, -ы, ж. Натура, характар. Hiчога ня зробім зь етым чылавекым, еткыя ў яго цьвёрж натура. Палуж Краснап. НАТУРЛІВЫЙ, прым. Наравісты. Hi купляй етыга кыня — ён натурлівый. Бакунавічы Чэрык. Етый конь дужа натурлівый. Хвёдараўка Краснап. НАТЫКАНКА, -i, ж. Распусная дзеўка. Яна ня дзеўка, а натыканка. Хвёдараўка Краснап. НАТЫП, -а, м. Конскі след. Вот натыпы пашлі пы аўсу — коні нечыі беглі, знаць. Хвёдараўка Краснап. НАУВЁЦІ, прысл. На прыкмеце. Пыкладзі ета наўвеці, штоб ні забыцца. Палуж Краснап. Німа ў мяне наўвеці ніводныга жыніха. Слаўнае Мсцісл. НАУГАДЗЬКІ, прысл. Наўгад. Сяньні мы хадзілі ў лес у ягыды, заблудзілі i ня ведьілі, куды іціць, дык мы тады пашлі наўгодзькі i т'кі вышлі зь лесу. Гібалы Касцюк. НАУГОЛЬНІК, -a, м. Вінкель. Наўгольнік быў ніправільнэй, таму ніправільна вышла. Шарэйкі Касцюк. Нада купіць наўгольнік, ато бізь яго дрэнна рісуваць. Сапрынавічы Мсцісл. НАУДАКУ, прысл. 1. Наўрад. Наўдаку, што іна асталась у жывых. Хоцімск. Наўдаку ён пойдзіць сюды. Васілеўка Хоцім. 2. Наўгад, на ўдачу. Пашоў туды наўдаку i якраз прышоў, куды трэба. Хвёдараўка Краснап. НАУДЫГАДЗЬКІ, прысл. Наўгад. Наўдыгадзькі ён туды пайшоў. Хвёдараўка Краснап. НАУКОЛА, прысл. Наўкола, наўкруг. A наўкола, як вокам дыстаць, усё поля, поля. Ўшакі Чэрык. Пынасабірае Лявон дзяцей наўкола сябе ды гуляе зь імі. Робцы Раснян. НАУМОР, прысл. Насмерць. Пірапужаўся я еяньні наўмор. Хвёдараўка Краснап. НАУПРАЦІУ, прысл. Наўпроці [насупроць]. Вучылішча ікраз наўпраціў хаты Яўмена. Тур'я Краснап
Дадатковыя словы
натўга, туря
4 👁