Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
яго наскрозь. Арцёмаўка Краснап. Куля прыйшла сьцяну наскрозь. Бяседавічы Хоцім. НАСКУБЛІНЫЙ, прым. Наскубаны. Наскубліныя пер'я складзі ў навылычку, ну ні зашывай, a зывяжы. Хвёдараўка Краснап-. НАСКУБЫНЫЙ, прым. Наскубаны. H аскубыныю eoyfCjj склалі ў мех i пывязьлі на воўначоску. Пірагова Мсцісл. НАСКУСЫДЬ, дзеясл: Наскубці. Нада наскусьць пер'я ны падушку. Горня Хоцім. Думыла сяньні воўны наскусьць, ды пасьпела іншыя работа, а госта так i зысталысь. Ушакі Чэрык. НАСМЫРК, -а, м. Насмарк. Дужа вялікі ў мяне насмырк — у дзень тры насоўкі мала. Арцёмаўка Міласл. НАСНАВАЦЬ, дзеясл. Наснаваць. Наснавалі красен толькі восім пасым. Ельня Краснап. HACOBIK, -а, м. Насоўка. Памый мой насовік, ато ён дужа брудны стаў. Лабаноўка Хоцім. НАСОВІЧЫК, -чка, м. Памянш. ад насовік. Хлопчык згубіў насовічык, i яму няма чым нос выцерці. Вярбоўка Раснян. НАСОК, ныска, м. Насок, носік. Насок у чайніку адбіўся, дык наліваць плоха. Негін Касцюк. Ты ў блішаным чайніку прыняci вады на поля. Яго зычыніць крыжычкьио можна i піць лоўка з ныска. Арцёмаўка Краснап. НАСОС, -а, м. Нагнаенне паднябення [у коней]. У кабылы зьдзелыўся насос i есьць нічога ня можыць. Хвёдараўка Краснап. НАСОУКА, -i, ж. Насоўка. Выніў насоўку з кішэні, а з ёю i тры рублі выліціла, ладна што агледзіўся, дык нашоў. Ропцы Раснян. НАСПОД, прысл. Навыварат. Хлапец сарочку наспод надзеў. Палуж Краснап. НАСТА, -ы, ж. Уласнае імя Настуля. Аўдоцьця з Настай аб нечым зюкаюць. Малюшын Краснап. НАСТАВАЦЬ, дзеясл. Наставаць. Ці мыладзік яшчэ не наставаў? Гібалы Касцюк. НАСТАЛІЦЬ, дзеясл. 1. Насталіць, наварыць сталлю. Тапор нада насталіць, ато ён ужу весь стачыўсь — адно жалеза зысталося. Зяціца Мсцісл. 2. Набіць. Вядома, дурак, каб морду насталіў — быў бы разумны. Радзіонаўка Мсцісл. НАСТАУНІК, -а, м. Настаўнік. Балазе, што прышоў настаўнік, ато вучні б не займалісь. Юшкавічы Раснян. Нашыга настаўніка ўсі сяляне паважаюиь, кожнае яго слова для іх маіць вагу. Сохана Мсцісл. НАСТАУНІЦА, -ы, ж. Настаўніца. Настаўніца казала, штоб заўтры ўсі прышлі ў школу, будзіць новыя кніжкі дываць. Макуліна Раснян. НАСТОЙЧЫВЫЙ, прым. Настойлівы. ён хлопіц настойчывы, як захоча — даб'ецца свайго. Іванаўка Краснап. НАСТОЛЬНІК, -а, м. 1. Настольнік, абрус. Зысьцялі на стол чыстый настольнік. Вярбоўка Раснян. Стол накрыт настольнікам. Сідараўка Краснап. Зысьцялі настольнік, будзем абедаць. Слаўнае Мсцісл. 2. Сталаўнік, чалавек, які сталуецца ў гаспадыні. УМакрыды тры настольнікі, зь етыга жывець. Маластоўка Краснап. Хызяйка бярэць з настольніка зы харчы ў месіц дзесіць рублей. Слаўнае Мсцісл. НАСТОРЧ, прысл. Усторч. Hi сячы насторч, ато тапор аткрышыцца. Хвёдараўка Краснап. НАСТРЫГЧЫ [настрыжч], дзеясл. Haстрыгчы. Многа вы сяньні настрыглі воўны. Новыя Капачы Мсцісл. Сёліта многа мы воўны настрыглі. Крычаў. НАСТУПАЦЬ, дзеясл. Наступаць, набліжацца, надыходзіць. Наступав сьвята. Крычаў. Другая квадра прайшла, наступав ўжо трэцяя квадра. Хлышчы Мсцісл. НАСТУШЦЬ, дзеясл. 1. Наступіць. Конь наступіў мне ны нагу падковый, дык уся ныга ўспухла. Касцюшкавічы Крыч. 2. Настаць, надыйсці. Наступілі месячныя ночы. Кажамякіна Краснап. НАСТУПНЫЙ, прым. Наступны. Скора ўжо пычанецца сыск налогу зы наступный год. Слаўнае Мсцісл. Наступный год павінін быць урыджайнэй. Вінаградаў Міласл. НАСУКАЦЬ, дзеясл. Насукаць. Hacyкай мне нітык, цэвык з дзісятык. Хвёдараўка Краснап. Ідзі, сынок, насукай цэўку. Камароўка Крыч.. НАСУНУЦЬ, дзеясл. Насунуць, найсці. Насунула хмара — ці ня будзіць дожджу. Дубеец. Касцюк. НАСУПА, -ы, ж. Хмуры чалавск, насуплівы. Што ета за чылавек? Сядзіць, ні зысьмяецца, ні скажа што — насупа нейкыя. Аляксандраўка Краснап. НАСУПРЫЦЯ, прысл. Напроці. Maceŭ Вутычка жывець насупрыця таго вунь калодзіся. Палуж Краснап. НАСУСТРЁЧУ, прысл. Насустрач. Haсустречу выбігла Ріпіна. ШумЯчы. НАСУСТРІЧ, прысл. Насустрач. Толькі выіхалі зь лесу, a насустріч — ляснік. Высокі Бор Краснап. НАСУЧЬІЦЬ, дзеясл. Насукаць. Як села, дык у момант дзесяць цэвык насучыла. Бель Мсцісл. НАСУШЬІЦЬ, дзеясл. Насушыць. Наша еўня быльшая, там можна столькі насушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Iliparoва Мсцісл. Насушыла сёліта грыбоў, што хопіць на ўсю зіму. Бакунавічы Чэрык. НАСЫП, -у, м. Нанос пяску ветрам [І насыпаная тара зямлі]. 3 дарогі насып ветрым насыпыла на луку травы столькі прыпала. Барысавічы Клім. Нынясло насыпу кыла пыграбкі, нада ідці адкапываць. Пірагова Мсцісл. НАСЫПАНЫЙ, прым. Насыпаны. Засік насыпан аўсом. Канава Хоцім. Поўны засік насыпан жытам. Беразяк Краснап. НАСЫПАЦЬ, дзеясл. Насыпаць. Жыта сёліта ўрадзіла—насыпылі цэлый засік. Машавая Бялынкав. Насыпыў поўный кішэнь семячык, ходзіць ды лузгаіць. Гусарка Клім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца, перя
6 👁
 ◀  / 512  ▶