Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Ц і пыклаў ты нарвіны ў мыжарах? Хвёдараўка Краснап. НАРВІШЧЫМ, прысл. Сілком, нахранам. ён нарвішчым палез туды. Хвёдараўка Краснап. НАРЁЗЫЦЬ, дзеясл. Нарэзаць. Нада дзёрыну нарезыць на дзедыву магілку. Фядотава Буда Міласл. НАРШУЦЦА, дзеясл. Накінуцца, наваліцца. Ен нарінуўся ны мяне ўсім сваім целым i дывай ціснуць. Слаўнае Мсцісл. НАРЩА, -ы, ж. Нарыца [падскуравы нарыў у каня]. У нашыга кыня наріца нывізалысь. Горкі Краснап. НАРОД, -у, м. Народ, людзі. Народ уськінуўся на прыстыва i ўбэйдылі яго. Маластоўка Краснап. Аслыбаніўся народ ад панскый няволі. Слаўнае Мсцісл. НАРОЖНІК, -a, м. Кут у гумне каля варотаў. Нарожнік зыкладзены ячменім. Пухнава Раснян. НАРОЖНІКІ, -аў, мн. л. Горстка [пасма] лёну, які дабаўляецца да расчэсаных на двое валасоў i акручваецца з імі наўкруг галавы ў замужніх жанчын. Зьдзелыла іна $абе нарожнікі з лёну, надзела чапец i стала хвустку зывязываць, аж нехта стук у вакно. Арцёмаўка Міласл. НАРОКЫМ, прысл. Наўмысля, знарок. Нарокым ета скызаў, штоб ён ні выхвыляўсь. Маластоўка Краснап. НАРОУКА, -i, ж. Нораў, характар. Твыя нароўка мне пыпярок горла села. Краснаполле. У яго ўжо тыкая нароўка. Радзілёў Краснап. НАРОШНА [нарошня], прысл. Назнарок. Ен нарошня прышоў туды, каб прыгнаць адтуль хлапцоў. Пірагова Мсцісл. Ён ужу, знаць, саўсім здуреў. Ета ж тыкі нада: пусьціў нарошна кыня ў хлеб i думыць сабе забыў. Арцёмаўка Міласл. ён нарошня мяне дражніць. Палуж Краснап. НАРТ, -а, м. Упарты чалавек, які хоча ўсё рабіць па-свойму. Калі ўдаўся нарт, дык яго трудна пірядзелыць — усё па-свойму, усё, як ён хочыць. Кокатава Мсцісл. НАРУГА, -i, ж. Наруга, здзек. Дакулъ будзя ета наруга ныда мной? Брылёўка Краснап. НАРУГАЦЦА, дзеясл. Здзеквацца. Як ён ужо над етыю дзяўчыныю наругаіцца, дык божа крый. Цівецкая Краснап. Наругаіцца ён, ня хоча прынесъць дроў. Крычаў. НАРУГЛІВЫЙ, прым. [Здзеклівы], упарты. Наруглівыя дзеўка, што ні зыгыдай — па-свойму зьдзелыя. Палуж Краснап. НАРУЖНІК, -a, м. Упарты [здзеклівы]. Урадзіўся хлапец такі наружнік, што ні ў чым не хоча паслухыць. Сохана Мсцісл. НАРУСЦА, дзеясл. Наплакацца, нараўціся. Доўга яму нарусца? Брылёўка Краснап. ✓ НАРУШНІК, -a, м. Ручайка, верацяно з напрадзенымі на яго ніткамі. За вечыр ныпряла два нарушнікі. Усцінавічы Краснап. Сяньня я мала спрала нітак, толька нарушнік. Зяніца Мсцісл. НАРЫ, -аў, мн. л. Дошкі на козлах для спання. Дзеці пыклаліся спаць ны нарах. Вінаградаў Міласл. НАРЫЛЬНІК, -a, м. Высыпка, маленькія прышчынкі на губах. Нарыльнік нейкі прыкінуўсь, гной цячэць, yci губы распухлі. Хвёдараўка Краснап. НАРЫСУВАНЫИ, прым. Намаляваны. Перыгарнуў ліст у кнізе, а там такоя нарысувана! Парадзіна Мсцісл. НАРЬІЦА, -ы, ж. [Падскуравы] нарыў у каня. Не купляй етыга кыня, відзіш, у яго нарыца. Хвёдараўка Краснап. НАРЬІЦІЦЦА, дзеясл. Нарыхтавацца, мець намер. Дзеўка нарыцілася пайсці туды. Стрэшын. НАРЫЦЬ, дзеясл. Бадзяцца. Доўга яму прышлося нарыць na сьвету. Хвёдараўка Краснап. НАРЭЗ, -a, м. Нарэз, зарубка. Ніграматныя людзі длі памяці дзелыюць нарэзы ны палычкі i ета называецца бірка. Пячара Касцюк. НАРЭЗЫЦЬ, дзеясл. 1. Нарэзаць. Haрэж-ка ты там віччыны нам на поўдзень у поле. Пірагова Мсцісл. Нарэзыла бульбу скрылямі. Палуж Краснап. 2. Напілаваць. Я сабе аблету нарэзыў, штоб узімку ні тапіць сырымі. Хвёдараўка Краснап. HACABfK, -a, м. Насоўка. Я купіланасавік за дваццаць пяць капеек. Віхраны Мсцісл. Ета насавік малы длі майго носа. Азерцы Клім. Пыдажджы, я толькі нысавік чыстый вазьму. Шумячы. НАСАДЗЩЬ, дзеясл. Насадзіць. Аўса насадзілі цэлую асець. Машавая Бялынкав. Пайдзём-ка насадзім асець. Расна. НАСЁНЬНЯ, -я, н. Насенне. Ны вясну засталося ўсяго тры пуды насеньня. Аўчынец Краснап. Янка ўзяў у магазіні насеньня. Ропцы Раснян. НАСЁЧ, дзеясл. Насячы. Айдзе тапор ці сякера, надa дроў насеч. Арцёмаўка Краснап. НАСІЛУ, прысл. Ледзь-ледзь, праз ciлу. Насілу дыбраўсь двору. Бардзіч Краснап. Прасіўся, дык насілу ўзялі. Палуж Краснап. НАСГЛЬСТВА, -а, н. Гвалт, прымус. Што ета ён гоніць у падводы у такую дарогу, калі ні ны сыпях, ні ны калёсых — ета насільства. Арцёмаўка Міласл. НАСЩЦА, дзеясл. 1. Насіцца. Нішто сабе, слаўны мульт, насіцца доўга будзе. Добрае Мсцісл. Пінькучы даўжэй носюцца. Хвёдараўка Краснап. 2. Бегаць. Носісься, як ашалелы, a нічога ня выбігаіш. Каробчына Мсцісл. Носіцца, як ванцыпыр. Палуж Краснап. НАСГЦЬ, дзеясл. Насіць. Сподкі носяць зімою, а, ты ўжо цяпер іх надзеў. Ропцы Раснян. Малэя дзеці абдзіркі большых носюць. Палуж Краснап. Узімку маці носіць андрак. Баеўка Краснап. Дзед носіць куляры. Пбалы Касцюк. НАСКВОЗЬ, прысл. Наскрозь. Пакора працякае насквозь, i ў лодкі пысьля дажджу набіраецца вады. Тур'я Чэрык. НАСКРАБСЬЩ [наскрэсьць], дзеясл. Наскрэбці. Наскрабі бульбы, сёньня бліны будзем пячы. Барысавічы Клім. НАСКРОЗЬ, прысл. Наскрозь, навылёт. Кінуў вілымі ў пырасёнка i праткнуў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нарўж, туря
8 👁
 ◀  / 512  ▶