прінясём вядро вады наповірку. Слаўнае Мсцісл. НАПОЛ, -a, м. Вялікая кадушка, выдаўоленая з кругляка. У клеці стаіць напал з жытам. Півецкая Краснап. НАПОРА, -ы, ж. Упарты. Во ужо напора нейкыя, хуць гылаву далоў, дык ны сваём пыставіць. Слаўнае Мсцісл. НАПРАН ЎЦЦА, дзеясл. Апрануцца, адзецца. Міхась напрануўся i пашоў нейдзе. Іванаўка Хоцім. Напрануўся ў новыю сьвітку, дык, здаецца, пымаладзеў. Шумячы. НАПРАНУЦЬ, дзеясл. Апрануць, надзець. Напрані ты сваю напратку. Кокатава Мсцісл. Мабыць халодна сяньні, прыдзецца напрануць кажух. Прыпёчына Касцюк. НАПРАСНА, прысл. Дарэмна. Калі cyніца красна, ня ceŭ аўса напрасна. Рылаўшчына Мсцісл. НАПРАСЬЦІ [напрасьць], дзеясл. Haпрасці. Я за дзень сяньні сем ручаік напрала. Добрае Мсцісл. Напрала цэлу ручайку, a яго ўсё няма. Дуброўка Аршан. Я напрала два хунты воўны. Тур'я Чэрык. НАПРАТКА, -i, ж. Вопратка, апратка. Прынясі мне маю напратку. Лабаноўка Хоцім. НАПРАХТЫКЫВАНЫЙ, прым. Напрактыкаваны. Ты мяне етыму ня ўчы: я, брат, болі зы цябе напрахтыкываный! Пірагова Мсцісл. НАПРАХТЫКЫВАЦЦА, дзеясл. Напрактыкавацца. На мылацілкі работыць нада напрахтыкывацца. Віхраны Мсцісл. НАПРОСТА, прысл. Нацянькі, напрасткі. Баба ні йшла дарогый, а напроста. Па* луж Краснап. НАПРУЖЭНЬНЯ, -я, н. Натуга. Як пыдняў воз сена, дык ат напружэньня i памёр. Бяседавічы Хоцім. НАПРЫКРЫЦЦА, дзеясл. Надакучыць, надаесці. Напрыкрылася яна нам, вот проста б i вочы ні глядзелі. Пірагова Мсцісл. НАГІРЫЦІ, прысл. Проці, супраць. Віктар напрыці ночы пашоў двору. Палуж Краснап. НАПРЯНУЦЬ, дзеясл. Апрануць. Маці напрянула маё паліто, а мне i німа чаго напрянуць цяпер, дык я ні пайду. Лапаціна Мсцісл. НАПРЯТКА, -i, ж. Вопратка. У яго няма напряткі, у чым жа ён пойдзець? Рас* на. Хлопіц узяў напрятку i павёў коні ны нашлег. Роськаў Клім. Сістра купіла сабе напрятку. Шумячы. НАПУГЫЦЦА, дзеясл. Наесціся рэд-кага, напіцца. Мылыка халодныга напугыўсь, аж у жываце булькаціць. Палуж Краснап. НАПУЖАЦЬ, дзеясл. Напужаць, напалохаць. А бадай ты згарэў, во напужаў! Старае Сяло Мсцісл. Воўк напужаў дзяцей. Касцюковічы. НАПУКЫЦЬ, дзеясл. Нападаць. За ныч напукыла многа яблык. Кокатава Мсцісл. НАПУСКАЦЬ, дзеясл. Напускаць. Штукар, думаіш, дзелаіць усё, што ты бачыш? Туману на вочы напускаіць. Гібалы Касцюк. НАПУСЬЦЩЦА, дзеясл. Напусціцца, накінуцца, напасці. Бацька напусьціўся на сына за кыня, што ня вывеў ны пашу. Палуж Краснап. НАПУСЬЦПДЬ, дзеясл. Напусційь. Напусьцілі поўну хату дыму. Галічы Міласл. НАПУТРЫЦЦА, дзеясл. Навучыцца. Ен напутрыўся надта, вучоным зьдзелыўсь. Іванаўка Хоцім. НАПЫЛ, -у, м. Пыл. Тут у іх, відна, мяшкі з мукой стаялі, а цяпер толькі напыл астаўсь, нада вымясьці. Пірагова Мсцісл, НАПЫПЫЛАМ, прысл. Напалам. Як рызмахнуўся, дык карыта напыпылам рызьляцелысь, во злосьць! Пірагова Мсцісл. НАПЫХЛІВЫЙ, прым. Напышлівы. Кузьма — чылавек напыхлівый: ды яго пряма ні пыдыйдзі! Высокі Бор Краснап. НАПЬІШНЫЙ, прым. Напышлівы. Якей ты напышный, з табой туварішкуваць нільзя. Мануйлы Краснап. НАПЭУНА, прысл. Напэўна. У яго ўжо твар пачынае бабчыцца, напэўна, ён ужо стары. Касцюковічы. Ну ŭ дуб ны тваей пыласе! Напэўна, ён вікавечны. Пушкова Касцюк. НАПЯЧЫ [напеч], дзеясл. Напячы, напекчы. Напячы, мама, сяньня бубашык. Тур'я Чэрык. Напікла латык, ідзіця есьця. Глупікі Крыч. НАРАБЩЬ, дзеясл. Нарабіць, зрабіць. Што ты нарабіў, абрыднік? Сохана Мсцісл. Апантаная ты, пралупі вочы, пыглядзі, што ты нарабіла тут! Пірагова Мсцісл. НАРАДЗЩЦА, дзеясл. Нарадзіцца. Толькі тагды лігла, як пачалі пярэймы браць, а праз два часы i дзіцёнык нарадзіўся. Парадзіна Мсцісл. НАРАЗЬ, прысл. Паасобку. Пысьля вянца два гады з жонкай жылі ўмесьці, a naтым пычалі жыць наразь. Асмолавічы Мсцісл. НАРАЩЦА, дзеясл. Згаварыцца. Haраілісь ды ŭ паехылі ўмесьці. Гарбавічы Касцюк. НАРАІЦЬ, дзеясл. Нараіць. Hapaŭ мне каня, мо дзе ведаеш добрыга. Чарнарэчкі Раснян. Нараілі яму дзеўку з Прыпечына нейдзе, паедзе ў сваты. Бабынічы Мсцісл. НАРАСЬЦЬ, -i, ж. Нарасць. На дзерыві, часам, бывав тыкая нарасьць, какшун завецца. Вітрунь Касцюк. НАРАЧЬІ, дзеясл. Напрарокаваць. Ты як нарок мне пупасца ў бяду. Хвёдараўка Краснап. НАРАЧЬІТА, прысл. Назнарок. Я нарачыта пашла гуляць, каб іна разсердзілась. Маластоўка Краснап. НАРВА, -ы, ж. Нарыў, болька. Oŭ, ікая ў яе нарва ны назе! Брылёўка Краснап. Нарва сморгыя — ніяк ня ўцішыцца. Хвёдараўка Краспап. HAPBAM, прысл. Сілком. Я нарвам у яго грошы вырваў. Хвёдараўка Краснап. НАРВАЦЬ, дзеясл. Нарваць. Нарвімне булдовык жоўтых i белых. Зоры Чэрык. Ат лыматы ў ныгах нада табе нырваць у возірі быдзягі i нацерць ёю ногі. Слаўнае Мсцісл. Нарві мне карулік у рэчкі. Маляцічы Крыч. НАРВІНЬІ, -аў, мн. л. Жардзінкі, што кладуцца ў калёсах ці мажарах на падушкі
Дадатковыя словы
даўбленая, напўкы, туря
7 👁