Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
бандзіты да ніткі. Дзіснакіта Мсцісл. 3. Жорстка пакараць [адлупцаваць]. Бацька Янку аблупежыў, што цяпер сесьці ня можыць. Вародзькава Чэрык. АБЛУШЦЬ, дзеясл. Аблупіць, зняць скуру, кару з дзерава. Ветрам ліпу пулумала, нада на лыкі, аблупіць. Паўлавічы Клім. Яму аблупі яечка i у рот укладзі. Канічы Касцюк. Аблупіў я кабылу ды прыдаў скуру. Пірагова Мсцісл. АБЛУПЛІВАЦЬ, дзеясл. Аблупліваць, лупіць. Казлоў [грыбы казлякі] так ні жараць, іх сьпірша аблупліюць. Юшкі Мсцісл. Ты аблуплівай сыравежкі ды лумай шапычкі, каб чарьвей ні було, глядзі. Арцёмаўка Міласл. tr ___ АБЛУПЛІНЫЙ, прым. Аблуплены. Дай яму яечка, ды яшчэ ŭ аблупліныя. Taтаршчына Мсцісл. Ведыю я цябе, як аблупліныга! Пірагова Мсцісл. АБЛУШЧЫЦЬ, дзеясл. Аблузгаць [аблузаць]. Аблушчы ты Юрку семкі! Паўлавічы Клім. АБЛЫКАТ, -a, м. Адвакат, абаронца. Нада ўзяць харошыга аблыката на етыя дзела. Шумячы. Сьмела йдзі к етыму аблыкату: добрый зьдзялец зь яго. Тур'я Краснап. АБЛЫКЫЦЦА, дзеясл. Аблыкацца, выпіць залішне. Аблыкыўсі гарелкі, чуць ны ныгах стаіць. Паўлавічы Клім. -АБЛЫМАЦЬ, дзеясл. Абламаць, зламаць. Нада вецьця з бярозы етый аблымаць, венікі будуць. Палуж Краснап. АБЛЫСИЦЬ, дзеясл. Зрабіцца лысым. Глядзіця, Цімох ужу аблысеў — лысіна на ўсю гылаву\ Арцёмаўка Міласл. АБЛЫСІЦЬ, дзеясл. Пралысіць, зрабіць лысіну. A йдзе цябе аблысілі етык — гылыва, як калена? Зімніца Клім. АБЛЫТАЦЦА, дзеясл. Аблытацца, заблытацца. Пясклёнык аблытаўсі нянькою, зьнімі, ато хадзіць ня можыць! Клімавічы. АБЛЫТАЦЬ, дзеясл. Заблытаць, ашукаць, задурыць галаву. Сяньні ў крамі мяне абльіталі. Клімавічы. АБЛЮБУВАНЫЙ, прым. Аблюбаваны, улюбёны [каханы]. Мой аблюбуваный нешта доўга ды мяне ня прыходзіць. Лешчынка Мсцісл. АБЛЮБУВАЦЬ, дзеясл. Аблюбаваць, нагледзець, насачыць. Аблюбуваў я сабе дубка на вось, а нехта ўзяў ды раней за мяне сьсек яго. Бродкі Крыч. АБЛЯПЫНЫЙ, прым. Абляпаны, запэцканы. У цябе адзаду ўвесь кажух гразёю абляпыный. Шавялёўшчына Мсцісл. АБЛЯПЫЦЬ, дзеясл. Абляпаць, запляміць. Дзеці ўсю сьцяну абляпылі гразёю. Паўлавічы Клім. АБЛЯРВІЦЦА, дзеясл. Страціць гонар чэснай жанчыны. Добрыя была баба, але во глядзі ты, аблярвілыся біз мужыка. Крывы Лес ІІІумяц. АБМАЗАЦЬ, дзеясл. Абмазаць. Абмазалі сьцены ў хаце глінаю, каб узімку цяплей было. Сохана Мсцісл. ИАБМАЗВЫНЬНЯ, -я, н. Абмазванне, абмазка [працэс]. Што ета за 'бмазвыньня такоя? — нада лучшы абмазывыць\ Жалезніца Крыч. АБМАЗВЫЦЬ, дзеясл. Абмазваць, пакрываць слоем гліны ці чаго іншага. Не забудзься ванны купіць, бо сад пыра абмазвыць. Мсціслаў. АБМАЗГУВАЦЬ, дзеясл. Абмазгаваць, абмеркаваць, абдумаць. Етыя дзела абмазгуваць нада. Мсціслаў. АБМАЗКА, -i, ж. Абмазка, рашчына [раствор] з вапны i гліны. Зьдзелый абмазку лі саду! Мсціслаў. АБМАЗЫВЫЦЬ, дзеясл. Абмазваць. Нада сад абмазывыць, ды ванны німа. Слабада Раснян. АБМАЗЫЦЦА, дзеясл. Абмазацца, запэцкацца. Абмазыўся ў сажу, што вачэй ні знаць. Белы Мох Мсцісл. АБМАЛЁВЫНЫЙ, прым. Абмалёваны, ілюстраваны [упрыгожаны малюнкамі, размаляваны]. Кніжка ўся абмалёвына. Дзіснакіта Мсцісл. АБМАЛЁУКА, -i, ж. Афарбоўка. На вокнах абмалёўка пьСблазіла, нада наныва мыліваць. Белы Камень Бялынкав. У етый птушкі дужа прыгожыя абмалёўка: yci цьвяты на ёй. Пірагова Мсцісл. АБМАЛОТКА, -i, ж. Малацьба, абмалочванне, аббіванне аб што-небудзь. На гумне цянер ідзець абмалотка зірнят ны пасеў. Пірагова Мсцісл. АБМАЛОТКІ, -аў, мн. л. 1. Канец малацьбы, дамалоткі. У нас сяньні абмалоткі: усё ўжо змылацілі. Хвёдараўка Краснап. 2. Горшы гатунак зярнят [зерня] пасля малацьбы. Харошыя жыта будзіць на хлеб, а сьвіньням абмалоткі зьмелім. Слаўнае Мсцісл. АБМАН, -y, м. Абман [падман], ашуканства. Абманым далёка ні заедзіш. Белы Камень Бялынкав. ✓ АБМАНІВЫЦЬ, дзеясл. Абманьваць, ашукваць [падманваць]. Не абманівый ты старую матку, скажы ёй праўду. Пірагова Мсцісл. Ня слухай ты яго, ён абманівыць умеіць. Камароўка Крыч. АБМАНІНЫЙ, прым. Абманены [падманены], чалавек, якога абманулі [падманулі]. ён ужо раз абманіны, дык цяперя ні паверыць. Пірагова Мсцісл. АБМАШЦЬ, дзеясл. Абмануць [падмануць], ашукаць. Ён хацеў мяне абманіць, ды ні ўдалося: я здыгыдаўся. Іванаўка Хоцім. Ты мяне ні абманіш! Краснаполле. Абманіў ён мяне, а я й паверыла. Пірагова Мсцісл. АБМАНШЧЫК, -а, м. Аніуканец [падманшчык]. Ня верь ты етыму абманшчыку, абманіць ён цябе. Белы Камень Бялынкав. АБМАРОЗЩЬ, дзеясл. Абмарозіць, прымарозіць [падмарозіць]. Пакуль зайшоў у пуню, дык адно вуха абмарозіў. Белы Камень Бялынкав. АБМАРОЧЫЦЬ, дзеясл. Абмарочыць, абдурыць [задурыць]. Дзеці за цэлый дзень мне гылаву абмарочылі. Мсціслаў. АБМАРЫНЫИ, прым. Абмараны, запэцканы. Прыехаў ён абмарыный з гылавы да ног i зываліўся спаць; знаць, дужа зымарыўся. Іванаўка Хоцім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сйць, туря
20 👁
 ◀  / 512  ▶