АБЛІНЫВАЦЬ, дзеясл. Аблінаваць, палінаваць. Спычатку аблінываць нада, ато так крыва напішаш. Пешкі Мсцісл.
АБЛШЫК, -нка, м. Аблінак, верхні слои лыка. Лыкі тоўстыя, дык я аблінкі зьняў. Хвёдараўка Краснап.
АБЛГПАК, -пка, м. Тонкая, лёгкая cyкенка. Hi надзівай ты абліпка етыга, лепш ныпряні другую. Клімавічы.
АБЛШНУЦЬ, дзеясл. Прыліпнуць, прыстаць да цела. Трэда пыдкрухмаліць хустку, ато вельмі абліпае. Паўлавічы Клім.
АБЛІТАЦЬ, дзеясл. Аблятаць, ападаць. Лісьця з дрэў аблітаіць, восінь ужо. Журбін Бялынкав. A ў каршму йдзець, як мак зацьвітаіць, || А з каршмы йдзець, як мак аблітаіць. 3 нар. песні. Багацькаўка Мсцісл.
АБЛГУ, -ву, м. Галалёд [абліваха]. Сьлізка хадзіць: абліў ны дваре. Ясень Краснап. Ны дваре абліў, страшна хадзіць, можна пасьлізнуцца i нагу злумаць. Арцёмаўка Міласл.
АБЛПДЦА, дзеясл. Абліцца, узліць на сябе вады. Асьцярожна ni, ато абліцци можна. Паўлавічы Клім. Нігыдзяй, нявестка, нігыдзяй, || П у ваду пышла — аблілась, IIПы цяпельца пышла — абпіклась. 3 нар. песні. Слаўнае Мсцісл.
АБЛІЦЬ, дзеясл. Абліць. Нажні сныткі сьвіньням, пысячы яе ды кардохлімі аблі, ато так есьці ня будуць. Арцёмаўка Міласл.
АБЛІЧАЦЬ, дзеясл. Аблічваць, ашукваць. Вот глядзі ж ты, увачу аблічаіць: мне нада сорак пяць рублёў, a ён даець трыццыць восім. Клімавічы.
АБЛІЧВЫНЬНЯ, -я. н. Аблічванне, недаплата пры разліку. Ня йдзі ў тую Краму: там усягды абман, аблічваньня i абважваньня. Юшкі Мсцісл.
АБЛГЧКА, -i, ж. Памылка ў ліку. Не йначы, як аблічка выйшла, тут будзіць болі, як ты налічыла. Пірагова Мсцісл. У грошых была аблічка: ня столькі далі, як трэба. Дзіснакіта Мсцісл. У мяне выйшла аблічка, як я здачу палучала. Гусаркі Клім. У грошых была аблічка: ні столькі далі, як трэба. Б. Хутары Краснап.
АБЛГЧЧА, -a, н. Аблічча, твар, воблік. Ты яе ведыіш! Тыкая маленькыя, з аблічча чырнявыя. Старае Сяло Мсцісл. Пы абліччу відаць, што чылавек ня руській. Гарбавічы Касцкж. Па абліччу здаецца ŭ знакомый, але баюсь, каб ні ўкліпацца. Куркаўшчына Мсцісл.
АБЛГЧЫВАЦЬ, дзеясл. Аблічваць, недадаваць пры разліку. Глядзі ж ты не аблічывай яе, бо я ўсе'дно узнаю. Юшкі Мсцісл.
АБЛГЧЫНЫЙ, прым. 1. Аблічаны, абмануты пры аплаце. Зьбіты з панталыку, аблічыный дзед ні знашоў, што скызаць. Юінкі Мсцісл. 2. Палічаны, пералічаны. Етыя снапы ўжу аблічыныя, іх ні лічы. Apцёмаўка Міласл.
АБЛІЧЫЦЦА, дзеясл. Памыліцца [y ліку], няверна палічыць. Знаць, аблічылыся я, як снапы лічыла, во i вышла многа. Юшкі Мсцісл.
АБЛІЧЫЦЬ, дзеясл. 1. Аблічыць, недадаць грошай. Цябе аблічылі, трёх капеік ні дыдалі. Палуж Краснап. 2. Выявіць у твар [пазнаць па твару, абліччы]. Сапрон выкраў у Матруны сала, i яго аблічылі. Там жа. Мыя баба злодзія аблічыла, таго што авёс пыкраў. Сапрынавічы Мсцісл.
АБЛОГА, -i, ж. Неаранае поле. Аблогу пашуць пысьля дажджу, каб было мягчэй. Пірагова Мсцісл. Нада ўзыраць аблогу. Хвёдараўка Краснап. Два гады таму назад во на етый аблозі расло жыта, як гай, а цяпер такоя харошыя места пустущь. Слаўнае Мсцісл. Ны аблозі растуць кветкі. Шумячы.
АБЛОГЫВЫЙ, прым. Аблогавы, запушчаны, нявораны (пра зямлю). У тым баку ўсё аблогывыя палі. Пірагова Мсцісл.
АБЛОГЫВЫЦЬ, дзеясл. Аблогаваць, пуставаць, ляжаць няворанай (пра зямлю). Там у мяне на Кыбаныве (назва поля) аблогуіць дзесяціна. Пірагова Мсцісл.
АБЛОЖНЫЙ, прым. 1. Абложны, зацяжны. Калі б дождж, ды абложный, дык было б хырашо. Пбалы Касцюк. Дождж абложны на цельный дзень зырядзіў. Дзіснакіта Мсцісл. Абложныя хмара. Там жа. 2. Запушчаны, нявораны (пра зимлю). На тым полі была калісь-та грачыха, цяпер яно абложныя. Пірагова Мсцісл.
АБЛОЖЬІНА, -ы, ж. Аблога, запушчанае поле. Есьць у мяне там абложына невялікыя, нада яе там пыдняць. Пірагова Мсцісл.
АБЛОМАК, -мка, м. Зломак, кавалак чаго-небудзь. Зысталісь адны абломкі. Kaмароўка Крыч. 3 абломкыў зьдзелыў кырваць. Хвёдараўка Краснап.
АБЛОНА, -ы, ж. Роўнядзь, роўнае поле. Ды самыя ракі тут тыкая аблона, як стол усё роўна. Журбін Бялынкав. Хлопцы паехылі ны нашлег на 'блону ў Чалый Лог. Пірагова Мсцісл.
АБЛОНІНА, -ы, ж. Асобная аблона. Вун аблоніна рысьцягнулыся шырокыя, як мора. Пірагова Мсцісл.
АБЛОНЬ, -i, ж. Аблона, роўнае поле. Зы дзяреўняю ў нас аблонь, а за 'блоньню відны храсты Амсьціслаўскіх царквей. Пірагова Мсцісл.
АБЛОНЬНЯ, -я, н. Аблона, роўнядзь. Глядзі, якоя тут аблоньня шырокыя — як вокам ськінуць\ Мацутаўка Раснян. На 'блоньні, як вокам ахыпляла, ня было відна ні дзерыўца, ні кусьціка. Пірагова Мсцісл.
АБЛЎЗГІВЫЦЬ, дзеясл. Аблузгаваць, лузгаць [лузаць], лушчыць. Дывай будзем аблузгівыць пасолю. Канахоўка Клім.
АБЛУЗГЫНЫЙ, прым. Аблузганы [аблузаны], вылушчаны. Hi бярі ты аблузгыных аряхоў, бярі ў шулупахі ды сам аблузгівый. Пірагова Мсцісл.
АБЛУЗГЫЦЬ, дзеясл. Аблузгаць [аблузаць], ачысціць ад шалупайкі, аблупіць. Аблузгый ты мне шалупаху з ійца. Пірагова МсцісЛ. Я аряхі аблузгыла, можна сушыць. Жалезніца Чэрык.
АБЛУКАВІЦЬ, дзеясл. Падмануць, абжуліць [абхітрыць]. Ох, бачу я, што вы згыварыліся мяне аблукавіць! Трэба быць асьцярожным з вамі. Пірагова Мсцісл.
АБЛУПЁЖЫЦЬ, дзеясл. 1. Аблупіць. Аблупежылі ліпу, іна ŭ засохла. Гербавічы Касцкж. 2. Абрабаваць. Аблупежылі Хаіма
Дадатковыя словы
абліццй, зймлю, ўседно
42 👁