АБМАХ, -у, м. Хіба, пудла [промах], памылка. Хацеў пупасьці ў голаву, ды зрабіў абмах. Пірагова Мсцісл. ўАБМАХІВЫЦЦА, дзеясл. Абмахвацца, адганяць мух, камароў. Як ныпалі ны нас кымары, дык мы абмахівылісь, абмахівылісь, i рады німа, хоць ты гвалт крычы. Baродзькава Крыч.
АБМАХІВЫЦЬ, дзеясл. Абмахваць, махаць чым-небудзь, праганяючы мух. Абмахівый ты яе, каб мухі ня лезьлі. Асмолавічы Мсцісл.
АБМАХНУЦЦА, дзеясл. Памыліцца, спудлаваць [прамахнуцца], не папасці ў цэль. Выстраліў я раз — абмахнуўсь, а другі — зноў! Што за ліха? Пірагова Мсцісл. / нада ж мне было абмахнуцца i скызаць такую нялепысьць! Слаўнае Мсцісл. Глядзі ні абмахнісь у выбары! Кокатава Мсцісл.
АБМАХНУЦЬ, дзеясл. Абысці. Хадора ўвесь лес абмахнула карову шукаўшы. Хвёдараўка Краснап.
АБМАЦЫНЫИ, прым. Абмацаны, абшчупаны. Іна ўся абмацына чужымі рукамі. Пірагова Мсцісл.
АБМАЦЫЦЬ, дзеясл. Абмацаць, абшчупаць. Ен кожны яблык абмацыіць, a тад'ы ўжо вазьмець есьць. Тур'я Чэрык. Дай я nepei абмацыю, тады вазьму есьці. Пірагова Мсцісл.
АБМАЧЫЦЬ, дзеясл. Абмачыць, памачыць. Постыўку абмачыла, праўшы плацьця. Горкі Краснап.
АБМАШКА, -i, ж. Абмах, памылка [промах]. Уцёк заіц! Абмашку я зрабіў: нада було адзаду зайці. Пірагова Мсцісл.
АБМЁН, -y, м. Абмен, спосаб гандлю тавар за тавар. Ці згодзіўся б вінзавод узяць марожыную бульбу ў абмен ны здаровую? Мсціслаў.
АБМЁНА, -ы, ж. Замена. Вучні зрабілі абмену сваіх кніжак. Сохана Мсцісл.
АБМЁР, -y, м. 1. Абмер, вымерванне. Пойдзем рабіць абмер зямлі — каморнік прыехыў. Янаўка Мсцісл. Далі зямлі na 'бмеру, колькі прышлося. Хвёдараўка Краснап. 2. Недамер, ашукванне ў меры. На етыя метры вялікі абмер лавычнікі дзелыюць. Мсціслаў. Там у іх абмер вышаў: запісалі дзесіць дзісяцін, ажно там yci пітнаццыць. Пірагова Мсцісл.
АБМЁРВАЦЬ, дзеясл. Абмерваць, paбіць абмерванне. Заўтра прыйдзя 'граном, хутары абмерваць. Нашкавічы Мсцісл. Нада було б ісьці пыхаць, а тут кажуць, што раныиы абмервыць будуць, а тады ўжо пыхаць, дык хто яго ведыіць. Гусарка Клім.
АБМЁРІНЫЙ, прым. Абмераны, вымераны. Калхосныя поля ўжо абмеріныя. Высокі Бор Краснап.
АБМЁРІЦЬ, дзеясл. Абмераць, вымераць. Нада нам шнуры нашы абмеріць, мне кажыцца, што ў цябе шырэй троху. Гібалы Касцюк. Абмерілі бірвяно — ні хвытаіць. Хвёдараўка Краснап.
АБМЁРЛЫЙ, прым. Абмерлы, непрытомны. Прыбег я к ёй, ажно ляжыць іна абмерлыя i ня дышыць. Пірагова Мсцісл.
АБМЁЦІЦЬ, дзеясл. Адзначыць. Усю дарогу абмеціў вугальком ny бярёзкых. Маластоўка Краснап.
АБМГН, -y, м. Абмен, абход ці аб'езд. А мы пойдзем у абмін, каб нас ніхто ня ўгледзіў. Іванаўка Хоцім.
АБМІНАЦЬ, дзеясл. Абмінаць, не заязджаць ці не заходзіць па дарозе, праходзіць міма, мінаць. Я, як ехыў, думаў абмінуць тваю хату, аж думьио — як ён там жыве? Нада пыглядзець. Пірагова Мсцісл.
АБМІНУТЫЙ, прым. Абойдзены, прамінуты. Усю дзярэўню абыйшлі, толькі адзін двор зыстаўсь абмінутый. Юшкі Мсцісл.
АБМІНУЦЦА, дзеясл. 1. Размінуцца, разысціся, раз'ехацца. А йдзе мы з табой абмінуцца маглі? Лютня Мсцісл. 2. Абысціся без чаго-небудзь. Абмінёмся сяньні ŭ бяз хлеба. Белы Камень Бялынкав.
АБМІНЯЦЬ, дзеясл. Абмяняць, памяняць. змяняць. Я купіў кыня, але думаю абміняць на другога: не пыдыбаецца ён мне. Лешчынка Мсцісл.
АБМІРКУВАЦЬ, дзеясл. Абмеркаваць, абдумаць. Надa ўсёю дзяреўнюю абміркуваць, ці браць нам скот ны nynac, ці не. Арцёмаўка Мсцісл.
АБМІЧАЦЬ, дзеясл. Абмячаць, значыць, адзначаць {ставіць знакі]. Пашлі мужукі абмічаць лес для высіку. Хвёдараўка Краснап. Ты абмічай етыя дрэвы, што будзім высікаць. Нашкавічы Мсцісл.
АБМІШУЛІВЫЦЬ, дзеясл. Абмішульваць, ашуквадь, абманваць [падманваць, абдурваць]. Змова паміж імі ёсьць, няйначый — абмішулівыюць людзей. Паўлавічы Клім.
АБМІШУЛІЦЦА, дзеясл. Памыліцца, даць сябе ашукаць. Як гэта я мыгла абмішуліцца так, купляўшы етую карову? Стаpae Сяло Мсцісл.
АБМІШУЛІЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць [падмануць, абдурыць]. Ен шпец абмішуліць каго-небудзь. Навасёлкі Мсцісл. Цыган цібе ўраз абмішуліць. Хвёдараўка Краснап.
АБМІШЭНІЦЦА, дзеясл. Не папасьціў цэль, спудлаваць, прамахнуцца. Стрыляў, ды абмішэніўсь — ні пупаў у цэль. Хвёдараўка Краснап. Стрэліў першы раз — абмішэніўсь, у другі раз — ныпувал убіў. Студзянец Касцюк.
АБМУЛІЦЬ, дзеясл. Нацерці, намуляць мазоль. Чаго ты хрымаіш? Ды нагу абмуліў ботым, хадзіць ні магу. Мсціслаў.
АБМЎРЗЫНЫЙ, прым. Абмурзаны, замурзаны, запэцканы. Мой ты сынок маленькій, якій ты абмурзыный, кыравый, хадзі я цябе хуць памыю\ Пірагова Мсцісл.
АБМЎРЗЫЦЦА, дзеясл. Абмурзацца, замурзацца, запэцкаць твар. Дзе ж ты ета, сынок, абмурзыўся так, што ŭ вачэй ні знаць? Ідзі памыйся хутчэйі Гусарка Клім.
АБМУТКЁ -так, мн. л. Асадак муці на дне пасудзіны. Што тут піць? Адны абмуткі зысталісь. Каробчына Мсцісл.
АБМЫКНУЦЬ, дзеясл. Абмакнуць, памачыць. Абмыкні мне пяро ў чарніла. Мсціслаў.
АБМЫЛАК, -лка, м. Змылены кавалак
Дадатковыя словы
абезд, абмўткё, думьйо, кнўць, разехацца, туря
35 👁