Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
МІХАЛКА, -i, м. Уласнае імя Міхалка. Міхалка палучыў із сельсавету паперку, а што там напісана — ні рызьбярэць, дужа грамытныя пісалі. Гібалы Касцюк. МІХАНОШ, -a, м. Рабочы ў млыне, які носіць мяхі. Табе толькі міханошым быць. Хвёдараўка Краснап. МІХАСЬ, -я, м. Уласнае імя Міхась. Міхась, зрабі сяньні мольку длі Янкі. Залькава Раснян. МІХЁЙ, -я, м. Уласнае імя Міхей. Miхей зыклаўся з бацькым, што ўдваіх за дзінь скосюць лог. Палуж Краснап. МІЦІНГ, -a, м. Мітынг, сходка. Усе наши пайшлі на міцінг, дайжа дзед i тэй пайшоў. Лешчынка Мсцісл. МІЦІНГУВАЦЬ, дзеясл. Мітынгаваць. Толькі ŭ дзела ў іх, што міцінгуваць, a штоб дзела дзелыць, дык на ета іх німа. Мануйлы Краснап. МІШАЦЦА, дзеясл. Умешвацца. Тамбілісь на вуліцы, а я ні хацеў мішацца, бачком, бачком — ды двору. Слаўнае Мсцісл. МІШАЦЬ, дзеясл. 1. Перашкаджаць. Вілізьлі кудзеркі ў яе з-пыд хусткі ды мішаюць глядзець. Ушакі Чэрык. H i нада яму мішаць, ён занят дзелум. Бяседавічы Хоцім. 2. Араць другі раз. Я буду мішаць, а ты зьезьдзі прьівязі жита, i адразу ж у сьвежыю зямлю засеім. Бяседавічы Хоцім. ¥ МІШУЛІЦЦА, дзеясл. Памыляцца, ашуквацца. Нада ж так мішуліцца чылавеку, раз за разим яго абмішульваюць. Хвёдараўка Краснап. МЛЕЧАРНЯ, -i, ж. Малачарня. У млечарні вараць сыр. Вінаградаў Міласл. МЛГВА, -a, н. Мліва, меліва. У нашим прудзі ладныя мліва — мякка муку мелюць. Слаўнае Мсцісл. МЛОСНА, прысл. Млосна. Млосна мне, дайця вади, ато ўпаду. Цёмны Лес Раснян. Зварыўся на сонцы, дик млосна стала. Брылёўка Краснап. Мне млосна, мусщь вырвіць. Іванаўка Хоцім. Дай скарэй вади, мне дужа млосна. Сохана Мсцісл. МЛЫН, -а, м. Млын. Паедзім з табой на млын жита малоць. Арцёмаўка Міласл. У нас млын, хоць i не вадзяны, прудим завуць. Дубеец Касцюк. Млын гэты яны разам дзержаць, ён абапольный іх. Жэраціна Мсцісл. ✓ МЛЯНА, прысл. Млосна. Мне стала мляна, каб ні сирвала. Хвёдараўка Краснап. МЛЯУКА, прысл. Млява [млосна, слаба] ад гарачыні. Дужа мляўка — сонца пячэць сільна. Хвёдараўка Краснап. Нешта мне сяньні так мляўка, што ні магу нічога дзелыць. Сохана Мсцісл. МНОГА, прысл. Многа, шмат. Г рыбоў у нас многа, як відзіш поўны кашэль ныбярэш. Белы Мох Мсцісл. У яго гроши, многа, эолита яшчэ ёсць. Хоцімск. МНОГА-ЧАСЬЦЮ, прысл. Вельмі часта. Многа-часьцю ён ходзіць адзін. Падлуж'я Краснап. МНОСТВА, прысл. Мноства. Як тут быу пан, дык у яго было мноства ўсякыя птушкі ў дварэ. Лютня Мсцісл. МОГІЛКІ, -лык, мн. л. Могілкі. Казо гэста вязуць хуваць ни могілкі? Ушакі Чэрык. На могілках пахованы наши дзяды. Дзяніскавічы Навазыбк. На могілкых дол кыпаюць — мабыць нехта памёр. Азерцы Клім. МОДЛА, -ы, н. Матавіла. Модлым мытаюць ніткі; мытавілым рызматвыюць. Хвёдараўка Краснап. МОЖА, пабочнас слова. Можа быць [магчыма]. Ён, можа, глухі i ня чуіць- — кричи грамчэй. Васілёўка Хоцім. У яго знаць адна ныга кырачэй, што ён кульгаіць, можа яму ни вайне ета кантужила. Арцёмаўка Міласл. МОЖНА, прысл. Можна. Ад вашыга кріку адурець можна, як ваш вучыціль i выдзіржыць. Канічы Касцюк. МОЗЬІК, -a i -у, м. 1. Мозг. Якыву расьсеклі гылаву, аж мозык пацёк. Хвёдараўка Краснап. Як дам пыгылаве, дик i мозык пицякець. Горня Хоцім. 2. Мязга, камбій. Мозыка ни бярозе вельмі многа. Пухнава Раснян. Вясною ни асіні бываіць салодкій мозык, а летум ён засыхаіць i пріврашчаіцца ў дрэва. Бяседавічы Хоцім. МОКРА, прысл. Мокра. Н и дваре сяньні мокра пысьля дожджу. Журбін Бялынкав. МОКРБІЙ, прим. Мокры. Мокрыя с яньni надвор'я. Гарцуеўка Краснап. Во ўваўрэў бенны — мокрый увесь стаў. Слаўнае Мсцісл. МОЛЬ, -i, ж. Моль. Мой сырыхван паела моль нанет. Слаўнае Мсцісл. МОЛЬКА, -i, ж. 1. Моль. Молька ўсю 'дзежу паела. Хвёдараўка Краснап. 2. Малая рэч [дробязь], на якую не варта звяртаць увагі. Ета молька, ні стоіць гуваріць npi яе. Тур'я Краснап. МОМНІЦЬ, дзеясл. Есці, умінаць. Сядзь за стол ды ŭ момні паціху. Тур'я Чэрык. M OPA, -a, н. Mopa. Вун аблоніна рысьцягнулась шырокыя, як мора. Пірагова Мсцісл. Вялікія ў вас тут азярыны, зусім як мора. Мазалава Мсцісл. МОРАСЬ, -i, ж. Дробны дождж, імжака. Н и дваре дажджу вялікага німа, а йдзець нейкыя морись. Касцюковічы. Н у й надвор'е сяньня: нейкыя морась, хляба! Пірагова Мсцісл. Морась зырядзіла на цельный дзень — сыпліць i сыпліць. Барысавічы Клім. МОРГ, -а, м. Морг, мера плошчы зямлі. Увалока мае трыццыць маргоў. Тур'я Чэрык. Пасеіў морг грэчкі. Прусіна Касцюк. МОРДА, -ы, ж. Морда, твар. / нада ж было ёй рызмыліваць так сваю морду. Слаўнае Мсцісл. Хлопчик пабіў дзяўчынцы морду. Аўчынец Краснап. Што ты там дзелыіш, псіныя морда, жива аттуль убірайсь. Бяседавічы Хоцім. МОРДУНЫСТАЛІЦЬ. Набіць морду. Вядома дурак, каб морду нысталіў, быў бы разумны. Радзіонаўка Краснап. МОРКВА, -ы, ж. бат. Морква. Дзеці павыцігалі ўсю моркву з град. Пірагова Мсцісл. У нас дужа хырыша сёліта i морква, i бруква, i репа, во толькі буракі ня дужа i капуста припала. Арцёмаўка Miласл. Мы сяньні морквы пынаелісь. Залькава Раснян
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, надворя, падлужя, туря
9 👁
 ◀  / 512  ▶