Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
M IKfTA, -ы, м. Уласнае імя Мікіта. Мікіта выправіўсь ны шахты. Палуж Красная. Учорашнію ноч у Мікіты выцігнулі кубы сала. Добрае Мсцісл. МІКОЛА, -ы, м. Уласнае імя Мікола. Мікола жахнуў Мішку na мордзі. Шчыпыў Раснян. МІЛА, -ы, ж. бат. Сітнік, міліца. Міла паходжыя ны саку. Увесь берыг речкі зарос мілою. Хвёдараўка Краснап. МГЛА, прысл. Міла, добра, прыемна. Міла глядзець, як жыта сёліта ўсходзіць: роўнінька, гусьцінька. Бяседавічы Хоцім. МІЛІЦАНЁР, -a, м. Міліцыянер. Чаго йта к Васілю пашоў міліцанер; знаць, усё яшчэ за сымагонку? Бяседавічы Хоцім. М 1ЛЩЫЯ, -i, ж. Міліцыя. Што вы ягп забіць хочыце? Што за самаўправа! Я міліцыю гукну. Пірагова Мсцісл. МІЛІЦЭЯ, -i, ж. Міліцыя. Міліцэя ўсё ўзяла на пірячот. Маластоўка Краснап. МГЛЫЙ, прым. Мілы, любы. Мілы ты мой, харошы, я цябе век ні забуду. Крычаватка Раснян. Мамычка, мілыя, пусьці мяне, я найду ды Ганны нагуляю троха. Рылаўшчына Мсцісл. МГЛЫСНА, прысл. Міла, люба, ветліва. Ён мілысна пыступаіць c сваёю жонкыю, аж люба глядзець. Слаўнае Мсцісл. МГЛЫСЬЦЬ, -i, ж. Міласць. Братуля! — кажу я брату,— здзелый мілысьць, купі мне касу ны бызарі. Арцёмаўка Міласл. МІЛЫТА, -ы, ж. Мілата, любата. Miлыта 'дна, як мой сын жыў зь нявесткый. Гарадзец Бабр. МІЛЬГАНУЦЬ, дзеясл. Мільгануць. Мылыдня мільганула, дык усё асьвяціла. Журбін Бялынкав. МІЛЬКАНУЦЬ, дзеясл. Мелькануць. Мількануў, як мылыдня, толькі яго i бачылі. Кокатава Мсцісл. МІНЕНЬІ, -аў, мн. л. Узор на тканіне, што выткана ў чатыры ніты. Я выткыла сабе скацірці ў мінёны, кватэркі пылучыліся выразныя, калі белькыю ныткала. Слаўнае Мсцісл МІНЕНЫЙ, прым. Колераў вясёлкі. Лепш зывяжы ты ў касу мінёную стужку, чымся чырвоную. Куркаўшчына Мсцісл. І-'МІНТУЗ, -a, м. заал. Мянтуз [мянёк]. Я злавіў на вуду шчупычка i мінтуза. Чэрыкаў. У нашый рэчцы водзюцца мінтузы. Слаўнае Мсцісл. Пыймаў мінтуза. Хвёдараўка Краснап. МІНУЛЫЙ, прым. Мінулы. Мінулый год быў зусім ніўрыджайны. Касцюковічы. У acтатні раз я яго бачыла ў мінулым годзе. Юшкі Мсцісл. Мінулага ня верніш ужо, а во думай, як цяпер табе далей жыць. Ушакі Чэрык. МІНУТА, -ы, ж. Хвіліна. Аторва ты! Сціхні ты хуць на мінуту. Нірагова Мсцісл. Як раньня ныстанець, дык яна робіць i робіць — мінуты ні атдыхнець. Ушакі Чэрык. МІНУТКА, -i, ж. Хвілінка. Hy які ж зюклівы гэсты чылавек — ён жа, бач, i мінуткі ні пымаўчыць. Ушакі Чэрык. МІНУУШЧЫНА, -ы, ж. Мінуўшчына, мінулае. Часта я ўспамінаю мінуўшчыну — добра мы жылі з ім некалі. Ушакі Чэрык. МІН ЎЦЦА, дзеясл. Мінуцца, прайсці. Сіроцкія сьлёзы дарым ні мінуцца. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Мінулыся маё шчасця i нікалі ўжо ні верніцца болі. Юркаўка Крыч. МІНУЦЬ, дзеясл. Мінуць, прайсці ці праехаць міма. Мы дыганілі іх i мінулі кыла лесу, дык яны пысьля прыедуць. Паўлавічы Клім. Мінай ты, Міхалка, етыя па'дводы ды едзь хутчэй, ато да вечыра ні дасдзіш, калі так будзім ехыць. Вітрунь Касцюк. M IP, -y, м. [Mip], спакой, лад. Раныйы, праўда, усяго було: i білісь i сварілісь, а цяперь ужу мір, лад i цішыня. Арцёмаўка Міласл. + МІРГАНУЦЬ, дзеясл. Міргануць. Есьць i вокым ні мірганець. Хвёдараўка Краснап. МІРЗЬЛЯВЫЙ, прым. Мярзлявы. H i дай бог якей ён мірзьлявый: толькі выйшуў на двор i ўжо замёрз. Бяседавічы Хоцім. МІРКУВАНЬНЯ, -я, н. Меркаванне. Hiправільныя тваё міркуваньня — зямлі ўсім ня хопіць. Слаўнае Мсцісл. Раілісь яны, paілісь, тады прішоў яшчэ 'дзін, скызаў своё міркуваньня i зь етым ні сыгласілісь. Арцёмаўка Міласл. МІРКУВАЦЬ, дзеясл. Меркаваць. Што там міркуваць, усё 'дно ні хвытаіць грошы. Бяседавічы Хоцім. Ня стоіць табе міркуваць, бярі, кылі даюць, ато ішчэ раздумывыіць. Слаўнае Мсцісл. МІРЦЬВЯК, -a, м. [Мярцвяк]. Пысьля пыхываньня мірцьвякоў спрыўляюць помінкі. Арцёмаўка Міласл. МІРЫЛЬНІК, -a, м. Той, што мірыць. Ета наш мірыльнік: ён нас памірыў. Жур* бін Бялынкав. МІРЬІЛЬНІЦА, -ы, ж. Тая, што мірыць. Мірыльніца зныйшлася, i бісь цябе абойдзімся. Маластоўка Краснап. МІРЫЦЦА, дзеясл. Мірыцца. Дос біцца, дувай мірыцца. Хоцімск. МГСАЧКА, -i, ж. Памянш. ад міска. Разьбіў я сваю місачку, цяпер i есьць не ў чым. Шарэйкі Касцюк. M fCKA, -i, ж. Міска. Гынчар прыдае посуд: гаршчкі, міскі, махоткі i латкі. Прыпечына Клім. Налі ў міску мылыка, вазьмі скібу хлеба ды еш. Варанёва Крыч. Пыстаў міску ны паліцу. Крычаватка Раснян. МІССОБКУ, прысл. Паміж сабою. Сёстры сваріліся міссобку зы ныряды. Слаўнае Мсцісл. у МІСЬЦЮК, -a, м. Мастак, майстар на ўсе рукі. Ого! Ен красьць місьцюк, што хочыш украдзець. Горкі Краснап. Наш Касьцюк на ўсі рукі місьцюк. Гібалы Касцюк. МГТАЛЯМ, прысл. Хутка, у момант. Злобінскі мост міталям паклалі, як выйна стала. Гарадзец Бабр. МІТУЛЬГА, -i, ж. Мітульга, шпаркасць. Во заіц бяжыць, як мітульга. Куркаўшчына Мсцісл. МІТУСПДЦА, дзеясл. Мітусіцца. У кіно блізка садзіцца нільзя — у вычах дужа мітусіцца, аж гылыва зыбалела. Арцёмаўка Міласл. МІТУСПДЬ, дзеясл. Мітусіць. У мяне ў вачох што-та мітусіць. Канічы Касцюк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падводы
8 👁
 ◀  / 512  ▶