МОРКУВ, -i, ж. Морква У нас сёліта вырысла моркув дык пу бураку. Бяседавічы Хоцім.
МОРНЬШ, прым. Свабодны [вольны]. Ой, німа ў мяне морныга часу. Хвёдараўка Краснап.
МОРУДНА, прысл. [Павольна], цяжка. Сёньня работыць было дужа мору дна. Новы я Капачы Мсцісл.
МОСТ, -а, м. 1. Мост, пераезд праз рэчку. Сяляне радзілісь зрабіць новый мост чыріз ряку. Паходавічы Чэрык. Мост рызваліўсь, i грэбля разбурылась — каторый ужо год ні правілі. Кокатава Мсцісл. 2. Падлога ў хаце. У старой хаце ў мяне зямля, а ў новай мост пыкладзен. Пірагова Мсцісл. Трэба к сьвяту мост памыцъ у хаце. Смолькаўская Буда Бялынкав. Пыдмяці мост, ато ў хаце брудна. Асавец Крыч.
МОТУЗ, -а, м. 1. Тоненькі паясок, што прышываецца да фартуха для завязвання. Прышыла к хвартуху мотуз, ды вузкі дужа. Ельня Краснап. У маім хвартуху доўгія мотузы. Крычаў. 2. Тонкая вяровачка, якая ўшываецца ў пояс штаноў, каб падтрымліваць іх. У штанох пырваўся мотуз. Машавая Бялынкав. Рызьвяжы мотуз, штоб пыслабіць штаны. Паўлавічы Клім.
МОТЫШНА, прысл. Моташна. Адыдзісь, ні ныдыідай! I бізь цябе мотышна. Хвёдараўка Краснап.
МОУЧКІ, прысл. Моўчкі. Падыйшоў моўчкі, пыстыяў, нічога ні скызаў i пайшоў сабе далі. Аўчынец Краснап.
МОЦНА, прысл. 1. Моцна, балюча. Пуга сьцёбае кыня моцна. Крычаў. 2. [Моцна, голасна.] Кума моцна сьпівала песьні ны вясельлі. Міцькаўшчына Мсцісл.
МОЦЫЯ, -i, ж. Супрага, праца ў сполку, гульня ў сполку. Мы зь ім у моцыю гулялі ў вачко i абыгралі такі нашых cynpaціўнікаў. Краснаполле.
МОЧА, -ы, ж. Дажджлівая пагода. Сена вазілі ў мочу — ня дзіва, што загніло. Палуж Краснап.
МОЧКА, -i, ж. 1. Раменная ці вяроўчаная пятля, якою прывязвэецца пуга да пугаўя або біч да цапільна. Я толька зымахнуўсь пугыю, дык мочка пірірвалысь, i пуга некуды пыляцела, толькі пугавьё ў руках асталысь. Бяседавічы Хоцім. Мочка ў цэпі пырвалысь, дык бічуком па лобе пыпала — гуза набіў на лобе. Хвёдараўка Краснап.
МОШКА, -i, ж. Мошка. Ой, пыдажджы! Мошка ў вока ўляцела, дыстаць нада. Вітрунь Касцюк.
МРОК, -у, м. Змрок, цемната. Такі ўжо мрок быў уноччы, што вока калі. Старына Мсцісл.
МУГУЛЁУ, -ва, м. Магілёў. Бацька зрабіў буду ныд калёсымі i паехыў у Мугулёў. Маластоўка Краснап.
МУДЗЯУКА, -i, ж. Слабы, кволы чалавек. Ета ня хлопіц, а мудзяўка — яго дзіцёнык пываліць. Хвёдараўка Краснап.
МУДКГ, мудык, мн. л. бат. Каткі. Мудкі — серанькія, кысматыя; яны растуць у жыце, i калі сажнуць жыта, то нарашня пускаюць туды авечак. Авечкі любяць мудкі. Пірагова Мсцісл.
МУДРУВАНЬНЯ, -я, н. Мудраванне. Біз хітрываньня i мудруваньня етый чылавек ні абойдзіцца. Сохана Мсцісл.
МУДРЬІЛА, -ы, м. i ж. Мудрагель. Нашто тут быць мудрылый, калі можна попросту зраб'щь. Палуж Краснап.
МУДРЫЦЬ, дзеясл. [Мудраваць], мудрагеліць, выдумляць. Чаго тут доўга мудрыць, бяры адзін зы аглоблі, а другея пысыбляйця, дык i выцігнім воз ны дарогу. Асавец Крыч.
МУДРЭЦ, -а, м. Хітрун. Іш, якей мудрэц знайшоўсь! Бачылі такога мудрыца? Азерцы Клім.
МУЖ, -а, м. Муж. Мыя дычка з мужам распусьцілыся. Пірагова Мсцісл. Алёна мужа кінула, а пылюбоўніка сабе нышла. Пухнава Раснян.
МУЖЧЫНА, -ы, м. Мужчына. На зэдлі кыла столу сядзелі мужчыны, а ны лаўкі — жанчыны. Слаўнае Мсцісл.
МУЖЫК, -а, м. 1. Муж. I іна i мужык яе — абоя любяць выпіць. Старае Сяло Мсцісл. Мужык яе зьвярнуўсь з вайны, а ў яе ўжо другей тут ёсьць, i дзеці ўжо ад етыга. Баеўка Крыч. 2. Мужчына, селянін. Ачмурелый мужык гыняўсь за ўсімі па полю. Слаўнае Мсцісл.
МУЖЫЧЫИ, прым. Мужчынскі, сялянскі. Ен у нас хлопіц рухманы: i ны бабскую i на мужычую работу гразд. Смолькаўская Буда Бялынкав.
МУЗДАНУЦЬ, дзеясл. [Ударыць], выцяць. Як муздануў пы вычах, дык i вока выбіў. Кокатава Мсцісл.
МУЗДАЦЬ, дзеясл. Кілзаць. Стаў ён кыня муздаць, ды ні знаіць, ці зьдзець аброць ці ны аброць ныдзіваць, а конь зыдзіраіць гылаву, ня хочыць удзіла браць у рот. Арцёмаўка Міласл. Кызаў табе муздаць кыня трэба, ато во — упудзіўся i калёсы пылымаў. Добрае Мсцісл.
МУЗДЭЧКА, -i, ж. Аброць [з цуглямі]. У муздэчцы ёсьць жалезныя частка, што муздаіць кыня, i гэтыя частка завецца грузьдзілым. Сохана Мсцісл.
МУЗЫКА, -i, ж. Музыка. Ны свадзьбу прішла іграць музыка. Слаўнае Мсцісл.
МУЗЫКА, -i, м. Музыка, скрыпач. М узыка граіць на скрыпкі, а барыбаншчык б'ець у бубін. Гусарка Клім.
МУЗЫКАЛЬНЫЙ, прым. Музычны. Якіх толькі музыкальных струмінтыў німа на сьвеці — i дудкі, i скрыпкі, i гармоні, i ўсякія. Азерцы Клім.
МУЗЬДЗЁЧКА, -i, ж. Аброць [з цуглямі]. Каню нада надзець музьдзечку. Палуж Краснап. У мяне 'броць з музьдзечкай: замуздаю кыня i паеду, куды хочыш. Дубеец Касцюк.
МУКА, -i, ж. Мука, мучэнне. Хіба ж ета жысць — мука 'дна: ні жывём, а мучымся. Ушакі Чэрык. Дзяды ня зналі б яды, а ўнукі зажылі мукі (прыгаворка). Вінаградаў Міласл.
МУКА, -i, ж. Мука. Сёліта зярно буйныя — мука будзіць добрыя i хлеб белый. Ушакі Чэрык. Дужа грубыя асеўкі з етый
Дадатковыя словы
бець, зрабщь, мўкі
24 👁