ПарадзІна Мсцісл. Ёацька ўзяў лубку t nŭшоў сеяць. Людагошч Мсцісл. Насып у лубку жыта. Юркаўка Крыч. ЛУБУЯТНІК, -a, м. Ліпавыя палкі, з якіх абадрана кара. Ускінь на печ лубуятнік, ніхай падсохніць, a потым спаліце. Хвёдараўка Красная. Мы спалілі ўвесь лубуятнік. Варанёва Крыч. ЛУГ, -a, м. 1. Луг [сенажаць]. Луг разьбілі кынавымі ны кватэркі. Гібалы Касцюк. Мы былі сяньні на лузе i нырвалі красык. Юравічы Клім. 2. Луг, адвар з попелу. Зрабіла лугу, нада бялізну памыць — шмат ужо сыбралыся. Мацутаўка Расняп. ЛУЖА, -ы, ж. Лужа, яма з вадою. А б'іжджай гэту лужу, aro калёсы затопіш. Пірагова Мсцісл. ЛУЗГА, -i, ж. Лузга. Нада етый квасоль пылузгаць i лузгу выкінуць. Арцёмаўка Miласл. ЛУЗГАЦЬ, дзеясл. Лузгаць. Насыпыла семя повін хвартух i лузгаіць седзячы. Арцёмаўка Міласл. ЛУЗКАН, -a, м. Тлусты чалавек. Во пайійоў лузкан, дык лузкан, як кыбан кормный усё рбуна. Хвёдараўка Краснап. ЛУКУТА, -ы, ж. Уласнае імя Луцэя. Ету бабу завуць Лукутый. Горкі Краснап. ЛУПАНЬІ, -оў, мн. л. Бульбяная каша, камякі. H y ды i смашныя сёньня лупаны ты зварыла! Мсціслаў. ЛУПІЦЬ, дзеясл. 1. Лупіць, чысціць вараную бульбу. Усі печаныя кардохлі naелі, ды хоць бы шулупаху ў адно месца пыклалі, ато лупілі i пы ўсяму масту накідалі. Арцёмаўка Міласл. 2. Біць. Лупі яго пы чым пыпала. Іванаўка Хоцім. ЛУПУНЫ, -оў, мн. л. Ляпёшкі з мукі i варанай тоўчанай бульбы. Мы сяньні лупуны пяклі, дык пакуль ета зварілі, кардохыль, ды пулупілі іх, ды пытаўклі з мукою, дык к абеду толькі ў печ пысадзілі. Арцёмаўка Міласл. ЛУПЦОУКА, -i, ж. Лупцоўка, біццё. Пысьля лупцоўкі стаў, як шоўкавый. Палуж Краснап. Бувала, кылі пан іато-небудзь зацеіць, дык ужу ні станіш зь ім пустуўляцца — ідзі скарей, ато будзіць лупцоўка. Apцёмаўка Міласл. ЛУПЫЦЫР, -a, м. Карузлік, карапуз. Дзеці твае — лупыцыры. Глядзі, як твой лупыцыр паўзець ды цябе. Хвёдараўка Краснап. v ЛУСКА, -i, ж. Луска. Як узяў сілідца за хвост, так ні пачысьціўшы, із лускою i бывай есьць з гылавы. Касцюковічы. ЛУСКАВІЦІНЬ, -я, м. Мяшок, у якім адцэджваюць тварог. Назьбірала повін лускавіцінь творыгу. Краснаполле. ЛУСТА, -ы, ж. Луста. Атреж мне, маць, лусту хлеба. Слаўнае Мсцісл. Да ты не глядзі, а лепш дай лусту хлеба. Віхраны Мсцісл. ЛУСТЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад луста. Я вельмі ж хачу есьць, дай хуць малінькую лустычку хлеба з маслым. Гарманава Мсцісл. ЛУТ, -a, м. 1. Сук ліпы, з якога можна зняць кару на лыкі. Глядзі, вось на тэй ліni добрый лут — зрубі яго, будзіць на пыўАапця лык. Палуж Краснап. [2. Знятая кара]. ЛУТКА, -i, ж. Бакавы стаяк асады дзвярэй i вакон. На луткі нада выбраць сасну з засмолым, штдб ні так скора гнілі. Тур'я Чэрык. Вокны нашы пагнілі, нада дзелыць новыя луткі. Машавая Бялынкав. ЛУХТА, -ы, ж. Лухта, глупства. H i napi ты лухты дырма., цябе ніхто ня слухыіць. Слаўнае Мсцісл. Ты меліш, як лухта, апраўды — ні на грош. Добрае Мсцісл. ЛУЦЫДЯ, -а, н. зборн. Луцце, луты. Я купіла луцьця ны лапці, ды некому сплесьць — сама ня ўмею. Іванаўка Хоцім. Добрыя луцьця расьцець тута, хутка ныдзяром лык. Палуж Краснап. ЛУЧКА, -i, ж. Лучка, лука, паўвыспа, паўвостраў, зробленыя загібам ракі. Мяжа нашыга сенакосу даходзіць ды самыя лучкі. Гібалы Касцюк. Пывядзём у лучку пасьціць коні. Тур'я Чэрык. ЛУЧОК, лучка, м. 1. Лучка, лука. Мы касілі сяньні на лучку. Барысавічы Клім. 2. Прылада да касы для збірання падрэзаных сцяблоў пры касьбе. Нада зьдзелыць лучок — пайдзем заўтры касіць авёс. Гарманава Мсцісл. Пыдай мне лучо'к, найду касіць грячыху. Бяседавічы Хоцім. ЛУЧЧЫ, прысл. Лепш. Сяньні наша красуля луччы пад'ела, дык i болі мылыка дыла. Бяседавічы Хоцім. Ірывая пшаніца луччы за зімовыю. Татаршчына Мсцісл. У лашчыне трыва луччый расьцець, чым на высокім месьці. Гарбавічы Касцюк. ЛУЧЫНА, -ы, ж. Лучына. Наськіпай, Мікола, лучыны. Меншая Багацькаўка Мсцісл. ЛЬІБІЛА, лібіла, -ы, ж. 1. Даўгавязая няўклюйная жанчына. Лыбіла ты! Хто ны цябе пылядзіць такую! Маластоўка Краснап. 2. Лытка. Пасунь свае лыбілы! Сыбакі ўсі лыбілы абырвалі. Там жа. 3. Прыстасаванне для лоўлі ракаў. Ракі ўчапілісь у лыбіла. Там жа. ЛЫГАДЗЩЬ, дзеясл. Лагодзіць, дагаджаць. Яму, як хворыму, колькі ні лыгадзі, a калі раз ні пытрапіў, дык i ласку страціў. Сохана Мсцісл. ЛЬІГАЦЬ, дзеясл. Хутка, спяшаючыся есці. Я к ты лыгаіш — ні пасьпець, еж naлюдзку. Брылёўка Краснап. Лыгаіць, як сыбака, думаіць, ні пасьпеіць зьесьці, або хто адбярэць. Баеўка Крыч. ЛЫГН ЎЦЬ, дзеясл. Сцебануць, выцяць. Лыгні яго na лыткых! Хвёдараўка Краснап. ЛЬІЖА, -ы, ж. Лыжа. Мой бацька зьдзелыў лыжы i кызаў навучыць мяне кувзацца. Бяседавічы Хоцім. ЛЫЗЬ-МЫЗЬ, прысл. Трохі, лізь-мазь. Мёду аставілі толькі на лызь-мызь. Куркаўшчына Мсцісл. ЛЫКА, -a, н. Лыка, налоска ліпавай кары. Ляжыць лыка ны дарозе, паднімі — зныдабіцца. Журбін Бялынкав. Лыкі тоўстыя, дык я абліпкі зьняў. Хвёдараўка Краснап. Змытай на клубняк лыкі, штоб ні круцілісь у трубкі. Баеўка Крыч. ЛЫКАУЁЦ, -ўца, м. Месца ў лесе, дзе дзяруць лыкі. Тут у лесі ёсьць лыкаўец доб
Дадатковыя словы
біжджай, падела, рбўна, туря
6 👁