рый — жыва ныдзяром лык. Хвёдараўка Краснап. ЛЫКАУКА, -i, ж. Ключыца. Схудзеў, што аж лыкаўкі выперліся. Палуж Краснап. ЛЫМАСЫВАЦЬ, дзеясл. Ламасаваць, біць. Як пычаў ён сучку лымасываць вяроўкый, дык я думаў, што заб'ець. Усцінавічы Краснап. ЛЫМАЦЬ, дзеясл. 1. Ламаць. Увайшоў у лес i дывай лымаць суччо ды рыскладываць цяпло. Гарбавічы Касцюк. 2. Баранаваць упоперак узаранае. Сымон піряд сяўбой паехыў лымаць пахыту. Хвёдараўка Краснап. ЛЫМАЧЧА, -a, н. зборн. Лом, ламаччл. Лымачча цэльный двор, i прайсьці нельга, хуць ба падыбраў ты яго троху. Палуж Краснап. ЛЫНТУХГ, -оў, мн. л. Вантробы. Ён пываліў яго ны зямлю i парезаў нажом yci лынтухі. Лешчынка Мсцісл. ЛЫНЦУЖОК, -жка, м. Памянш. ад ланцуг. Нада етыму сыбачкі на шыю льтцужок прівізаць i якую-нібудзь банічку, надзець, ніхай брязгочыць. Арцёмаўка Міласл. ЛЫПАНОСЫЙ, прым. Шыроканссы, лапаносы. Ты дужа лыпаносый, у цябе нос, ійто лыпата. Хвёдараўка Краснап. ЛЫПАТА, -ы, ж. Лапата, рыдлёўка. А дну гряду ускыпаў, i лыпата зламілысь. Беразяк Краснап. Жалезныя лыпата луччы лезіць у зямлю. Юр'евічы Клім. ЛЫПАТКА, -i, ж. Лапатка, рыдлёўка. Зьдзелыў сабе лыпатку i кыпаіць. Сідараўка Хоцім. ЛЫПАТУХА, -i, ж. 1. Лапатуха, шго многа любіць гаварыць. Слухый ты етую лыпатуху — іна табе ныскажыць. Хвёдараўка Краснап. 2. Скрыўленне ляза касы пры няўмелым кляпанні. Ой, надзелыў лыпатух — ня ўмеіш ты кліпаць, касу спорціў. Там жа. 3. Балабон, званок, што прывязваюць каровам на шыю. Карова ходзіць з лыпатухый, знаць, адбіваіцца ад стада. Там жа. ЛЫПАЦЁНЬ, -я, м. Таўстун, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы. Зыставілі сьцірагчы курей, а ён сядзіць i ні відзіць, што ўсі гряды падзерлі, от лыпацень, яму пудбегчы ціжало ат сыці! Карма-Пайкі Краснап. ЛЫПАЦЁЦЬ, дзеясл. 1. Лапацець. Нгшта ў вуха мне ўлезла — лыпаціць там. Гусарка Клім. 2. Бегчы вельмі хутка. Куды ты лыпаціш з усіх ног? Палуж Краснап. ЛЫПАЦОН, -а, м. Сыты, поўны чалавек. Твой хлопіц — ныстыяшчый лыпацон! I чым ты яго кОрміш? Мілаславічы. ЛЫПШАК, -a, м. бат. Падбярозавік, абабак. Повін кош лыпшакоў ныбряла. Выconi Бор Краснап. ЛЬІСГАБРУСЬ, прысл. Хоць бы што. А яму i ні лысгабрусь, ніхай што хочуць кажуць. Машавая Бялынкав. ЛЫСІНА, -ы, ж. Лысіна. Красівый у мяне быў конь, сам пылавый i лысіна на лбе. Пірагова Мсцісл. ЛЫСКА, -i, ж. Пралышанае месца на бервяне. Прыгані ny бярну лыску, ды атаб'ём шнурым. Хвёдараўка Краснап. ЛЬІСКЫТАЦЬ, дзеясл. Гаварыць без толку. Дос табе лыскытаць ужу — гаворіць ірунду, што слухыць нечыга, толькі гылаву адуріў. Арцёмаўка Міласл. ЛЫСТА, -ы, ж. Шпар. Шырокія ўжо дужа лыста ў бірвяне. Хвёдараўка Краснап. ЛЬІСЫЙ, прым. Лысы. Чый ета лысый конь? Мілаславічы. У яго валосься лезіць, ужу скора лысый будзіць. Зоры Чэрык. ЛЬІТКА, -i, ж. Лытка. Зашый штаны, ато лыткі відны. Лешчынка Мсцісл. Еткій мыладый, а нада так адубець, што аж лыткі калоцюцца. Слаўнае Мсцісл. ЛЫУДЗІК, -а, м. Той, хто хацае ўсё, што пападзе над руку. Лыўдзік ты, схапіў мае долыта ды пулумаў! Хвёдараўка Краснап. ЛЫХМАШНА, -ы, ж. Лыхманіна, паношаная адзежына. Бацца ў полі забыла я сваю лыхманіну. Тур'я Чэрык. ЛЫЦНАЦЬ, дзеясл. Збірацца, мець намер, хацець. ён лыцнаець мяне пыд касьцёл падвесьці. Дубровіцы Клім. Лыцнаў ісьці мылаціць, ды раздумаў. Хоцімск. ЛЫЧАК, -a, м. Кароткая вяроўка з пятлёю. Я зьвіў два лычакі. Брылёўка Краснап. ЛЫЧЫШНІК, -a, м. Лычнік, чалавек, што дзярэ лыкі на продаж. Максім-лычышнік павёз на базар лыкі прадываць. Дубровіцы Клім. У нас ужо німа лычышнікаў — зьвяліся, бо лесу німа ўжо, зьнішчылі, i лык нейдзе драць. Міцькаўшчына Мсцісл. ЛЫШАДЗЁНКА, -i, ж. Конік. Атжыўся малысьць: купіў лышадзёнку, карову i стаў, як i ўсі людзі. Пірагова Мсцісл. ЛЬЛЯНІШЧА, -a, н. Льнішча, месца на нолІ, дзе быў пасеяны лён. На льлянішчы можна будзіць засеяць авёс, там места naгнойнае. Пірагова Мсцісл. ЛЬНУЦЬ, дзеясл. Льнуць, йрытуляцца. К етыму Якыву дзеўкі так i льнуць — як мухі на мёд лезуць. Журбін Бялынкав. ЛЬНЯНЫЙ, прым. Льняны, зроблены з лёну. Ета ж чыста льняныя пылатно i так дзешыва, нада купіць. Бялынкавічы. ЛЮБА, прысл. Люба, міла. Люба глядзець, як яны ўдваіх работыюць. Бяседавічы Хоцім. Люба ні люба, a калі кажуць — нада дзелыць. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Выбірай касу, якую хочыш, на люба. Maластоўка Краснап. ЛЮБЁНЬНЯ, -я, н. Каханне. Што йта сталысь зь етымі дзеўкый i хлопцым? Было такоя любеньня, што на сьвет, a січас адно аднаму ні на вочы! Баеўка Крыч. ЛЮБГМЕЦ, -мца, м. Любімец, той, каго любяць. Старэйшы сын — любіміц у бацькі. Слаўнае Мсцісл. ЛЮБІНЬКІЙ, прым. Любенькі. Татычка, любінькі, ня біся — ня буду болі! Слаўнае Мсцісл. Любынькыя ты мыя дачушычка, a калі ж я цябе спатыкаць буду? Дубровіцы Клім. ЛЮБГСТА, -а, н. Зелле да любошчаў. Нада схадзіць к дзеду, каб ныгуваріў любіста: ён паддзелыіць, што будзіш любіць. Слаўнае Мсцісл. ЛЮБІСТОК, -a, м. Любіста, зелле да любошчаў. Хадоска дзеўкым любісток даець, штоб хлопцы любілі. Горкі Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атабём, забець, туря, юревічы
19 👁