Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
лісаднік лескаю. Сохана Мсцісл. Наш сад абгароджын лескаю. Дубеец Касцюк. Лескай абгырадзілі увесь сад. Людагошч Мсцісл. Шчытна лескуй гарод абгароджан. Залесавічы Крыч. ЛЁСНІЦА, -ы, ж. Драбіны. Лесніцы ў мажары моцныя, кладзі сьмела — выдзіржаць. Пухнава Раснян. ЛЁСЬВІЦА, -ы, ж. Драбімы. К,аб узьлезьць ны страху, трэба прыставіць лесьвіцу, бяз лесьвіцы ня ўзьлезіш. Палуж Красная. Пріставілі лесьвіцу, пы якей ён палез на крышу. Арцёмаўка Міласл. ЛЁСЬНІЦА, -ы, ж. Драбіны. Прістаў лесьніцу к сьцяне i дзяржы, штоб ні ўпала, а я налезу. Раздзел Мсцісл. Зыстукацеў гром, як na лесьніцы. Хвёдараўка Краснап. ЛЁТА, -а, н. Лета. Сістра ў госьці зыпрашая. Пішыць, штоб пріехыў на ўсё лета. Мсціслаў. Вісна прайшла, i ні агледзіліся, як ужо i лета ны дваре. Дзеражна Касцюк. 2. Будучы, наступны год. Свайго піралетка мы будзім аб'ежджваць на лета. Барысавічы Клім. ЛЁТАСЬ, прысл. Летась, мінулым годам. Летась ён скот пасьвіў, a сёліта ўжо студзент. Радзівонаўка Мсцісл. Пызнакомквалісь мы зь ім летась на міколу на кірмашы. Пірагова Мсцісл. ЛЁТАШНІ, прым. Леташні, мінулагодні. Патрэбен ты мне, як леташні сьнег ны градых. Паўлавічы Клім. ЛЁТНІЙ, прым. 1. Летні. Сёньні ныстыяшчый летні дзень — так цяпло. Вербеж Чэрык. 2. Летні, цеплаваты. Выда ў гаршку чуць летнія. Журбін Бялынкав. ЛЁТНГНЬКІЙ, прым. Цёпленькі. Абдай дзіцёнка летнінькый вадой. Палуж Краснап. ЛЁТЫМ, прысл. Улетку. Белая кохта прігадзіцца летым. Немеркі Раснян. Усе дні ў камлёці ходзіць, хоць i летым. Касцюшкавічы Крыч. ЛЁТЫСЬ, прысл. Летась. Летысь быў добрый урыджай. Хоцімск. Во мой злосьнік пашоў, якей летысь пыдпаліў гумно з дабром. Лешчынка Мсцісл. ЛЁТЫШЫК, -шка, м. Жарабя ці цяля аднаго года. Етый жырабёнык — летышык. Хвёдараўка Краснап. ЛЁЦІ, -яў, мн. л. Леты, гады. Ты сваей нароўкай мае леці кырычаеш. Краснаполле. ЛЕЧ, лежч, дзеясл. Легчы. Трэба рыспрануцца i леч спаць. Гусарка Клім. /ЛЕШЧ, -a, м. заал. Лешч, рыба. Я сёньня злавіў лішча, во, брат, ета лешч! Хунтыў восім будзіць. Каробчына Мсцісл. ЛЕД, -у, м. Лёд. Ны ряке лёд ужу крепкій, можна на кыньках кытацца —ні праломіцца. Стары Дзедзін Міласл. Ён жа такей скупірдзя, што на кыляды лёду ў яго ня выпрасіш. Вітрунь Касцюк. ЛЁЗНЫЙ, прым. Свабодны, нічым не заняты. Як ты чылавек лёзный — прыізжай к нам у госьці часьцей. Юркаўка Крыч. ЛЕК, -у, м. Лёк, расол ад селядцоў. Усю піліпыўку макалі хлебым лёк. Палуж Краснап. Наеўся лёку, аж пашоў бокам. Вародзькава Крыч. ЛЕКСА, -ы, ж. Уласнае імя Аляксандра. Ц і ведыіш ты, што Лёкса зыхварэла. Мсціслаў. ЛЕЛЯ, -i, ж. Лёля, сарочка (дзіцячае). Ціха, дзетка, зарыз табе чысьцінькыю лёлю надзенім. Брылёўка Клім. ЛЕН, лёну, ільну, м. бат. Лён. Прыгожыя наша палоска лёну: уся расьцьвілася сінінькімі красычкамі. Пірагова Мсцісл. Сёліта зьірадзіў лён — харошыя наметкі будуць. Бяседавічы Хоцім. ЛЕННЫЙ, прым. Льняны, з ільну. Ета засьцілка лённыя, дужа добря моіцца. Шумячы. ЛЕС, -у, м. Лёс. Такей ужо мой лёс, такоя шчасьця. Гусарка Клім. ЛЕСКА, -i, ж. Лязо, жалезка ў гэбліку. Лёска ў рубанку ступілысь. Брылёўка Краснап. ЛЕСТКІ, -так, мн. л. Лёсткі. I пычаў ён пыдпускаць ёй лёсткі, што іна i прыгожая вельмі, i разумныя, i добрыя тыкая, што ŭ ні найці другой такоя. Ушакі Чэрык. ЛЁТАК, лётка, м. Ляток, дзірачкі ў вуллі, куды лётаюць пчолы. У вульлі лёткі пыадчыняць нада, ніхай вылітаюць пчолы— зысядзелісь яны за зіму. Юркаўка Крыч. ЛЁТАЦЬ, дзеясл. Лётаць. Плісіца летав пы дваре. Краснаполле. Ластыўкі нізка лётаюць — дождж павінін быць. Асмолазічы Мсцісл. ЛЁТЫМ, прысл. Лётам, вельмі хутка. Я ў адзін мамент, адным лётам зьбегыю, а ты мяне пыдажджы тут. Слаўнае Мсцісл. ЛЕТЫНЬНЯ, -я, н. Лёт, лётанне. Дзе ты ўсё лётыіш? Работы столькі, a тобе лётыньня на ўме. Трубільня Краснап. ЛЁТЫЦЬ, дзеясл. Лётаць. Коршык лётыя, глядзі, штоб пісклят ні пыдцапіў. Хвёдараўка Краснап. ЛЁХКА, прысл. Лёгка. Гнілоя дрэва крохка i лёхка лумаіцца, яго ні сагнеш. Apцёмаўка Міласл. ЛЕХКІЙ, прым. Лёгкі. Лёхкі кажух у мяне ёсьць, аддам краўцу сукном пыцягнуць i будзіць добрыя пывалочка. Барысавічы Клім. Лёхкій твой плуг, дык i пыхаць ім добра, а мой дык цяжкій — ні пыдняць. Бяседавічы Хоцім. ЛІ, прыназ. Каля, ля. Лапата стаіць лі дзьвярей. Лешчынка Мсцісл. Бабы сышлісь лі калодзіжа i стыяць-зюкаюць нешта. Лапаціна Мсцісл. ЛІВАЛЬВЁРТ, -а, м. Рэвальвер. Куля зь лівальверту прыйшла сьцяну наскрозь. Бяседавічы Хоцім. У майго бацькі быў лівальверт, дык нехта данёс, i міліцыя выбрала. Горня Хоцім. ЛІВЕНЬ, -я i ліўня, м. Лівень, вялікі дождж, лея. Лівень прайшоў, дык усё наплыло — картошку зь зямлі павымыла. Хоцімск. ЛІГЧАНЫЙ, прым. Лягчаны, кастрыраваны. Што ета за ліха, лігчаный кыбан, а за сьвіньнімі бегаіць, нутрэц ці якоя ліха? Тур'я Чэрык. ЛІГЧАЦЬ, дзеясл. Лягчаць, кастрыраваць. Калі вы будзеце сваіх кыбанчыкаў лігчаць? Стары Дзедзін Міласл. ЛІДАІК, -a, м. Позыў да ванітавання. A каб табе лідаік хваціў! Тур'я Чэрык. ЛІДАХОД, -y, м. Ледаход. В ясною ў самый лідаход зьнясло етый мост. Бяседавічы Хоцім. ЛІДАШНА, прысл. Моташна (адчуванне ташнаты). Ен, знаць, угареў, у яго гы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абежджваць, туря, ілеш, ільнў
6 👁
 ◀  / 512  ▶