Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЛАХМАТЫЙ, прым. Лахматы. Іду я na лесі, а насустрэч мне пляцецца стары лахматы мядзьведзь. Лешчынка Мсцісл. ЛАХМОТКА, -i, ж. Лахмотка, кавалак якой-небудзь тканіны. Вось ета лахмотка чысьцінькая, можна ёю зывізаць руку. Apцёмаўка Міласл. ЛАХТЫДРАЙ, -я, м. Свавольнік. Лахтыдрай еты, напрыказіў ды ўцёк — дзяржы драла лахтыдрая. Хвёдараўка Краснап. ЛАХТЫТЫР, -a, м. Абадранец. Ходзіць ён лахтытыр-лахтытырым, хуць ба зылапіў сабе штаны ці што. Высокі Бор Краснап. ЛАХУДРА, -ы, ж. Лахудра, неахайная жанчына. Прычашы космы свае, лахудра! Барысавічы Клім. Лахудра ты, ідзі npiадзенься хоць у сьвята. Слаўнае Мсцісл. Пыраспусьціць свае космы, не прычэшыцца, нічога — лахудра нейкыя! Пірагова Мсцісл. ЛАХЫЦЬ, дзеясл. Хадзіць, абхадзіць. Паўсьвету аблахыў, a ўсё бяз толку, i навошта было лахыць, каб хто спрасіў? Слаўнае Мсцісл. ЛАЦІЦЬ, дзеясл. Лаціць, насцілаць латы на ключы. Нада крышу лаціць, ды лат німа. Горкі Краснап. ЛАЦНАЦЬ, дзеясл. Дагаджаць, наравіць. Нявестка сьвякрові лацнала, лацнала i ніяк ні магла ўлацнаць. Малюшын Краснап. ЛАЦЬВІ, прысл. Лёгка, добра. Лацьві табе гыварыць ета, калі сын пасыбляець. Палуж Краснап. ЛАЦЬВІНА, -ы, ж. Дабро. Лацьвіна табе есьць скаромныя ў пост, калі ў цябе сала многа, a зьеж я, калі нечыга. Слаўнае Мсцісл. ЛАШЧОНІЦ, -нца, м. Падхалім, падліза. Oŭ, i лашчоніц Сярьгей — ды каго хочыш ён пыдлашчыцца. Горкі Краснап. ЛАШЧОНІЦЦА, дзеясл. Лашчыцца (падхалімна). Нешта ён дужа стаў лашчоніцца к табе. Маластоўка Краснап. ЛАШЧЫНА, -ы, ж. Лагчына. Між гор ёсьць лашчына. Крычаў. У лашчыні трыва луччый расьцець, чым на высокым месьці. Гарбавічы Касцюк. Лашчына 'д дажджу поўна стала (вадою). Касцюковічы. ЛАШЧЫЦЦА, дзеясл. Лашчыцца. Што гэста за сыбака такей: лашчыцца да ўсіх, а ні брэшыць? Ушакі Чэрык. ЛАЯНКА, -i, ж. Лаянка. Сёньня ў Miкіты ізноў была лаянка. Чыгрынаўка Раснян. Абрыдла мне слухаць лаянку пьяных. Сохана Мсцісл. ЛАЯЦЦА, дзеясл. Лаяцца. Перастань ты лаяцца, як табе ні брыдка? Новае Сяло Мсцісл. ЛАЯЦЬ, дзеясл. Лаяць. Прычапіўсь ды мяне нейкі пьяный i дывай мяне лаяць усякімі слывамі біз дай прычыны. Клімавічы. ЛЕБЯДА, -ы, ж. бат. Лебяда. Лебяду ў нас бабы нарышня сеюць паміж сьвёклы, бо іна заглушаіць усякую другую сорныю траву, а саму яе лёгка палоць. Пірагова Мсцісл. ЛЕБЯЗЩЬ, дзеясл. Ліслівіць. ён у вочы лебязіць, а за вочы лаіць. Гарбавічы Касцюк. Не лебязі так, я цябе й так добра ведыю. Бакунавічы Чэрык. ЛЁГЧЫ, -лежч, дзеясл. Легчы. Толькі лёг ны кырваць, ні пасьпеў i воч самкнуць, а ён ужо будзіць. Тур'я Краснап. Лягу я атпачну трохі. Юшкі Мсцісл. ЛЕДВА, прысл. Ледзь. Зымарыўся так, што ледва ногі прыцягнуў. Сохана Мсцісл. Якаў так ныработыўся за дзень, што ледва двору прішоў. Гібалы Касцюк. ЛЕДЗЬ, прысл. Ледзь. Кідыў, кідыў палкый, ледзь адну грушу зьбіў, i тая чарьвівыя. Затоны Раснян. Ой, як я змарылыся сёньня, проста ледзь ногі цігаю. Маляцічы Крыч. ЛЕДЗБВІ, прысл. Ледзь. Ныбраў ахапку саломы, вялікую — ледзьві рукі сышчапіў. Старае Сяло Мсцісл. Учапіўсь у валосьci, ледзьві вырваўсь. Парадзіна Мсцісл. ЛЕЖЫНЬ, лёжня, м. Лежабок, гультай. Я к быў лежнім, так i зыстаўсь такім. Хвёдараўка Краснап. ЛЁЗЬЦІ, лезьць, дзеясл. Лезці. Я йшчэ ня купаўсь сёліта: ніяк ні адважусь лезьці ў ваду. Мсціслаў. У лесьніцы пріступычка верхнія злумалысь, нільзя цяперь na ёй лезьць ны гару. Арцёмаўка Міласл. Лезь ны асець, а я буду кідаць снапы. Парадзіна Мсцісл. ЛЁИКА, -i, ж. Лейка. Прынясі, лейку, трэба наліць красіну ў лямпу. Мацутаўка Раснян. Дарка пералівала ў пляшкі алей бяз лейкі ды разьліла. Гібалы Касцюк. ЛЁІЧКА, -i, ж. Памянш. ад лейка. Ідзе дзелыся наша леічка, трэба ўліць красіру. Лешчанка Мсцісл. ЛЕМЯП, -гоў, мн. л. Бярвенні, якімі наглуха закладваюць з аднаго ці абодвух бакоў шчыты [зашчыткі] у будынку. Будзім пуню рабіць у лімягі з франтоным. Брылёўка Краснап. ЛЕНАВАЦЦА, дзеясл. Ленавацца. Нешта ты стаў дужа ленавацца, што йта з табой стала. Палуж Краснап. ЛЕНЬ, -i, ж. Лень, гультайства. Тыкая ны мяне лень ныпала — ні хачу нічога дзглаць. Пірагова Мсцісл. ЛЁПЕЙ, прысл. Лепей. Я свайму мужыку скажу, ніхай лепей валёнак на гылаву надзене, чым маркелку гэтую. Барысавічы Клім. ЛЕПШ, прысл. Лепт, лепей. Леши адыйці, чым чыпацца з дурнім. Лешчынка Мсцісл. Лепш памерці, чым з ёю жыць. Вітрунь Касцюк. ЛЁПШЫЙ, прым. Лепшы. Самый лепшый грыб — быравік. Пірагова Мсцісл. Пойдзім у гэсты калодзіш зы вадой — тут выда лепшыя. Ушакі Чэрык. ЛЁПШЫЦЬ, дзеясл. Лепшаць, рабіцца лепшым, зажываць. Мыя рана з учырашніга дня пачыла лепшыць. Лешчынка Мсцісл. ЛЁРА, -ы, ж. Ліра, музычны інструмент. На бызары дзед на леры йграя. Мсціслаў. ЛЕС, -у, м. Лес. Лес рубяцъ, аж тыпары зьвіняць. Мацутаўка Раснян. У лесі многа злому пысьля бурі. Хвёдараўка Краснап. ЛЕСАВЫЙ, пры м. Лесавы, лясны. ён лесавы чы лавек — вы рас у лесі i ж ывець там. Дзеражна Касцюк. ЛЕСКА, -i, ж. Загарада з лясковых пруткоў [арэхавых, яловых дубцоў]. Насек вазоў пяць арэшніку, хачу абгарадзіць па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря
7 👁
 ◀  / 512  ▶