Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ліныя, будзіць ладна. Палуж Краснап. Kaжух хоць лапліный, a луччы греіць зы пальто. Балакеры Мсцісл. ЛАПНІК, -a, м. Лапкі, галінкі ёлкі. Усё пыўвыбралі лапнікым к празьніку. Хвёдараўка Краснап. ЛАПУН, -ы, м. Бульбяны з мукою праснак, ляпёшка. Лапуны сёньня смачныя. Зарубец Крыч. Дзеці, ныдзярыця бульбы — лапуны заўтрі сьпяку. Ганнаўка Краснап. ЛАПУТА, -ы, ж. 1. Лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы. Ты, лапута. дзе павернісься, дык упернісься. Хвёдараўка Краснап. 2. Абадранец, няўклюда. Oŭ, Іваныва жонка, дык аж глядзець гідка — ходзіць лапутыю. Бардзіч Краснап. ЛАП ЎШУХНЫ, -аў, мн. л. Ручаняткі, рукі. Дай мне, дзетка, лапушухны! Куркаўшчына Мсцісл. ЛАПУШЫСТЫЙ, прым. Лапушысты, пульхны. Сьнег белый, ' лапушыстый. Kpacнаполле. ЛАПЫЦЬ, -пця, м. Лапаць. Пыдажджы, вось толькі лапыць забырсаю ды набуюсь, тады пайдзём. Стары Дзедзін Miласл. Нада акрыўкам даплесьць лапыць. Хвёдараўка Краснап. ЛАСА, прысл. Ласа, прагна. Кошка ласа паглідаіць на віріб'я. Бабынічы Мсцісл. ЛАСКА, -i, ж. Ласка. У ва ўсіх ласку заслужыў, бо ўсім дагыджаў. Сохана Мсцісл. Килі ласка, дайце мне трохі naесьць. Негін Касцюк. ў ЛАСКУТОК, -тка, м. заал. Падлешчык. Я сяньні нылавіў шмат ласкуткоў. Тур'я Чэрык. ЛАСКЬІВА, прысл. Ласкава. Глянь, як ён ласкыва паглідаіць ны цябе. Радзівонаўка Мсцісл. ЛАСКЫВЫЙ, прым. Ласкавы. Добрыя бацькі робяць добрый заціў дзецям ды npaцы, i дзеці ахотна выпыўняюць працу пы ласкывыму заціву. Сохана Мсцісл. ЛАСОУКА, -i, ж. Ласунка. Ат гэтай ласоўкі нічога ні схаваіш — пыстыянна ўсё лепшае паесьць. Ушакі Чэрык. ЛАСТАУКА, -i, ж. 1. Ластаўка. Ластаўка зьвіла гняздо ў самым вільчыку. Apшаншчына. Ластыўка сядзіць на самым вільчыку i шчабечыць. Дубеец Касцюк. 2. Ластавіца, устаўка ў сарочку пад пахамі. Нада ўшыць ластыўкі ў сарочку. Цівецкая Краснап. ЛАСУН, -a, м. Ласун, ласы. Oŭ, які ты ласун: усё б табе смашнінькыя есьці, а дзе ж яго ныбрацца пыстыянна? Залачова Мсцісл. ЛАСУНЧЫК, -а, м. Памянш. ад ласун. Бач, які ты ласунчык, усё табе салодзінькыя дывай. Ушакі Чэрык. ЛАСЫЙ, прым. Ласы, прагны. Іш, якей ты ласы на чужыя кыўбасы! Горня Хоцім. ЛАСЬЦІЦЦА, дзеясл. Ласціцца, выяўляць ласку, лагоднасць. Пычала іна прасіць матку ды ласьціцца — здылась-такі старая. Ушакі Чэрык. ЛАТА, -ы, ж. Лата, паплеціна. Латы прібіты на крюках. Пухнава Раснян. Паеду сяньні ў лес па латы, нада хату крыць. Маластоўка Краснап. Нада зьмяніць ету лату, іна сусім згніла, зы яе ні прівяжыш — злумаіцца. Бяседавічы Хоцім. ЛАТА, -ы, ж. Жулік. Ходзіць етыя лата na сьвеце, надуваіць, абакульваіць людзей. Цябе, як лату, yci ведаюць. Хвёдараўка Краснап. ЛАТАЙСТВЫЦЬ, дзеясл. Латайстваваць, абманваць. Дос табе латайствыць, мяне ні пыдвядзеш. Хвёдараўка Краснап. ЛАТАЦЬ, дзеясл. Лапіць. Я латаю тваі штаны. Хвёдараўка Краснап. ЛАТАЧКА, -i, ж. Місачка. Я сваю латачку разьбіла, дык цяпер з чыгунчыка ем. Гімбатаўка Мсцісл. ЛАТАЧЫНА, -ы, ж. Лапік [акно] чыстай вады ў зарослым возеры. Наша возіра саўсім травою зырасло, толькі ны самый сярэдзіне адна латачына зыстылася. Студзянец Касцюк. ЛАТКА, -i, ж. 1. Аладка. Мама латык напікла. Сапрынавічы Мсцісл. Абжэрлася латкамі, дык вады пражэ. Бакунавічы Чэрык. 2. Міска гліняная. Купіла сабе латку, ато за еты час усе пабіліся i неўвошта варіва ўліць. Мсціслаў. Латка ўпала c паліцы i пабілыся. Машавая Бялынкав. Налі ў латку супу ды зыбялі мылаком ды будзеце есьць. Касцюковічы. / ЛАТРУГА, -i, м. Гультай, абібок. Нешта Ясь апусьцгуся зусім — басьцяіцца, як латруга — нічога ня хочыць дзелыць. Добрае Мсцісл. Aŭ, які ён латруга, ні прывядзі божа. Палуж Краснап. Латруга ты, скора, верна, есьць будзеш ляніцца. Слаўнае Мсцісл. ЛАТРЫГА, -i, м. Латруга, гультай, абібок. Латрыга етый i майго хлыпца зьвёў. Палуж Краснап. Каб добрый чылавек, ато пьяніца етый, латрыга, i той ішчэ гылаву дурыць. Баеўка Крыч. ЛАТРЫНА, -ы, м. Гультайка. Латрына ты, што ты гуляіш? Ц і то німа работы лі цябе, што ты бібікі б'еш? Паўлавічы Клім. ЛАТУШКА, -i, ж. Памянш. ад латка. 2. Адалжы ты мне свае латушкі — госьці ў нас, дык не хапае ў што наліць. Белы Мох Мсцісл. Кулеш у латушцы за заслонкай стаіць. Дуброўна. Гануля касцом прынесла поўну латушку яешні с кыўбасой. Глінь Касцюк. ЛАТУШЫ, -аў, мн. л. Бяздзелле, гультайства. Дос табе латушы біць, пыра за дзела ўзяцца. Прайшлі табе латушы! Горхі Краснап. _ ЛАУКА, -i, ж. 1. Лаўка, услон. Садзіцеся лі стала ны лаўку! Машавая Бялынкав. Янка як сеў, дык лаўка й злымалыся. Чыгрынаўка Раснян. У куту на лаўкі сядзіць сват, а лі яго мыладэй — жаніх. Ш у мячы. 2. Парта. А восьцека твыя ручка — пад лаўкый была. Мсціслаў. "ЛАХАНКА, -i, ж. Ражка. Цэлая лаханка вады налілася з адзежы, так прамок ны дажджы. Залесавічы Крыч. ЛАХЛЕТКА, -i, ж. Кавалак паперы, пісулька. Усю хату сваімі запісанымі лахлеткамі закідаў. На што ты етыя лахлеткі сабіраіш, i што ты ў іх тут усё пішаш? Барысавічы Клім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апусьцгўся, беш, вірібя, кйлі, латўш, туря
9 👁
 ◀  / 512  ▶