Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
санымі валасамі. Што ты ходзіш кышлатый, ік быран? Хуць ба прігладзіў сваі кучмы. Палуж Краснап. КЬІШЛЯЦЬ, дзеясл. Кашляць. Дывялося мне зыстудзіць ногі, цяперь во кышляю i кыійляю бісьпірістанку. Слаўнае Мсцісл. КЫШЧАВЫЙ, прым. Кашчавы, касцісты. Ета ён ня то што схудаў, ён усягды такей кышчавый, косьці яго такея буйныя, усюдых тырчаць. Арцёмаўка Міласл. Якей ён кышчавый, страшна зірнуць. Хвёдараўка Краснап. ЛАБУЯТНІК, -y, м. Ліпняк, ліпавыя палкі, з якіх знята кара. Лабуятніку целыя куча ляжыць, нехта лык ныдраў. Студзянец Касцюк. v ЛАБЫР, -a, м. 1. Лабок, высокае месца. На том лабыру нічога ні расьцець, хуць ceŭ, хуць ня ceŭ. Краснаручча Раснян. 2. Кавалкі засохлай зямлі. Там пахыта засохла, дык адны лабырі, што ŭ бырына ні бярэць — скырадзіў целый дзень, i знаку німа. Студзянец Касцюк. ЛАВА, -ы, ж. Лава, дошка для сядзення, спання. Пысьцялі сабе ны лаві, на ложы дзядзька будзіць спаць. Палуж Краснап. ЛАВЫШНІК, -а, м. Крамнік, прадавец. Лавашнік прыдаець тывар у лаўцы. Міцькаўшчына Мсцісл. ЛАВЁЦ, лыўца, м. 1. Мыслівец [паляўнічы]. На лыўца i зверь бяжыць. Палуж Краснап. 2. Верцел, завостраная палачка, на якой пякуць сала на кастры. Зьдзелый-ка там зы адно i мне лавец, нада зжарыць сала ды пыабедаць. Бяседавічы Хоцім. Ідзі-ка атреж лаўцы ды будзем печ сала. Касцюковічы. ч/ЛАВГЦЬ, дзеясл. Лавіць. Ц і ныладзілі вы волак, нада іціць рыбу лавіць. Чыгрынаўка Раснян. ён узяў ды пашоў, а ты шукай яго — лаві ветра ў полі. Камароўка Крыч. ЛАВЫЧКА, -i, ж. Лавачка, падножка ў возе. Сеў i ногі зьвесіў ны лавычку. Хвёдараўка Краснап. Ставы зьбіты лавычкымі. Iх тры — дзьве ставы трымаюць, а на адной сідзяць. Парадзіна Мсцісл. ЛАВЫЧНІК, -a, м. Крамнік, прадавец. На етыя мэтры вялікі абмер лавычнікі дзелыюць. Мсціслаў. ЛАВЫШНІК, -a, м. Крамнік, прадавец. Лавышнік адшаркнуў ад целыя трубкі кывалык мацерыі. Слаўнае Мсцісл. Абы дзе, абы купіў, хуць у кыпіраціві, хуць у лавышніка. Мсціслаў. ЛАГВО, -a, н. Логава, бярлога. У лесі знайшлі ваўчынае лагво. Палуж Краснап. ЛАГОДНА, прысл. Лагодна, ласкава. «Ніхай будзіць ны тваім»,— лагодна скызала жонка. Ушакі Чэрык. ЛАГОДНАСЬЦЬ, -i, ж. Лагоднасць, ласкавасць. Пачыла іна суцішаць яго, i гэткая лагоднасьць чулась у яе голасі, што дзіця зарыз супакоілась. Ушакі Чэрык. ЛАГОДНІК, -a, м. Лагоднік, той, хто дагаджае. Таму што быў лагоднікым разам для ўсіх, у ва ўсіх ласку заслужыў. Сохана Мсцісл. ЛАГЧЫНКА, -i, ж. Лагчынка. Сярёд леЛ cy ны лагчынкі трыва na noic, там i нажну мех. Парадзіна Мсцісл. ЛАД, -a, м. Лад. Раньшы, праўда, усяго было: i білісь, i сварілісь, а цяперь ужу мір, лад i цішына. Арцёмаўка Міласл. ЛАДЗІЦЦА, дзеясл. Ладзіцца, наладжвацца. Бандзіт еты стаў ладзіцца забіць мяне. Б. Хутары Краснап. ЛАДЗІЦЬ, дзеясл. 1. Ладзіць, быць у дружбе. Я з табою думаў ладзіць, а ты ня хочыш; ну i ні нада. Іванаўка Хоцім. 2. Ладзіць, папраўляць. Наш загнет рызваліўся, нада ладзіць, ато дрэнна ставіць цугуны. Новыя Капачы Мсцісл. ЛАДКА, -i, ж. Аладка. Дзьве ладкі зьеў на скорую руку ды пайшоў у лес. Негін Касцюк. У нас сяньня ладкі, як пампушкі. Канічы Касцюк. ЛАДКІ, ладык, мн. л. Ладкі, ладушкі. Дос табе пляскыць у ладкі — рукі пыадбіваіш. Ушакі Чэрык. ЛАДНА, прысл. Добра. Гэта ж ладна, што ў яе бацька ў сваёй дзярёўні, дык паможыць, а каб ні було, тагды як? Радзівонаўка Мсцісл. Як пычане пець, дык аж серца захОдзіцца — так ладна пяець. Парадзіна Мсцісл. Етый сапожнік ладна магець шыць, яму можна i добрыя боты даць шыць. Арцёмаўка Міласл. ЛАДНЫЙ, прым. Добры, досыць вялікі. Ен ужу ладный хлопіц, яму ўжу пыхаць пыра, ня толькі кароў гыняць. Арцёмаўка Міласл. Ладныя баба, ды в абузу пусьцілысь. Добрае Мсцісл. Ладный ужо твой сын. Палуж Краснап. ЛАДОШЫ, -ыў, мн. л. Ладкі, ладушкі. Кымісар так добря кызаў, што народ зыпляскыў у ладошы. Трубільня Краснап. ЛАДУНКА, -i, ж. Скрыначка, куды кладуць ni стоны. Пістоныў пбуныя ладунка, a nopixy мала. Б. Хутары Краснап. ЛАДУНЫК, -нка, м. Скрыначка, куды кладуць ni стоны. Пыкладзі пістоны ў ладунык, i порыху лядзі, штоб хапіла. Хвёдараўка Краснап. ЛАДЫНЬ, -i, ж. Ладан. Ладынь пахніць добра, калі пыкласьці яго на вугольля. Восаў Краснап. ЛАДЫШКА, -i, ж. Гладышка, збанок. Зьлі мылако ў ладышку i вынісь у каморку. Ясень Краснап. ЛАДЫШНІК, -а, м. бат. Мальва. Кыла двара расьцець многа ладышніку, дзеці й зыбыўляюцца. Хвёдараўка Краснап. ЛАЕК, лайку, м. Памянш. ад лой. На нівычку гнаёк, а ны мяне — лаёк. Меншая Багацькаўка Мсцісл. 245 i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пбўныя, чілавгць
7 👁
 ◀  / 512  ▶