Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
КЫСАГОР, -а, м. Касагор. Як пыкаціўся я з кысагору, дык чуць гылавы ня скруціў. Хвёдараўка Краснап. Ехылі пы кысагоры i абярнулісь у рыўчак. Сохана МсцІсл. КЫСАНЬНЯ, -я, н. Датычнасць, дачыненне. Яков маё дзела, мне ды яго ніякыга кысаньня німа. Арцёмаўка Міласл. КЫСАРЫ, -оў, мн. л. Касары, танец. Кысары скачуць у чатыры пары i прыпяваюць: «Гой, гой кысары! Што вы рана пычалі?» Хвёдараўка Краснап. КЬІСАСТЫЙ, прым. Касасты, з доўгаю касой. Прыгожый, кысастый певень. Хадора наша — кысастыя дзеўка, кыса ды пят. Палуж Краснап. КЫСАТЫЙ, прым. Касаты. Ластыўка кысатыя пыляцела. Меншая Багацькаўка Мсцісл. Пріступіліся ды трі ластыўкі, || Ды трі ластыўкі, трі кысатыя. 3 нар. песні, M. Г. 69. КЫСАЦІК, -a, м. бат. Касач, касацік. Кысацікі растуць у садах, яны буваюць жоўтыя ці белыя. Пірагова Мсцісл. КЫСІЛЬНО, -a, ж. Касільна, касазільна. Паціху ты мыхай тут касою ў етым купніку, ато кысільно зломіш. Бяседавічы Хоцім. КЫСТАГЛОД, -а, м. Кастаглод. Ах вы, кыстаглоды, yci яблыкі аб'елі! Хвёдараўка Краснап. КЫСТАЛОМ, -y, м. бат. Касталом, чарнакорань. Калі косьці ломюць, знайдзі кысталом, ён расьцець лі садоў, у яго жоўтый цьвет, ды ŭ, ныпарыўшы, выпі, дык пройдзіць. Хвёдараўка Краснап. КЫСТЫЛАН, -а, м. Шуба, пакрытая V сукном. Надзень кыстылан, бо вялікі холад, зьмерзьнеш у дарозі. Бялішчына Мсцісл. КЫСЫВАТЫЙ, прым. Касаваты, Добрыя дзеўка, а што трохі кысывата, дык ета ні зыгана. Парадзіна Мсцісл. КЬІСЬБА, -ы, ж. Касавіца, пара сенакашэння. Кысьба настала — yci паехылі на луг, двору нікога ні зыстаніш. Мануйлы Краснап. КЫСЫДЯНЩА, -ы, ж. бат. Ягада касцянка. Кысьцяніцы — кіслыя ягыды. Яны пасьпіваюць увосінь. Хвёдараўка Краснап. КЫСЫДЯНЦШ, -a, м. Уласнае імя Kaстусь. Кысьцянцін Максімыў памёр учора, сяньні хуваць будуць. Шумячы. КЫСЯЧОК, -чка, м. Маленькая шафа ў кутку для пасуды. Пыкладзі ложкі ў кысячок. Хвёдараўка Краснап. КЫТАВША, -ы, ж. Каляіна, след ад кола на да розе. Едзь пы кытавіні, ні звырачывый. Хвёдараўка Краснап. КЫТАНУЦЬ, дзеясл. Катануць, пабегчы хутка. Ён як кытануў кумільгым, дык як мітульга зьбегыў у двору. Куркаўшчына Мсцісл. Давай кытанём, каб i птушка ні дыгнала. Горкі Краснап. КЫТАЦЦА, дзеясл. Катацца. Хацеў ехыць кытацца, ды дождж пашоў. Арцёмаўка Міласл. КЬІТЛЯР, -а, м. Катляр, лудзільшчык. Кытляр пыладзіў каструлю. Слаўнае Мсцісл. КЫУБАСА, -ы, ж. Каўбаса. Кыўбаса вельмі смашныя i пахніць добра. Горня Хоцім. H i буду ж я купляць гэстай кыўбасы— некыя цьвілая іна. Ушакі Чэрык. КЫХАНЕЦ, -нца, м. Каханец, палюбоўнік. Німа маго кыханца, нешта ні прыходзіць. Маластоўка Міласл. КЫХАНКА, -i, ж. Каханка, палюбоўніца. Ен жа сваю жонку кінуў i цяпер з кыханкыю жывець. Маляцічы Крыч. КЫХАНЫЙ, прым. Каханы. Ай едзщь, едз'щь Грішычка п'яны, || Атчынісь, Мыланка, я твой кыханы. 3 нар. песні, М. Г. 48. КЫХЛЯНЫИ, прым. Кафляны, зроблены з кафлі. Кыхляныя грубка лутчы греець, чым цыгляныя. Канічы Касцюк. КЫХТАН, -а, м. Каптан. Надзень кыхтан, бо ў ваднэй рубашкі будзіць сідрава. Залачова Мсцісл. Ты, кумычык, мыладзенькі, II У цябе кыхтан зіляненькі. 3 нар. песні, М. Г. 5. # КЫЦЯРЫНА, -ы, ж. Уласнае імя Кацярына. Кыцярына хусту пацірала, дык як зынясе на ўсё поля — як па мёртвыму ўсё роўна. Дзеражна Касцюк. КЫЧАЛКА, -i, ж. Качалка, прылада качаць бялізну. Пыдай кычалкі, нада пыкычаць плацьця — у лазьню зьбіраюцца іціць. Бяседавічы Хоцім. КЫЧАНОК, -нка, м. бат. Барвенак. Ны магілу пысадзіла кычанкоў. Палуж Краснап. КЫЧАНЫИ, прым. Качаны. Хвартух ужо можна пыдпірязывыць, ён ужо кычаный. Бяседавічы Хоцім. КЫЧАНЬНЯ, -я, н. Качание (бялізны). Што ета за кычаньня, абы кычалкый пывадзіла, ты кычай памоцну — добря прыцісьні. Бяседавічы Хоцім. КЫЧАРЭЖКА, -i, ж. Качарэжка, качарга. Вазьмі кычарэжку ды выкаці вугыль з печы, закурыць нада. Татаршчына Мсцісл. КЫЧАРЭЖНІК, -a, м. Качарэжнік. Пыстаў вілкі ў кычарэжнік. Бабінкі Раснян. Чыпіла стаіць у кычарэжніку. Белы Мох Мсцісл. Пыдай мне з кычарэжніка чыпялу. Бяседавічы Хоцім. КЫЧАЦЦА, дзеясл. Качацца. Дос табе ўжу на полку кычацца, устывай, нада ны работу іціць. Арцёмаўка Міласл. Ідзе ж ты плацьця абляпіла? Глядзі што пы траве кычалыся нейдзе. Пірагова Мсцісл. КЫЧАЦЬ, дзеясл. Качаць. Чаго ты сядзіш? Вазьмі кычалку ды плацьця кычай — у лазьню ж нада ісьціць. Бяседавічы Хоцім. Ды на моры плацьця праць, || На лесі вешыць, II Ды на ліпі кычаць. 3 нар. песні, М. Г. 78. КЫШ, выкл. Кыш (пры адганянні курэй). А кыш-кыш-кыш! Штоб ны вас кыршак, штоб ны вас! Старае Сяло Мсцісл. КЫШАРА, -ы, ж. 1. Загародка ў полі для стаянкі кароў у поўдзень. Ета кышара мала каровым, ім цесна. Нада прівезьць жэрдзя ды зьдзелыць болі, ато ім жарка i цесна, порцяць адна другую, i пыдаіць нільзя. Арцёмаўка Міласл. Там была кышара — каровы на полі стыялі. Хвёдараўка Красная. 2. Вялікі илецены кош. Поўныю кышару бульбы прывёз. Там жа. КЫШАЧАМЯТА, бат. Смярдзючая трава. Кышача мята расьцець ны градах, дужа ваніць, яе нават сьвіньні ні ядуць. Пірагова Мсцісл. КЫШЛАТЫЙ, прым. Кашлаты, з нячэ244 ч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абелі, пяны
8 👁
 ◀  / 512  ▶