КЫНЫПЛЯНІСТЫЙ, прым. Канапляністы, колеру канапель. A куріца ў цябе ікая кыныпляністыя. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КЫНЫПЛЯНЫИ, прым. Канапляны. Кыныпляный сьцебіль дужа ломкій, як высыхніць. Бабінкі Раснян.
КЫНЫПЛЯНЬНЯ, -я, н. 1. Канаплянішча, месца, дзе былі каноплі. Куры ходзюць пы кыныпляньню. Хвёдараўка Краснап. 2. Самая паласа з каноплямі. Сёліта ў цябе вялікій кывалык кыныпляньня пасеін. Там жа.
КЫПАЦЬ, дзеясл. Капаць. Дзядзька ўзяў зілязьнік i пашоў кыпаць кынаву кыла буртаў. Арцёмаўка Міласл. Памёр Янкыў Хвёдыр, ужо ŭ магілу пашлі кыпаць. Крычаў.
КЬІПАЧ, -a, м. Капач, вілы, якімі капаюць гной. Вазьмі кыпач ды гною ныкыпай. Хвёдараўка Краснап.
КЫПІРАЦІУ, -ва, м. Кааператыў. Пайду ў кыпіраціў, нада купіць солі i красіну. Бяседавічы Хоцім. Ходзяць чуткі, што маце рыі прывязуць у наш кыпіряціў. Канічы Касцюк. Пупаўся мне ў кыпіраціві нож ні стальнэй, a зялезный, дык гнецца i ня peжыць нічога. Слаўнае Мсцісл.
КЫПТАН, -a, м. Каптан, пінжак. Haдзеў новый кыптан i ходзіць, як у празьнік. Хвёдараўка Краснап.
КЫПЯК, -a, м. Стог, сцірта хлеба ў гумне. Кладзі жыта ў кыпяк. Хвёдараўка Краснап.
КЫПЯЛЮШ, -a, м. Капялюш. Ты глянь, Халімоныва Матрюна кыпялюш надзела, во дзіва! Краснаполле.
КЫРА, -ы, ж. Кара. Атсычала ўжо кыpa на дзерыві, зь вярбы ўжо можна дудкі спушчаць. Зоры Чэрык. Дубовыя кыра ідзець на выдзілку кожы. Бабінкі Раснян.
КЫРАБ, -a, м. Карабель. Кырабы хлебым грузюць ды адпрыўляюць зы граніцу. Бардзіч Краснап.
КЫРАБОК, -бка, м. Скрыначка. Целый кырабок зыпалак сапсуваў, пакуль зыпаліў — вось зыпалкі, каб на іх ліха! Татаршчына Мсцісл.
КЫРАВЁЦ, -ўца, м. Кравец. Наш кыравец скора атшыцца доўжын. Канічы Касцюк.
КЫРАВЫШНІК, -a, м. Анучнік, гандляр, што збірае анучы. Кыравышнік прыехыў, сыбірайце кыраўкі — зыпалык нада узяць. Глінь Касцюк.
КЫРАГОД, -y, м. Карагод. Дзеці гулялі ў кырагод. Шарэйкі Касцюк. Яны, дзеўкі, кылы кароў, знаць, скачуць ды кырагоды водзюць. Арцёмаўка Міласл.
КЫРАГОН, -a, м. Сані-вазок для лёгкай язды. Ой, якей добрый ў цябе кырагон, a ў ім ехаць — адна любыта! Горна Краснап.
КЬІРАНТЫШ, -a, м. Каратыш, нізкарослы чалавек. Кырантыш етый ні дыстаніць: калодычку пыдстаўляць нада. Шумячы.
КЫРАСГН, -y, м. Газа. Вн нёс ў блішчанкі кырасін i ні ведыў, што іна цякець. Арцёмаўка Міласл.
КЫРАТУХА, -i, ж. Каратуха, жанчына невысокага росту. Дзеўка — кыратуха, poстым зь вяршок. Тур'я Краснап.
КЫРАТЫШ, -a, м. Каратыш, малога росту. ТакІй ішчэ кыратыш,— трі гады, а такія штукі аткалывыіць, што i вялікій ба ні прідумыў. Слаўнае Мсцісл.
КЬІРАУКА, -i, ж. Караўка, ануча. Вазьмі кыраўку ды выймі з печы цугун. Бардзіч Краснап. Мама прыдала кыравышніку кыраўкі. Глінь Касцюк.
КЫРАЦЁНЬ. -я, м. Каратыш, невысокага росту. Сёмка-кырацень, ніжэй зы яго ростым нікога німа. Тур'я Краснап.
КЫРАЦЬ, дзеясл. Караць. Свая матка кыраець i мілуіць, дык усё добра, а мачыха хуць i ні кыраіць, дык дрэнна. Залачова Мсцісл. Роднінькі мой! За што мяне б'еш, за што кыраіш? Багацькаўка Мсцісл.
КЫРВАЦЬ, -i, ж. Ложак. Ны кырваці ліжаць вялікія падушкі. Белы Камень Бялынкав. Устаў з кырваці ды зноў брык туды ж. Хвёдараўка Краснап.
КЫРДЫХЛЯНЬНЯ, -я, н. Бульбоўнік. Бярёска абкруціла ўсё кырдыхляньня, хаця каб кардохлім ні пашкодзіла. Арцёмаўка Міласл.
КЫРМАН, -a, м. Кішэня. Атлічыў грошы i пыклаў у кырман. Пірагова Мсцісл.
КЫРНАЧЫК, -a, м. Карначык, зламаны ножык. Етым кырначыкым нічога ні атрежыш. Хвёдараўка Краснап.
КЫРХАЦЬ, дзеясл. Кархаць. Дзед устаць ні можыць: ляжыць узапічку i кырьхаіць у чыряпок. Тур'я Краснап.
КЬІРХЫЦЬ, дзеясл. Штурхаць у карак, выганяць. Хлімон напіўсь i дывай усіх з хаты кырьхыць. Палуж Краснап.
КЬІРЫВАЙ, -ю, м. Каравай, хлеб для вяселля. Вясельля ўжо кынчаіцца — ужо кырывай дзеляць. Негін Касцюк.
КЫРЫВАХА, -i, ж. Каравайніца, поўная здаровая жанчына. Ого, якую кырываху за жонку ўзяў. Горкі Краснап.
КЫРЫВЯТНІК, -a, м. Разнік, мяснік, што рэжа кароў i прадае мяса. Кырывятнікі пыпрыехылі кароў купляць. Хвёдараўка Краснап.
КЫРЬІНДАШ, -a, м. Аловак. Во кырындаш, пішы, a чарніла німа. Арцёмаўка Міласл.
КЫРЯВЫШНІК, -a, м. Анучнік. Паехыў кырявышнік кыряўкі зьбіраць. Хвёдараўка Краснап.
КЬІРЯШСТЫЙ, прым. Караністы. Расьці, расьці, жыційка, кыряністыя, кыласістыя i ўмалотныя. Серчыцы Краснап.
КЫРЯЧКІ, -ыў, мн. л. Карачкі. Ды таго ныпаілі хлыпца, што на кырячкых выліз із хаты. Цівецкая Краснап.
КЫСА, -ы, ж. Kaca (у розных значэннях).
УМіхася добра адкліпана кыса. Бязводзічы Мсцісл. Затраўка ў етыя касы дрэнныя. Хвёдараўка Краснап.
УМыланьні кыса да noica пы плічам вісіць. Цірэні Раснян. Нада выкінуць сыбакым етую касу, уся ў больках. Хвёдараўка Краснап.
КЬІСАВІЦА, -ы, ж. Касавіца, касьба. Пятрок з бацькым пайшоў на кысавіцу. Высокі Бор Краснап. Падышла кысавіца, там i жніво пыдасьпела, работы — толькі ўпраўляйся. Радзівонаўка Мсцісл
Дадатковыя словы
беш, туря
30 👁