што йна пымыгаіць, калі горла абкладзець. Пірагова Мсцісл. АБКЛЁІЦЬ, дзеясл. Абклеіць. Комныту абклеіць нада, ды абоі дорагі — ні прыступісьсі. Зарэчча Мсцісл. АБКЛЯПЫЦЦА, дзеясл. Запырскацца гразёю. Ты нейдзе абкляпыўсь — увесь зад у гразі. Мсціслаў. АБКЛЯПЫЦЬ, дзеясл. Запырскаць гразёю. Ехыў ны калёсых i полу ў паліце абкляпыў. Мсціслаў. АБКОПКІ, -аў, мн. л. Дакопкі, канец капанию бульбы. У нас сяньні абкопкі: усю бульбу выкыпалі. Хвёдараўка Краснап. АБКОСЫК, -ска, м. Абкосак, невялікі кавалачак сенажаці выпадкова пакінуты касцамі. Сварылісь зы мяжу, ажно ŭ абкосык пакінулі. Віхраны Мсцісл. АБКРАСЫДІ [абкрасьць], дзеясл. Абакрасці. Ці чулі вы, што Саўчыка сяньні абкралі? Мсціслаў. АБКРЁСЬЛІНЫЙ, прым. Узятыўдужкі. Усі абкресьліныя месцы ты ня чытай, ня трэба іхІПірагова Мсцісл. АБКРЁСЬЛІЦЬ, дзеясл. Акрэсліць, узяць у дужкі на пісьме. А вот ета, што напісына далей, ты абкресьлі. Арцёмаўка Мсцісл. АБКРІВАУЛІВЫЦЬ, дзеясл. Акрываўліваць. Усі рукі абкріваўлівыіць асакой етый. Хвёдараўка Краснап. АБКРІСЬЛЯЦЬ, дзеясл. Браць у дужкі на пісьме. Такія словы ў зыяве нада абкрісьляць, іх ня пішуць. Пірагова Мсцісл. АБКРОІК, -ойка, м. Акравак. Сыбяры абкройкі i выкінь вон. Хвёдараўка Краснап. Пысьля крыўца зысталісь абкройкі. Белы Камень Бялынкав. АБКРУЦШДА, дзеясл. Ажаніцца, абвянчацца (i абкруціцца, зрабіць круга]. Ігнат-ткі абкруціўсь з Адаркый. Палуж Краснап. АБКРУЧЫВЫНЬНЯ, -я, н. Абвінанне. Зыняўсь абкручывыньням мыладых яблынь саломый, штоб зайцы ні 'бгрызьлі. Б. Хутары Краснап. АБКРУЧЫВЫЦЦА, дзеясл. 1. Абкручвацца, абвівацца. Пыстаў тычку лі пасолі, штоб ей было лі чаго абкручывыцца. Baродзькава Крыч. 2. Вянчацца. Яшчэ ня ведаем, ці будзем мы абкручвыцца ў цэркві, мо' толькі ў сельсавеці запішымся. Навасёлкі Мсцісл. АБКРЫВАВІЦБ, дзеясл. Акрывяніць, збіць да крыві Яшку сяньні абкрывавілі ў горыдзі — ліца ня пызнаць. Сапрынавічы Мсцісл. АБКРБІВЫЧКА, -i, ж. Хусціна, якой абкрываюць. Длі дзіцёнка ŭ абкрывычкі ні маім. Старае Сяло Мсцісл. АБКРЬІВЯШЦЬ, дзеясл. Запэцкаць у кроў. Я к калоў я свайго кыбына — абкрывяніў ён мяне ўсяго, a ўсё ні сьвежыіцца\ Пірагова Мсцісл АБКРЫСЬЛЯЦЬ, дзеясл. Акрэсліваць, браць у дужкі. Я буду чытаць, а ты глядзі, каторыі словы нада 'бкрысьляць, каторыі зачырківыць. Каменка Раснян. АБКРЫУКА, -i, ж. Коўдра. Абкрыўка наша дрэнныя, трэба сыткаць цяплейшую. Старае Сяло Мсцісл. Абкріўку на кырваць купіла. Палуж Краснап. АБКУВАЦЬ, дзеясл. Акаваць. Калёсы нада було б абкуваць, ды ўсё некылі. Kacперка Міласл. АБКУДЛАЧЫЦЬ, дзеясл. Ускудлачыць, узлахмаціць [ускалмаціць]. Ня лезь сюды, абкудлачым быраду ў кудзелі. Белы Мох Мецісл. АБКУСАНЫИ, прым. Пакусаны. Наш сыбака прыбег увесь абкусаны, верна здохніць. Віхраны Мсцісл. АБКУСАЦЬ, дзеясл. 1. Пакусаць, абкусаць. Шалёны сыбака нашу сьвіньню абкусаў. Белы Мох Мсцісл. 2. Абкусваць, абгрызаць. Узяў прывычку абкусаць ногці. Асмолавічы Мсцісл. АБКУТЫВЫНЬНЯ, -я, н. Захутванне. Н у, пычалось абкутывыньня! Так адзеніць, што ні павернісься. Гарадок Міласл. Hi нада етыга 'бкутываньня, ён i так цёпла адзетый. Палуж Краснап. АБКУТЫВЫЦЬ, дзеясл. Ахутваць, ацяпляць. 3 тыя нядзелі начну абкутывыць мыладыя дрэвы, ато яны зьгінуць узімку. Каробчына Мсцісл. Што ты йго так абкутывыіш, ны дворі ж цяплынь. Маластоўка Краснап. АБКУТЫНЫЙ, прым. Ахутаны, захутаны. Лог увесь абкутыный туманым. Пірагова Мсцісл. АБКУТЫЦЦА, дзеясл. Захутацца, цёпла адзецца. Я хачу абкутыцца як ныйцяплей, штоб ні зьмерзнуць. Пірагова Мсцісл. АБКЫЖУШЫЦЬ, дзеясл. Ашальмаваць, абыграць у карты. Hi садзіся зь ім іграць — ён цябе абкьіжушыцьі Пірагова Мсцісл. Абкыжушылі яго хлопцы ў вочка да грыша. Юшкі Мсцісл. АБКЫЛАШЦЬ, дзеясл. 1. Акалаціць, абтрэсці. Абкылаціў вецір yci яблыкі сяньня ўночы. Барысавічы Клім. 2. Абысці, абкалясіць. Сьвет абкылаціла, ходзючы na лесі. Б. Хутары Краснап. АБКЫЛЫНТЬІРЫЦЬ, дзеясл. Абысці, шукаючы. Абкылынтырыла ўсіх суседзяў, шукаючы ігнят, відна зьгінулі. Пірагова Мсцісл. АБКЬІЛЯДЬІВЫЦЬ, дзеясл. Абкалядаваць, абысці па чарзе. Хадзіў — хадзіў, абкылядывыў ўсі двары — а няма рады! Hiдзе ні знайшоў, чаго шукаў. Пірагова Мсцісл. АБКЫЛЯСЩБ, дзеясл. Абкалясіцы Ого! Так абкылясіць сьвет, як гэта зрабіў наш настаўнік, нішто сабе\ Дзіснакіта Мсцісл. Абкылясіў я ўсі сьцежкіі Пірагова Мсцісл. Увесь сьвет абкылясіў i нідзе cnaкою ні зныйшоў. Маластоўка Краснап. АБКЫНЫПАЦІЦЬ, дзеясл. Абаткнуць шчыліны ў будынку. Аўчарнік нада абкыныпаціць мохум, ато памерзнуць ігняткі. Бяседавічы Хоцім. Хату нада было б абкыныпаціць, ды ўсё ўремя нет. Краснаполле. АБКЬІПАЦЬ, дзеясл. Акапаць, выкапаць роў наўкол чаго-небудзь. Абкыпаць капцы трэба, бо картошка зыцячэ. Зарэчча Мсцісл
27 👁