Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ткаць пылатно. Слаўнае Мсцісл. Сяньні будзім снуваць кросны. Луты Крыч. KPOT, -a, м. Крот. У садзе крот усю зямлю парыў. Пыставіў снуду, каб злавіць крыта. Слаўнае Мсцісл. КРОУ, крыві, ж. Кроў. Зьмія ўкусіла, нада кроў выкытыць. Лютня Краснап. Абсьцёбылі хлыпца да крыві, што сесьць ні можыць. Залачова Мсцісл. КРОХКІЙ, прым. Крохкі, ломкі. Гнілоя древа крохка i лёхка лумаіцца, яго ні сагнеш. Арцёмаўка Міласл. Вірьба крохка — січас лумаіцца. Камароўка Крыч. КРУВАППЦ, -йца, м. Крывапівец, крывасмок. Крувапііц ён: ён жа гатоў у цябе пасьледнія атыбраць. Арцёмаўка Міласл. КРУГ, -а, м. 1. Поўня, фаза месяца. H очный відна — круг ныстаў. Горка Краснап. 2. Круг. Л і месіца круг вялікій — будзя вецір. Заходы Раснян. КРУГ, прыназ. Наўкола. Пацугыў круг хаты. Хвёдараўка Краснап. КРУГЛЫЙ, прым. Круглы. Ны нашым полі ёсьць аборык круглы, як талерка. Касцюшкавічы Крыч. Памерлі мае бацькі, i зысталысь я круглыю сіратою на сьвеці. Ушакі Чэрык. Круглы год працую i адхону ніякыга няма. Балакеры Мсцісл. КРУГОМ, прысл. Кругом, наўкола. Кругом нашыя дзяреўні роўнядзь: а ні табе древа, а ні кусьціку. Пірагова Мсцісл. Кругом саду зыгырыдзь цягніцца зь вярсту. Слаўнае Мсцісл. КРУЖАЛА, -а, н. Круглы лужок сярод поля, аборак. Кыня можна нывізаць у сваём кружалі, там цяперь харошыя трыва. Бяседавічы Хоцім. КРУЖАНУЦЬ, дзеясл. 1. Груба вылаяцца. Зь ім ні гыварі, ато як кружане пы мацірі, дык ні захочыш. Хвёдараўка Краснап. 2. Голасна заспяваць хорам. Яны, бывала, як кружануць песьню, дык у другой дзяреўні чутна! Там жа. КРУЖКГ, -оў, мн. л. 1. Лыкі з ліпы ў сувертах. Браты з бацькым пашлі ў лес у кружкі — трэба лапці сплесьць. Палуж Краснап. 2. Узор тканіны. Дзяўчына ткала камлёт у кружкі. Юшкавічы Раснян. КРУЖНА, прысл. Кружна. Туды ехыць кружна, ны пяць вярстоў далыиы — паедзім пряма, січас балота высыхла. Палуж Краснап. КРУЖОЧЫК, -чка, м. Памянш. да круг. Етый кружочык абтачыць нада, штоб гладкій быў. Мсціслаў. Калі ткаць у два ніты, дык ета проста, а ў шэсць — кружочкамі будзе. Парадзіна Мсцісл. КРУЖЭЛКА, -i, ж. Кружэлка, блок. Зрабі кружэлкі для нітоў, бо ны палычках ні пірясоўвыюцца. Аршаншчына. КРУК, -а, м. Крук. У столь убіт крук, i на ём вісіць люлька. Смолькаўская Буда Бялынкав. Задоўка вісіць на круку. Горлава Раснян. КРУМГЛА, -а, н. Абжора. Во крулила — ён жа пыўбыханкі хлеба зьесьць зыраз. Лютня Краснап. КРУМГЦЬ, дзеясл. Прагна i многа есць. Во пычаў круміць, усё роўна як трі дні нічога ні еў. Лютня Краснап. КРУМКАЧ, -а, м. 1. Крумкач, груган. Зы бырязной крумкачы ходзяць — усякіх чырьвякоў выбіраюць, што ў зямлі сідзяць. Цівецкая Краснап. 2. Крумкач, воран, дзіцячая гульня. Будзім гуляць у крумкыча, я буду лавіць. Балакеры Мсцісл. КРУПЁНЬНІК, -a, м. Запечаная каша з грэцкіх круп. Мама, зыпячы крупеньніка з яйцом, я вазьму з сабою — пы дарозі зьем. Мануйлы Краснап. КРУПЁНЯ, -i, ж. Крупеня, крупнік. Сяньні ў нас ны абед будзіць крупеня з кыўбасою. Баеўка Крыч. Ныварыла крупені з яшных круп з бульбаю. Парадзіна Мсцісл. Дзеці елі крупеню. Шумячы. КРУПНІК, -y, м. Крупнік. Крупнік ужо застыў, пакуль вы прышлі. Пархвенава Kaлініншчына. Наелыся забеліныга крупніку, што da вечыра есьць ні зыхачу. Галоўчыцы Бялынкав. Еж, дзетка, крупнік ды йдзі на поля ды бацькі. Іванаўка Хоцім. КРУПЫ, круп, мн. л. Крупы. Усё каша ды каша — i дзе ж яны бяруць крупы? Ушакі Чэрык. Абыдраў крупы, а палымкі сабе зыставіў. Хвёдараўка Краснап. КРУСАДНЯ, -i, ж. Курасадня, седала, месца, дзе садзяцца нанач куры. Куры ўжо селі на крусадню. Пбалы Касцюк. Вечыр ужо — куры на крусадню сыдзяцца. Азерцы Клім. КРУСОДНЯ, -i, ж. Курасадня. Стала зыхадзіць сонца, i куры сыбраліся на крусодню. Слаўнае Мсцісл. Нешта на крусодні курэй пужаіць — крічаць. Зоры Чэрык. КРУТА, прысл. 1. Крута. Ен дужа крута пьівярнуў кыня, дык воз i абярнуўся. Арцёмаўка Міласл. 2. Энергічна, лоўка, спрытна. Я на ў рабоці ня крута варочыіцца. Хвёдараўка Краснап. КРУТАГАЛОУ, -ва, м. заал. Птушка крутагалоў. Птушка крутагалоў дзелыіць гняздо ўсягды ў дупле. Буда Казельская Краснап. КРУТАРЭЛІ, -іў, мн. л. Кружалы [калаварот, калаўрот]. Крутарэлі робяцца так: убіваецца кол у лёд на лузе ці возеры, замарожваецца, на яго насаджваецца калясо, а да каляса прымацоўваецца жэрдка; да канца жэрдкі прывязваюцца санкі. Калі кола круціць, канец жэрдкі з санямі апіс'вае вялікі круг, развівае вялізную хуткасць. Дывайця ізьдзелыім крутарэлі i будзім кыўзацца. Хвёдараўка Краснап. КРУТКІЙ, прым. Вёрткі. Круткій хлопіц, яго ні скора паборііш: ён, як вужака, выкручыіцца. Шумячы. КРУТКЫСЬЦЬ, -i, ж. Прудкасць. Ен ні так сільный, як круткій, у руках i ныгах круткысьць быльшая. Аляксандраўка Краснап. КРУТНЯ, -i, ж. Круцельства. Крутнёю мала пражывеш. Брылёўка Краснап. КРУТЫЙ, прым. 1. Круты, моцна скручаны. Нада ніткі атсуківаць — дужа круты. Арцёмаўка Міласл. Круты бізун, ім можна скуру прасеч карові. Горлава Раснян. 2. Стромкі, высокі. 3 аднаго боку гыра была крутая, a з другога яна атлогліва ctiycчалась к рацэ. Пірагова Мсцісл. КРУХТАВГНЬНЕ, -я, н. Жабіна ікра. Глянь-ка, колькі тут крухтавіньня ў етый
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апісвае
6 👁
 ◀  / 512  ▶