Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
большы комбіцу, ні цягнець троху. Хвёдараўка Краснап. КОМІН, -a, м. Комін. 3 коміна йдзе дым. Сідараўка Хоцім. Нада комін пачысьціць, ато ўжо сажы сыбралысь многа — каб ні зыгарелысь. Новыя Капачы Мсцісл. Ны хаце зываліўся комін, i дым ня йдзець — нельга печы тапіць. Шумячы. КОМІНШЧЫК, -a, м. Камінар. Зіма ныдаходзіць, нада коміншчыка ныняць, штоб yci дымаходы ў печых павьічысьціў. Клімавічы. КОМНЫТА, -ы, ж. Пакой. Комныту абклеіць нада, ды абоі дорыгі — ні прыступісься. Зарэчча Мсцісл. КОМПІРАЦІЎ, -ва, м. Кааператыў. У компіраціве даюць соль. Тульдава Раснян. КОМЫ, -ыў, мн. л. Камы (камякі). Маці зваріла комы, дык мы елі з пыстыялкый. Барысавічы Клім. КОН, -y, м. Кон. Дай яму мяч, ніхай б'ець нанува, пытаму што ён біў ня с кону. Бяседавічы Хоцім. КОНАЎКА, -i, ж. Конаўка, коўш. Зычарпні ў конаўку крыху вады. Тур'я Чэрык. Алесь, пыдай мне коныўку з вадою, я нап'юсь троху. Крычаў. KOHIK, -a, м. Памянш. ад конь. Абгадаў сабе добрага коніка. Юшкі Мсцісл. КОНПУС, -a, м. Компас. Вучыціль пыказываў нам конпус: у ім стрелка тыкая, куды ні пывярнеш — іна ўсё у адзін бок станіць. Шарэйкі Касцюк. КОНПЫС, -a, м. Сяньні нам вучыціль пыказываў конпыс, ён пахож ны часы. Бяседавічы Хоцім. КОНСКЫЯПУЧЧА. бат. Конскі шчавель. Садок зарос конскім пуччым. Хвёдараўка Краснап. КОНСЬКІЙ, прым. Конскі. Конські гной луччы зы кароўські. Машавая Бялынкав. КОНСЬКІЙШЧАВІЛЬ. бат. Конскі шчавель. Расьце конській шчавіль дзе купала: на вуліцы, ны двары, усюдых. Парадзіна Мсцісл. КОНЧА, прысл. Абавязкова. Мне нада конча яго бачыць, дзела ёсьць ды яго. Баеўка. Крыч. Ня конча ён, a хто-небудзь з вас. Арцёмаўка Міласл. КОНЧЫК, -a, м. Памянш. ад канец. Нада біць усім бічум, ато ліжыць кончикум; іш, як біч зывастріўся! Бяседавічы Хоцім. Што вывіду нітычку, || Кымару ны сьвітычку, I! Астануцца кончыкі, || Кымару на штончыкі. 3 нар. песні, M. Г. 147. КОНЫЎКА, -i, ж. Конаўка. Дзе наша коныўка? Вады трэба зачэрпнуць. Ушакі Чэрык. КОНЬ, -я, м. Конь. Конь запрежын — можна ехаць. Арцёмаўка Міласл. Замурдуваўсь конь ад ваднеў. Канічы Касцюк. Ці ні відзіў ты, часым, майго кыня? Галоўчыцы Калініншчына. КОНЮХ, -a, м. заал. Каня (птушка). Конюх водзіцца ны балотых, гніздо дзелыіць на купніку, а яйца конюха ат торпу ні 'тлічыш — такія рудыя. Лютня Краснап. КОПТЫРЫМ, прысл. 3 верхам, вышэй краёў пасудзіны. Ныклаў кашы міску коптырым. Гібалы Касцюк. Хыдзяйка прынісла ладык цэлыю міску c коптырым. Кокатава Мсцісл. КОПЫНЬ, -я, м. Капанка, крыніца капаная, сажалка. Схадзі ў копынь ныбяры вады. Бяседавічы Хоцім. КОРАБ, -a, м. Кораб. Ныклала поўны кораб яец — буду прыдаваць. Краснаполле. KOPAK, корка, м. Абцас. Пашыла сабе бацінкі на вісокіх коркых. Слаўнае Мсцісл. Бушмакі на вісокіх корькых. Палуж Краснап. КОРМ, -у, м. Корм. Нада прыдываць адну карову, ато корму ні хваціць — сена сёліта німа. Журбін Бялынкав. КОРМНІЦА, -ы, ж. Пакінутая на кармленне свіння. Сьвіньня-кормніца пы двару ходзіць. Палуж Краснап. КОРМНЫЙ, прым. Кормны, кормлены на забой кабан. Весь нішчасьця! Ета ж мой кормны кыбан падох. Шыркі Раснян. КОРЧЫК, -а, м. Памянш. ад карэц. Дай корчык вады, ніхай нап'юцца людзі. Зарэчча Мсцісл. КОРЫНЬ, -я, м. Корань. Вярбу пысадзі бяз корыня, толькі кол забі ў сырую зямлю — вырысьціць. Парадзіна Мсцісл. КОРШМА, -ы, ж. Карчма. Ехылі, ехылі — памерзьлі: пы дарозі заехылі ў коршму, выпілі троху. Ушакі Чэрык. КОРШЫК, -а, м. заал. Каршун, шуляк. Коршык лётыя, каб пісклят ні пыцапыў. Хвёдараўка Краснап. КОСТЫЧКА, -i, ж. 1. Памянш. ад косць. Костычкі ўсе мае піріламіла, так мяне карёжыць. Васілёўка Хоцім. 2. Узор тканіны. Баба ткала сукно ў костычкі. Юшкавічы Раснян. КОСЬКАЦЬ, дзеясл. Клікаць каня словам! кось-кось-кось. Стаў коськыць, дык конь бяжыць з хмызьняку. Палуж Краснап. КОСЬЦІК, -а, м. Уласнае імя ад Кастусь. Наш Косьцік пріехыў, пыдарункыў навёз усім. Арцёмаўка Міласл. КОСЬЦЬ, -i, ж. Косць. Ох, быляць мае старыя косьці — нядуж я ўжо. Барысавічы Клім. Усё чыста паеў, міску вылізаў i косьці абсмыктаў. Старае Сяло Мсцісл. Абы косьць была цэла — мяса нырасьцець. Bepбеж Чэрык. КОСЯ, -i, м. Кося, конь. Но, кося, но! Калыхай пымалу, скора дома будзім. Заполле Раснян. КОТ, -а, м. Кот. Кот спыймаў мышанёнка малінькыга. Маляцічы Крыч. КОТ-МЫШКА, -i, ж. Гульня ў ката i мышку. Дывайця будзім гуляць у кот-мышку. Шарэйкі Касцюк. КОЎДРА, -ы, ж. Коўдра. А йдзе коудра падзелысь, на кырваці яе німа? Глінь Касцюк. Накрый дзіця коўдрый, ато каб ні холадна было. Машавая Бялынкав. КОЎЗЫЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца на лёдзе, па снезе. Пёкла з Лёксый пабеглі ны рэчку коўзацца ны ляду. Парадзіна Мсцісл. Дзеці коўзаюцца з гары. Васілёўка Міласл. КОЎЗКА, прысл. Слізка, коўзка. Ны дваре вобліў: хадзіць стала коўзка. Гібалы Касцюк. КОЎРЫТЫ, -аў, мн. л. Вароты ў канцы вёскі. Коўрыты расчынены, можна ехаць. Васілёўка Хоцім. Во, ні зышчапіў коўрытаў,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
45 👁
 ◀  / 512  ▶