робку ны ўсянішчы, там травы многа. Баеўка Крыч.
КЛЯПЧЫНА, -ы, ж. След ад малатка пры кляпанні касы. Кліпаў касу, a кляпчыны ŭ ні відаць. Хвёдараўка Краснап.
КЛЯСЫДІ, дзеясл. Клясці, праклінаць. Як пачыла іна мяне клясьці, дык я ўжо ні рада была, ium зычапіла. Пірагова Мсцісл. Зачым мне клясьць тыварышаг калі ён ні віныват. Слаўнае Мсцісл.
КЛЯШЧОТКА, -i, ж. Кляшчотка. Нада кляшчоткі прьідзелыць у мяльніцы. Хвёдараўка Краснап.
КЛЯШЧОТКІ, -так, мн. л. Клешчы. Бяры кляшчоткымі гырачыя камні i кідай у бочку. Хвёдараўка Краснап.
КЛЯШЧЬІ, -оў, мн. л. Клешчы. Сьцісьні кляшчы йійчэ раз, ты дрэнна сьціснуў, хамут так можна разырваць. Хвёдараўка Краснап.
KMIH, -у, м. 1. бат. Тмен. Кмін зьбіраюць на лугах, сушаць i потым кладуць у хлеб, каб ён меў добрый пах. Пірагоза Мсцісл. Хлеб с кміным смашный. Хвёдараўка Краснап. 2. бат. Грымотнік. Ны мяжы кміну быгата, толькі ён ні пахніць, як лугавэй. Карма-Пайкі Краснап.
КНГГА, -i, ж. Кніга. ё н, як зачытаіцца, дык нічога ні чуіць i ні відзіць, апріч свае кнігі. Стары Дзедзін Міласл. Я пылажыла свае кнігі ў шаньку. Конава Касцюк.
КНІГАЛЮБ, -a, м. Кнігалюб. Мяхводыў Мітрухван балыйэй кнігалюб, сколькі ён кніг пірічытаў, скызаць нільзя. Цівецкая Краснап.
КНІГАРНЯ, -i, ж. Кнігарня. Хадзілі мы сёньні ў кнігарню, каб купіць кніг, ды ні знайшлі нічога цікавыга. Ушакі Чэрык.
КНГЖКА, -i, ж. Кніжка. Ны лаві ляжыць кніжка, вазьмі ды чытай, калі німа чаго рабіць. Шарэйкі Касцюк. Абмяніця мне ету кніжку. Сохана Мсцісл.
КНГЖЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад кніга. Самыя табе кніжычка для чытанъня. Шарэйкі Касцюк.
КНОРУЗ, -a, м. 1. Кнур. Сьвіньня да кноруза хочыць, нада гнаць у сыўгас. Бель Мсцісл. 2. Баран ці казёл нявылегчаны. Наш быран — кноруз, дык ён ніколі ў дваpe ні начуіць. Гібалы Касцюк.
КНОРЫЗ, -a, м. Кнур. Мы к сваім авечкам пусьцілі добрыга кнорыза. Кокатава Мсцісл.
KHOT, -y, м. Кнот. Кнот пычаў гарець, таму што ні дыстаець красір. Лешчынка Мсцісл. Пятрусь укруціў у лямпу кнот. Гібалы Касцюк. Газы німа, i кнот гарыць. Баеўка Крьіч.
КНУВАЦЬ, дзеясл. Ныць, плакаць. Ня кнуй, абы ні малінькій. Кокатава Мсцісл.
КНУР, -a, м. Кнур, нявылегчаны кабан. У мяне пародзістый кнур. Кокатава Мсцісл. Аксіньня, ідзі пашу кай нашыга кнура, недзе за сьвіннямі пабег. Тур'я Чэрык. Якей бальшэй кнур ходзя пы двару! Хвёдараўка Краснап.
КНУТ, -а, м. Пуга, бізун. Узяў кнут ды пы кані, а той як скоча на калёсы, i нагу злымаў. Халдзееўка Хоцім.
КОВЫРЫТЫ, -аў, мн. л. Вароты ў канцы вёскі. Пазычыняць ковырыты, каб сьвіньні ні ўвырваліся ў шкоду. Палуж Краснап.
КОДЛА, -а, н. Род. У сё кодла іх вымерла, нікога німа. Гібалы Касцюк.
КОЖА, -ы, ж. Скура. 3 кожы вырызалі добрыя гужы. Ташна Клім. Кожа на руках, як плівусьцінычка. Хвёдараўка Краснап.
КОЖНЫЙ, займ. Кожны. Еш болі, ато нядужы будзіш, i цябе кожны здоліць. Старае Сяло Мсцісл. За кожным разам ён мяне абакуліваець. Сапрынавічы Мсцісл. Для бедняка кожныя капейка маіць сваё значэньне. Сохана Мсцісл.
КОЗЛЫ, -оў, мн. л. Козлы, прыстасаванне пілаваць дровы. Стаў козлы сюды, будзім дровы піліць. Хвёдараўка Краснап.
КОЙКА, -i, ж. Ложак. На койкі ляжыць умірушчый. Шумячы.
КОКА, -а, н. Яечка (дзіцячае). Цыц, дзетка, ні плач; січас курычка кока зьнясець, дык я табе дам. Арцёмаўка Міласл.
КОКЫВІНЬ, -ыўня, м. Певень. Хддзіць, як кокывынь сярод курей. Хвёдараўка Краснап.
КОКЫТ, -a, м. Кіпцюр. Стаіць дуб ны дзьвінаццыць кокытаў. Загадка. Б. Хутары Краснап.
КОКЫЦЬ, кокця, м. Кіпцюр, пазногаць. У савы дужа вялікія кокці. Слаўнае Мсцісл.
КОЛ, -a, м. Кол. Гультай такей, што хоць ты кол ны гылаве чашы, дык нічога ня зьдзелыіць. Пірагова Мсцісл.
КОЛА, -а, н. Калясо, кола. 3 калёс нехта кола ўкраў, i зысталісь калёсы на трох колах. Ушакі Чэрык.
КОЛАВАРАТЫ, -аў, мн. л. Вароты ў канцы вёскі. Адчыні, хлопча, колавараты, ато мне ня хочыцца з калёс злазіць. Сапрынавічы Мсцісл.
КОЛАС, та, м. Колас. Жыта сёліта зырадзіла: колас вялікій, зірняты буйныя. Маляцічы Крыч. \ / КОЛАТ, -a, м. Колат, доўгі кій з насаджанай на канец булдавешкай, служыць для пужання рыбы. Не забудзь, Янка, узяць колат у лодку, ато нечым будзіць рыбу загыняць у нерат. Новыя Капачы Мсцісл.
КОЛІК, -a, м. Памянш. ад кол. Зыкладзі там чэп i засунь колік, ато яшчэ вецір атчыніць вароты. Бяседавічы Хоцім.
КОЛІР, -a, м. 1. Колер. Тваё плацьця другога коліру, хуць цьвяткі такія, як i ны маім, але колір другей, цімнуватый. Шумячы. 2. Гатунак, смак. Яблыка ўкусныя, c кваском — харошый колір, ні то, што ў тваім садзе. Цівецкая Краснап.
КОЛІЦА, -ы, ж. Аколіца, вуліца. Пятрусь пашоў на коліцу да дзіўчат. Іванаўка Краснап.
КОЛЬКІ, прысл. Колькі. Колькі табе гадоў? Гарбавічы Касцюк. Гарэлкі было ны свадзьбі, колькі заўгодна. Камароўка Крыч.
КОЛЬКІ, -аў, мн. л. Калаццё [колікі]. Я, знаць, прыстудзілась, што ў мяне пашлі колькі na ўсім целі. Бяседавічы Хоцім. У яе колькі ў баку, аж дыханьня зыхватывыіць. Арцёмаўка Міласл.
КОМБІЦА, -ы, ж. Вяровачка, на якой трымаецца ў роўнавазе бязмен. Пасунь-ка
Дадатковыя словы
туря
30 👁