Старонка 227
◀ / 512 ▶
КІШЭНЬКА, -і, ж. Памянш. ад кішэнь. Сынок, схувай руку ў кішэньку і шыбчэй, ато холыдна. Бяседавічы Хоцім. У цябе прішыта дужа малінькыя кішэнька, нічога ў яе ні паложыш. Слаўнае Мсцісл. КІШЭНЯ, -і, ж. Кішэнь. Іна такая, што за словам у кішэню ні палезе. Бабынічы Мсцісл. Сам абгледзься, можа йшчэ і ў кішэні грошы! Пірагова Мсцісл. Пыдралысь мыя кішэня і пылажыць нічога ні магу. Ушакі Чэрык. КІЮШКА, -і, ж. 1. Качан кукурузы. Кіёўнік вырыс вялікій, а кіюшкі саўсім малыя на ём. Бяседавічы Хоцім. Дужа я люблю кіюшкі парыныя. Хвёдараўка Краснап. 2. Кукуруза наогул. Мы сёліта пысадзілі сабе кіюшкі. Бяседавічы Хоцім. КЛАДАЎЁ, -я, н. Могілкі. Кылі ты такі сьмелы, дык пайдзі ўночы на кладаўё і абыйдзі яго тры разы. Шэпілава Жлобін. КЛАДБІШЧА, -а, н. Могілкі. Як пычаў пыдхадзіць к кладбішчу, дык як ныпаў ны мяне страх, проста дзецца німа дзе. Слаўнае Мсцісл. КЛАДЗІШЧА, -а, н. Могілкі. Нейкыга мірьцьвіца вязуць ны кладзішча, я відзіў, яму ўжу яму там выкыпалі. Арцёмаўка Міласл. Нада схадзіць сёньня ны кладзішча магілку пыправіць. Ушакі Чэрык. Ны кладзішчы схывалі пакойніка. Вярбоўка Раснян. КЛАДКА, -і, ж. 1. Кладзь, верхняе бервяно на козлах у будоўлі, на якое кладуць жэрдкі пад стрэху. Гумно ўжу збудувалі, сяньні паложуць кладку і пачэпяць кручча, а там і крыць можна будзіць. Кладка ляжыць ны хрясту. Пухнава Раснян. 2. Кладка, пакладзенае бервяно або дошка для пераходу рэчкі. Ні нада рыздзівацца, тут ёсьць кладка, па ёй можна піряйціць. Бяседавічы Хоцім. Ціраз рэчку пыклалі кладку, січас ужу ні нада будзіць абхадзіць. Палуж Краснап. КЛАДОЎКА, -і, ж. Кладоўка [каморка], схова для розных прадуктаў. У іх у сенцых адгарожына кладоўка, дык дужа харошый пріют, вынісьць ці пыстыялкі, ці сала кусок, ці што лішнія ў хаці. Арцёмаўка Міласл. Вынісі пыстыялку ў кладоўку. Дзягавічы Калініншчына. КЛАДЫЎЯ, -я, н. Могілкі. Кожны дзень ны кладыўя пакойніка нісуць. Рослаўль. Пыняслі хываць ны кладыўя. Палуж Краснап. КЛАДЫЧКА, -і, ж. Памянш. ад кладка. Кладычка тонкыя, дык таго й глядзі, што абшатнесься ў воду. Зоры Чэрык. КЛАНІЦЦА, дзеясл. Кланяцца. Кланійся, Марычка, бацьку нізка. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КЛАПАН, -а, м. Клавіш у гармоні. У маёй гармоні адзін клапан сапсуваўсь. Азерцы Клім. КЛАПАЦІЦЦА, дзеясл. Клапаціцца. Ахвота мне клапаціцца пы цябе. Прыпечына Калініншчына. Матка клапаціцца, што сына з дарогі німа доўга. Сохана Мсцісл. КЛАПАЦІЦЬ, дзеясл. Клапаціцца. Мая матка дужа клапаціць па мне. Галоўчыцы Калініншчына. Іна клапоціць аб дзецях. Бель Мсцісл. КЛАСЦА, дзеясл. Класціся. Будзім класца спаць, позна ўжо. Бяседавічы Хоцім. КЛАСЫ, -аў, мн. л. Дзіцячая гульня. Пойдзім на вуліцу, будзім гуляць у класы. Шарэйкі Касцюк. КЛАСЬЦЬ, дзеясл. Класці. Пыд стог ны аддонішча трэба класьць хвырасту. Тур'я Краснап. Дровы нехта абурыў, нада ўноў класьць. Мсціслаў. КЛАЧОК, -чка, м. Шматок. Саломы жменька — капейка, а сена клачок — пітачок. Меншая Багацькаўка Мсцісл. КЛЕВІР, -у, м. Канюшына. Нада клевіру купіць ды вясною пасеіць, ато тэй клевір, што пасеілі па жыту, прыпаў. Арцёмаўка Міласл. КЛЕНЬЧЫНЬНЯ, -я, н. Кленчанне, павага. Ні варт ён, дзяўчына, твайго кленьчыньня — гэта ж ні чылавек, а гад нейкі. Ушакі Чэрык. КЛЕТКА, -і, ж. Клетка. Пыпалысь птушка ў клетку. Азерцы Клім. Мы палезьлі ў шчыт атчэпліваць клетку. Ушакі Чэрык. КЛЕЦ, -а, м. Зуб у баране ці граблях. Янка, айдзе ты паціраў клец з быраны? Башары Раснян. Надзелый ты кляцоў у бырану, ато некылькі вывылілысь, і дренна скырадзіць. Слаўнае Мсцісл. З грабель вываліўся клец. Бязводзічы Мсцісл. КЛЕЦЬ, -і, ж. Клець, кладоўка. Марылька, прінясі з клеці хлеба. Стары Дзедзін Міласл. Жыта ссыпалі ў клець. Крычаў. Улетку добра ў клеці: нядушна і мух німа. Смолькаўская Буда Бялынкав. КЛЕШЧ, -а, м. Клешч. Мне сяньні ўпіўсь клешч пряма пыд паху. Горня Хоцім. КЛЕШЧЫ, -аў, эй, мн. л. 1. Клешчы, драўляная аснова хамута. Купіў клешчы і кожы: хамут нада дзелыць. Пухнава Раснян. З кляновыга пня выйшлі добрыя клешчы. Ташна Клім. Кряпчэй сцісьні клешчы, ато парвецца хамут. Бяседавічы Хоцім. 2. Клешчы, кавальскія абцугі. Вазьмі даўжэйшыя клешчы, ато тымі горіча дзіржаць. Бяседавічы Хоцім. КЛЁВЫЦЬ, дзеясл. Біцца, тоўкаць, пульсіраваць. Пісклёнык клёвыя ў яйцы. Кроў клёвыя ў жылых. Хвёдараўка Краснап. КЛЁК, -у, м. 1. Клёк, костны мозг. Увесь клёк с касьцей выссыў. Хвёдараўка Краснап. 2. Сіла. Ты зь мяне ўвесь клёк выціснуў. Там жа. КЛЁКАТ, -у, м. Шыя. Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чоран! Белы Камень Бялынкав. КЛЁН, -у, м. бат. Клён. Лі нашый хаты расьцець клён, дык ты знойдзіш. Ушакі Чэрык. КЛЁП, -у, м. Клёп, ляпанне (касы). Ета кыса на клёп дужа добра. Хвёдараўка Краснап. КЛЁСТ, -а, м. Дзіцячая гульня. Пойдзім гуляць у клёст, я палычку ўжу зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап. КЛЁЦКА, -і, ж. Клецка. Сяньні мы варылі клёцкі. Слаўнае Мсцісл. Наеўсь клёцык, аж жывот тряшчыць. Парфенава Калініншчына. Нывары, мама, сяньні клёцык ны вячэру. Барысавічы Клім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 512 ▶