Старонка 228
◀ / 512 ▶
КЛІЙМО, -а, н. Кляймо. На етый дзірьвіні кліймо ні атбіта, скажы лісьніку, штоб зыкляйміў. Высокі Бор Краснап. КЛІКАЦЬ, дзеясл. Клікаць. Я ні чуў, ці ты мяне клікаў, ці не. Лешчынка Мсцісл. Ён ня хочыць адзывацца, хуць яго і клічуць. Лешчынка Мсцісл. КЛІКНУЦЬ, дзеясл. Клікнуць. Пыбяжы, сынок, клікні бацьку з гароду, ніхай ідзе сьнедаць. Азерцы Клім. Клікні яго мне. Хоцімск. КЛІКУН, -а, м. Заганяты [загоншчык] на аблаве. Пайдзём ны аблаву, нас прімуць клікунамі — нам іці пы лясу ды стукыць, крічаць нада, штоб ваўкоў выпудзіць. Бяседавічы Хоцім. Клікуноў быгата було ны аблаві. Хвёдараўка Краснап. КЛІМАТ, -у, м. Клімат. Клімат у нас дрэнный, сырэй. Радзілёў Краснап. КЛІМУВІЧЫ, -іч, м. Клімавічы, горад. Було ўжы прыпызна, хуць сонца йшчэ ні зайшло, як прыехылі ў Клімувічы. Турэйск Краснап. КЛІН, -а, м. Клін. Не забівай туга клін — лісіца расколіцца. Ташна Клім. Пыдай тапор, нада клін зьдзелыць, ато біз кліна ні расколеш етыя калоды. Дзягавічы Калініншчына. КЛІНДУХ, -а, м. заал. Дзікі голуб. Я сяньні найшоў гняздо кліндуха. Хвёдараўка Краснап. КЛІНЦЫ, -оў, мн. л. Макуха, выціскі з льнянога семя пасля выганкі алею. Прынясі дзеля каровы клінцоў з алейні. Тур'я Чэрык. КЛІПАЦЬ, дзеясл. Кляпаць. Нада касу кліпаць, заўтра касіць пайдзем. Новае Сяло Мсцісл. КЛІТБА, -ы, ж. Праклёны. Як узьняў лаянку, клітбу — хуць ты вушы заткай! Пірагова Мсцісл. Клятва. Я табе даю клятбу, што ні разу я нікога так ні любіў, як цябе. Слаўнае Мсцісл. Закліманьне, прымха. Ён мяне думуў вылічыць усякімі зыгаворымі, а я, брат, ні ў якую клятбу ня веру. Слаўнае Мсцісл. КЛІШЧА, -ы, ж. Адна палова драўлянай асновы кляшчэй хамута. Клішча крапчэй коньскыга пліча. Бязводзічы Мсцісл. КЛОП, -а, м. Клоп. Ны тваёй хусткі сядзіць клоп, ськінь яго ды рыздаві. Баеўка Крыч. Пахніць клыпамі. Слаўнае Мсцісл. КЛОПАТ, -у, м. Клопат, турботы. Клопат мне вялікі, калі ён ня прыдзе: ніхай ня йдзе. Бель Мсцісл. Клопыт мне вялікі, што ў цябе баліць гылыва, я етыга ня чуствыю. Слаўнае Мсцісл. Хлапец зыстаўся сіратою: каму што, а мне — клопыт. Добрае Мсцісл. КЛУБНІЦА, -ы, ж. Трускаўка, ягада садовая. Я купіла клубніц. Маластоўка Краснап. КЛУБНЯК, -а, м. Скрутак лык. Змытай на клубняк лыкі. Баеўка Крыч. КЛУБОК, -бка, м. Клубок. Клубок нітык размытала ны маткі, бяліць буду. Вербеж Міласл. КЛУМ, -у, м. Тлум, гоман. Ны вічарінкі такей клум быў, што ў мяне і цяперь у вушах гудзіць. Арцёмаўка Міласл. Ой, колькі клуму тут, аж гылыва кругом ідзе! Хвёдараўка Краснап. КЛУМАЦІЦЦА, дзеясл. Без справы хадзіць, прападаць. Дзе ты клумаціўся ўсю ноч? Хвёдараўка Краснап. КЛУМБЫ, -аў, мн. л. Драўляныя пантофлі. Уздзень клумбы, пы гразі луччы, чым босый, будзе. Горка Краснап. КЛУМІЦЬ, дзеясл. Тлуміць, адурваць. Ні клумі ты мне гылыву. Кокатава Мсцісл. Сьціхніця вы, ні клуміця мае гылавы! Хвёдараўка Краснап. КЛУМКА, -і, ж. Клумка. Клумку хлеба ныбраў, усё роўна як на месіц едзіць з дому. Камароўка Крыч. Пыдвязі ты мне клумку на пруд. Кокатава Мсцісл. Як ты гэту клумку занёс. Баеўка Крыч. КЛУСНЫЙ, прым. Тлусты. Ён клусный, як кыбан, хуць ты ны сала яго тапі. Кыбан быў клусный. Хвёдараўка Краснап. КЛЫПАТОСЬЦЬ, -і, ж. Клопат. Госьці зыдалі нам клыпатосьці. Маластоўка Краснап. КЛЫПАЦІЦЬ, дзеясл. Заклапочваць, турбаваць. Ні клыпаці ты свае гылавы ўсякімі думкамі. Паўлавічы Клім. КЛЫЧЫНЬНЯ, -я, н. Узлахмачванне [склычванне]. Січас у горідзі дзеўкі выласоў ні прічэсваюць: клычыньня ў модзі, гылыва ік куст якей. Цівецкая Краснап. Калатня. У Касцюка ў хаці пыстыянныя клычыньня, чуць за чубы ні бяруцца. Мануйлы Краснап. КЛЫЧЫЦЬ, дзеясл. Клычыць, блытаць. Ні клыч мне выласоў — іх жа тады ні рашчэшыш. Ушакі Чэрык. КЛЮЧ, -а, м. Ключ. Ключ ні 'тмыкая зымка. Нехта ключамі кыла клеці зыбряжджэў. Палуж Краснап. Пылажы ключ наўвеце, а тады будзіш шукаць. Куркаўшчына Мсцісл. КЛЯВЕЦ, -ўца, м. Малаток. Пыдай мне клявец, ныкліпаць касу нада. Слаўнае Мсцісл. Я кляўцом разьбіў паліц. Кокатава Мсцісл. Кліўца німа пад рукою, і кыса затупілысь, ныкліпаць нечым. Сідараўка Калініншчына. КЛЯВЫР, -у, м. Канюшына. Клявыр пасеіў па жыту, дык увесь прыпаў — ці то семя нядобрыя було, ці што? Арцёмаўка Міласл. КЛЯМКА, -і, ж. Клямка. Прычыні дзьверы ны клямку. Сохана Мсцісл. Ляпнуў клямкый — ніхто ні адчыняя. Хвёдараўка Краснап. Хлопіц узяўся зы клямку і хацеў адчыніць дзьверы, ды неяк клямка адырвалысь. Шумячы. Безнадзейная справа, гібель, канец, крышка. Я яму пазычыў грошы, там ім і клямка. Аршаншчына. КЛЯПАНОСЫЙ, прым. Гарбаносы. Дужа ён кляпаносы: нос як у турка. Хвёдараўка Краснап. КЛЯПЕНЬ, -я, м. Кляпень, калочак. Сяньні нашлежнікі забілі майму хлыпцу кляпень, зьвізаўшы ногі, дык ён і ліжаў, пакуль людзі пріехылі ды рызьвізалі. Бяседавічы Хоцім. Закруці полыз кліпянём. Ташна Клім. Зрабі кляпень і прывяжы жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 512 ▶