КІВАЦЦА, дзеясл. Ківацца. Што ў ты нешта йдзеш і ківаісься, ік пьяный? Арцёмаўка Міласл.
КІВАЦЬ, дзеясл. Ківаць. Што ты ківаіш гылавой, ні ныравіцца? Робцы Раснян. Нешта Ігнат табе ківаець, пыдайдзі паслухай, што ён табе скажыць. Бабынічы Мсцісл.
КІДАЛЬНІЦА, -ы, ж. Лапата, якой саджаюць у печ хлеб. Прінясі з сяней кідальніцу, будзім хлеб саджаць. Барысавічы Клім.
КІДАЦЬ, дзеясл. Кідаць. Рві, дзеткі, зельлійка ды кідай ны мяжу. Горня Хоцім. Касу чысала ды ачоскі ў агонь кідала. Бардзіч Краснап. Ня кідай вярёўку абы-йдзе, іна знадыба будзе. Палуж Краснап.
КІДЫЦЦА, дзеясл. Кідацца. Нечыга табе кідыцца грышамі, ты ні быгач якей. Арцёмаўка Міласл. Ноччу сыбакі некыга, знаць, пачулі і сталі кідыцца і бріхаць дужа. Арцёмаўка Міласл. 2. Спяшацца. Впярёд бацькі на шыбініцу ня кідыйсь. Бяседавічы Хоцім.
КІЁК, кійка, м. Кіёк. Быў сяньні ў лесі і вырызыў ладны арехувый кіёк. Людагошч Мсцісл. Узяў кіёк і пашоў нейдзе. Зоры Чэрык.
КІЁЎКІ, -вак, мн. л. Кукуруза. Пысаджу кіёўкі, дужа люблю кіюшкі парыныя. Хвёдараўка Краснап. Кіёўкі растуць ны гародзе. Кажамякіна Калініншчына.
КІЁЎНІК, -а, м. Сцябло кукурузы. Кіёўнік вырыс вялікі, а кіюшык мала на ём. Бяседавічы Хоцім.
КІЁЧЫК, -чка, м. Памянш. ад кіёк. Вылымый сабе тонінькій арехывый кіёчык аппірацца. Слаўнае Мсцісл. А ну, унучка, пыдай мой кіёчык, пайду ў пасіку схаджу і мёду табе прінясу. Бяседавічы Хоцім.
КІЙ, -я, м. Кій, палка. Ета дзедыў кій, ні чыпай. Касперка Міласл. Хлопчык хацеў кіем ударыць сыбаку. Пацкава Мсцісл.
КІКІМОРА, -ы, ж. Малпа. Ты ўсё пірінімаіш, як тая заморская кікімора, штоб я ні зьдзелыў, плахоя ці харошыя. Слаўнае Мсцісл.
КІКС, -а, м. Нішто, пройгрыш. З бальшога абраньня ды выйшаў кікс. Гулялі мы ў карты, дык я выіграў, а ўсі асталісь з кіксым. Сохана Мсцісл.
КІЛА, -ы, ж. Кіла, грыжа. Ні ўзялі Пынаса ў сылдаты таму, што ў яго кіла, якую набыў летысь, пыдняўшы бряўно ніпадсілу. Лешчынка Мсцісл.
КІЛБЫСА, -ы, ж. Каўбаса. Дзе гэста пыдзелась наша кілбыса, я есьць хачу? Ушакі Чэрык.
КІЛЯШОК, -шка, м. Кілішак, невялікая чарка. Выпіў кіляшок гарелкі. Хвёдараўка Краснап. Ны свадзьбі я выпіла пяць кіляшкоў гарелкі. Слаўнае Мсцісл.
КІНДЗЮХ, -а, м. Кіндзюк, страўнік. Ты ўжо набіў свой кіндзюх, што ні сагнесься, пыбяжы праветрісь. Шумячы.
КІНУТЫЙ, прым. Пакінуты. Адзін, кінутый усімі, ён жыў, як сірыта. Арцёмаўка Міласл.
КІНУЦЦА, дзеясл. Кінуцца, пусціцца. Кінуўся ў дагон за ім і пыймаў-такі. Арцёмаўка Міласл. Кучый кінулісь за ім, але ні дыгналі. Старае Сяло Мсцісл.
КІНУЦЬ, дзеясл. 1. Кінуць. Кінуў вілымі ў пырасёнка і праткнуў яго наскрозь. Арцёмаўка Міласл. Ён кінуў палкай у сыбаку. Хоцімск. 2. Пакінуць. Сама зьела зьверху сьмітанку, а мне адны падонкі кінула. Слаўнае Мсцісл. Трэба ж і яму кінуць есьці, ня ежце ўсяго. Добрае Мсцісл. 3. Спыніцца, перастаць. Кінь ты яе груніць. Шамава Мсцісл.
КІПЕНЬ, -я, м. Кіпень, вар. Кіпнем абварыла руку. Журбін Бялынкав.
КІПІРАЦІЎ, -ву, м. Кааператыў. Ты йдзі ў кіпіраціў, а я пынясу пісьмо на пошту. Мсціслаў.
КІПІРАЦЫЯ, -і, ж. Кааперацыя. Купіў татка рысу ў кіпірацыі. Пірагова Мсцісл.
КІРКА, -і, ж. 1. Кірка, матыка. Зямля ўсохла, хоць ты яе кіркаю капай. Шумячы. 2. Прылада, якою выдзяўбаюць карыта. Етый кіркый дрэнна дзелыць карыта. Хвёдараўка Краснап.
КІРМАШ, -у, м. Кірмаш. На ўшэсьця ны кірмаш і матка паедзіць з бацькую, пытаму што карову будуць купляць. Арцёмаўка Міласл. Вярнуўся Піліп з кірмашу невясёлый: спыдмануў яго цыган, прыдаў кыня хворыга замест добрыга. Дзіснакіта Мсцісл.
КІРПІЧ, -у, м. Цэгла. Наша вучылішча харошыя, відзіш, і падмурык з кірпічу складзін, а печкі кахыльныя. Арцёмаўка Міласл.
КІРУВАЦЬ, дзеясл. Кіраваць. Нехта вожкі ўкраў з воза, цяперь і кыня кіруваць нечым. Лешчынка Мсцісл. Табе і вожкі ў рукі, табе і кіруваць. Пірагова Мсцісл.
КІРШЭНЬ, -я, м. Карак. Як дам у кіршэнь, дык і дзюбнеш носым. Азерцы Клім.
КІРЮХА, -і, м. Уласнае імя Кірыла. Або ж ты ня ведыіш, што Кірюха з Масквы пріехыў? Куравічы Мсцісл.
КІСЕЙКА, -і, ж. Паркаль. Набраў татка мне кісейкі ны плацьця. Пірагова Мсцісл.
КІСЕТ, -а, м. Кісет. Высып тыбаку ў кісет. Сідараўка Хоцім. Поўны кісет махры насыпаў, а на дзінь ні хапіла. Палуж Краснап. У майго дзеда за поісым усягды тырчыць піпка, кісет с тыбакую і вогніва. Слаўнае Мсцісл.
КІСІЯ, -і, ж. Паркаль. Ета ладныя кісія ны плацьця. Галаўчыцы Калініншчына.
КІСЛІЦА, -ы, ж. Шчавель лугавы. Дзіўчаты, пайдзіце на луг ды нарвіце кісліцы на боршч. Дзяніскавічы Навазыбк.
КІСТКА, -і, ж. 1. Пэндзаль. У мяне ёсьць харошыя кістка для рісуваньня краскымі. Бяседавічы Хоцім. 2. Кутас. Ны знаміні зылатыя кісткі, а на тым сірібряныі. Горкі Краснап.
КІТАЙКА, -і, ж. Кітайка, лёгкая баваўняная тканіна. Кітайкі ны плацьця ныбрала. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КІЎ, ківу, м. Кіў, рух рукі ці воч. Ты яму пыгразі, дык ён улашчыцца, ато ён дужа любіць страху ныпусьціць, хуць і сам пужаецца ківу. Арцёмаўка Міласл.
КІШКА, -і, ж. Кішка. Карова карові кішкі выпусьціла. Галоўчыцы Калініншчына.
КІШЭНЬ, -і, ж. Кішэнь. Ня лезь у кішэнь, бо заробіш пы руках. Іванаўка Хоцім. Пылажы ета ў кішэнь, а ета вазьмі ў руку. Баброва Раснян. Насыпыў поўну кішэнь арэхаў. Юркаўка Крыч.
79 👁