вас зьдзелыў? Гібалы Касцюк. 2. Які, той; той, што. Каторыя панятнейшыя былі, дык іх чыста абыбралі. Лютня Краснап.
КАТОЧЫК, -чка, м. Каточак, кольца. Антось катаў каточык. Шарэйкі Касцюк.
КАТУХ, -а, м. Катух, сплецены з саломы вялікі кошык. Спляці ты катух для галубоу. Крычаў. Ваня! Ужо галубіняткі ў катуху пыявілісь. Новыя Капачы Мсцісл.
КАУДОБІНА, -ы, ж. Калдобіна, выбоіна на дарозе, яма з вадою на лузе, вір на рацэ. H i мог ты етыя каўдобіны б'ехыць, пы самыя ступіцы каткі ў гразь увагнаў. Касцюковічы. Іійоў уночы, як ускачыў у нейкую каўдобіну, чуць выбраўся. Пірагова Мсцісл. Кыля каўдобіны трохі травы ёсьць, а далей уся чыста высыхла ат сьпёкі. Касцюковічы.
КАУЗАЦЦА, дзеясл. Коўзацца, слізгацца (на лёдзе). Хлапцы каўзаліся на лёдзе на санках i каньках. Мазалава Мсцісл. ✓ КАУЗЕЛЬ, -я, м. Каўзель [каток]. Дзеці пабеглі ны каўзель коўзацца. Лапаціна Мсцісл. Хлопцы зрабілі каўзель ды коцюцца з гары. Палуж Краснап.
КАУЗУНЬНЯ, -i, ж. Яечня. Матка зжарыла каўзуньшо. Малюшын Краснап.
КАУКА, -i, ж. Каўка, галка. Каўка nyпалыся ў сільлё. Дуброўка Аршаншчына.
КАУКНУЦЬ, дзеясл. Яўкнуць. Маўчы i ні каўкні мне. Хвёдараўка Красная.
КАУНЁР, -a, м. Каўнер. Маці прішыла к сарочцы каўнер. Ганнаўка Клім. Во прачка: гразныя памазы так i зысталісь на каўняры. Парадзіна Мсцісл. Вышываю жыніху рубаху. Выйіыла рукавы, каўнер i noдыла трохі. Арцёмаўка Міласл.
КАУРЫГА, -i, ж. Каўрыга, скіба. акраец. На табе каўрыгу мёду — зьеж. Хвёдараўка Краснап.
КАУРЫЖКА, -i, ж. Памянш. ад каўрыга. Я купіла сабе каўрыжку хлеба. Іванаўка Хоцім.
АКАУЦЮХ, -a, м. Кал. Ны дарозі многа конскіх каўцюхоў. Турэйск Краснап.
КАФТАН, -а, м.. Кафтан. Дзядзька anрануў кафтан. Рачкавічы Краснап.
КАХЛЯ, -i, ж. Кафля.
УСымона кладуць печку з кахлі. Канічы Касцюк.
КАХЫЛЬНЫИ, прым. Кафельны. У нашым вучылішчы печкі кахыльныя. Арцёмаўка Міласл.
КАЦЁЛЫШНІК, -a, м. Сцябло сланечніка. Вырві кацелышнік ды складзі ў кучу. Хвёдараўка Краснап.
КАЦЕЛ, катла, м. Кавалак лёду, на якім з'язджаюць з ледзяной гары. Мой кацёл разьбіўсь, i я ны баку зьехаў з кыўзялю. Шарэйкі Касцюк.
КАЦЕЛКА, -i, ж. 1. Круг на навоі, які стрымлівае ніткі, каб не рассоўваліся. Рыскало лысь кацёлка ў навоі — у снов а будзе зьіжджаць. Хвёдараўка Красная. 2. Шапка сланечніка. Ны нашых падсоныхах вялікія кацёлкі, кылі вызріюць, дык многа семя будзіць. Арцёмаўка Міласл.
КАЦІЦЦА, дзеясл. Каціцца. Капейка ўпала i коціцца, як каток. Большая Багацькаўка Мсцісл.
КАЦГЦЬ, дзеясл. Каціць. Каціў камінь ны мяжу, ды нешта ў сяредзіне зыкалола. Глінь Касцюк.
КАЦЦА, прысл. Мабыць, здаецца. ё н, кацца, прыдзя сяньні. Маластоўка Красная.
КАЦЫЛЫ, -аў, мн. л. Вочы. Вылупіў свае кацылы. Брылёўка Красная.
КАЧАРЭЖНІК, -a, м. Качарэжнік, куток каля печы, дзе стаяць вілы, качэргі i іншыя кухонныя прылады. Пастаў вілкі ў качарэжнік. Паходавічы Чэрык. Чыпіла стаіць у качарэжніку, а ты шукаіш яе. Гібалы Касцюк.
КАЧКІ, качак, мн. л. Дзіцячыя саначкі. Сеў ны качкі i кыўзаіцца. Хвёдараўка Краснап. Бацька зьдзелыў мне качкі, цяпер буду кытацца. ўБарысавічы Мсцісл.
КАЧУМКА, -i, ж. Кучомка, зімовая шапка. Надзень качумку, ато вушы змарозіш. Іванаўка Красная.
КАША, -ы, ж. Каша. Каша була нейкая атруціна, есьць нільзя було. Арцёмаўка Міласл. Нываріла гаршчок кашы, а нам ні дыла. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШАЛЁК, -лька, м. Кашалёк. Падай мне кашалёк з грашамі. Зоры Чэрык.
КАШАРА, -ы, ж. Вялікі кошык, у якім носяць мякіну. Схадзі ты, Міхась, на гумно i прынясі кашару з мякінай, стаіць ны таку. Гарадок Раснян.
КАШКА, -i, ж. Памянш. ад каша. Ня плач, маё дзіцятка, я табе дам кашкі з мылачком. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШОЛКА, -i, ж. Жарабячы наморднік, мяккі кошык, кашэль. Узьдзень кашолку жырабёнку. Горкі Краснап.
КАШУЛЯ, -i, ж. Кашуля, сарочка. Я кую ты мне кашу лю дыла? Нізылапліную, рукаў пырваны. Барысавічы Клім. Надзеў Антось новую кашулю, дык быццам i прыгож стаў. М&дюшын Краснап.
КАШЫЛЬ, -шлю, м. Кашаль. Кветкі брат i сістра памыгаюць ат кашлю. Барысавічы Клім.
КАШЫЦА, -ы, м. Кашыца, негустая каша. Ныварыла крупніку, ды густа кашыца зьдзелылась. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
КАШЭЛЬ, -а, м. Кашэль, кошык з лыка. Пылажы ў кашэль крыху гуркоў. Тур'я Чэрык. Пылажы ў кашэль хлеба i сала сабе ны дарогу. Слаўнае Мсцісл. Грыбоў у нас многа. Як відзіш, поўны кашэль ныбярэш. Белы Мох Мсцісл.
КАЮК, -а, м. Каюк, канец, смерць. Ня лезь так высока — абшатнесься i каюк! Маластоўка Краснап.
КАЮТКА, -i, ж. Невялічкі пакойчык. Каютка была расчынена, i відаць было пылавіну кырваці. Хоцімск.
КВАДРА, -ы, ж. Квадра, фаза месяца. Настала ўжо чацьвёртая квадра. Буда Казельская Краснап. Месік уступіў ужо ў другую квадру. Кокатава Мсцісл.
КВАКТУХА, -i, ж. Квактуха. Во сквярэцца, як квактуха на яйцых, калі зачэпіш. Парадзіна Мсцісл.
КВАКУХА, -i, ж. Квактуха. Квакуха вывіла дзесіць цыплёнкуў. Арцёмаўка Miласл. Квакуха тры нядзелі сядзела i вывіла сем цыплёнкуў. Бяседавічы Хоцім. Сяньні пысадзілі ны яйцы квакуху. Касцюковічы
Дадатковыя словы
бехыць, зязджаюць, туря
34 👁