КАРХАЦЬ, дзеясл. Кархаць, кашляць. Што ты кархаіш, як дзед стары! Сабалёўка Калініншчына.
КАРХЁЛІК, -a, м. Чалавек, што часта кашляе, кархае. Кархелік ты, ныдаеў ты мне з сваім кашлем, усе кархаеш i кархаеш. Хвёдараўка Краснап.
КАРЦЁЦЬ, дзеясл. Карцець, хацецца. Як празьнік, дык ужу i карціць яму выпіць, ня можыць удзіржацца: пасьледнію капейку прап'ець. Арцёмаўка Міласл. Во, яму так i карціць, каб што-небудзь злоя зьдэелыць. Кокатава Мсцісл.
КАРЦГНКА, -i, ж. Малюнак. Дзіцёнак прынёс абмаліваныя карцінкі з школы. Пірагова Мсцісл.
КАРЧМА, -ы, ж. Карчма. На старым шляху, на ростані, некылі стыяла карчма. Людагошч Мсцісл.
КАРШЭНЬ, -я, м. 1. Каршэнь, карак, патыліца. Матка ўдарыла сына ў каршэнь. Гусарка Клім. 2. Удар у патыліцу. Казаў табе — ня лезь, не паслухаў, дык i зырабіў каршэнь. Там жа.
КАРЫ, -аў, мн. л. Падсанкі. Сяньні я злымаў свае кары ў лесі, дык i бервяна ня вывіз. Цёмны Лес Раснян.
КАРЫСНА, прысл. Карысна. Посьлі абеда карысна троху аддыхнуць. Лешчынка Мсцісл.
КАРЫСЬЦЬ, -i, ж. Карысць. Якая мне карысьць ат яго быгаства, ён жа мне ні даець. Арцёмаўка Міласл. На што ета дзерыва зрубіў, яно нам карысьць прынасіла? Канічы Касцюк. / КАРЫТА, -а, н. Карыта. Авыць ад карыта, чужоя! Жалезьніца Краснап.
КАРЫТЦА, -а, н. Памянш. ад карыта. Рыскалолысь карытца. Хвёдараўка Краснап. За ныч ныкапыла целыя карыцца бярёзувіка. Бяседавічы Хоцім. г КАРЭЖЫЦЦА, дзеясл. Карэжыцца, ламацца. Чаго ты карэжысься? Палуж Краснап. * КАРЭЦ, -рца, м. Карэц, кружка, конаўка. Прынясі карэц з вадою. Лабанаўка Калініншчына. Куды вы дзівалі карэц — нечым вады засіліць? Віхраны Мсцісл.
КАРЮК, -а, м. Клей цяслярскі. Пыдагрей карюк: будзім клеіць доскі, высыхлі ўжу. Палуж Краснап.
KACA, -ы, ж. Kaca. Нада ўсягды кыла касы зьвірацца, ці ўсі грошы палучыў. Пірагова Мсцісл.
KACA, -ы, ж. 1. Kaca, прылада касіць траву. Выбірай касу, якую хочыш, на люба. Маластоўка Краснап. 2. Kaca, доўгія валасы. Зыпляці ў касу стужку. Бель Мсцісл. 3. Доўгае пяро ў хвасце пеўня. На што ты вырваў касу ў пеўня. Тур'я Чэрык. 4. Селя зёнка.
КАСАЯПОЛЬКА, Полька.
УЯсенцы скачуць касую польку; скачуць наўскось. Хвёдараўка Краснап.
КАСЁЦ, -сца, м. Касец. Касец косіць зранку. Міцькаўшчына Мсцісл.
КАСЩА, -ы, ж. Памянш. ад каса. Зыпляці ты выласы ў касіцу. Стары Дзедзін Міласл.
КАСЩЬ, дзеясл. Касіць. Зломыныю касу нада спыяць, дык яшчэ гады два будзіць касіць луччы, як новыя. Бяседавічы Хоцім. Ідзі ў дзядзькі nynpaci прыкосься касіць грэчку. Хвёдараўка Краснап. Cnaciбам ні дбудзіш, a дні тры касіць будзіш. Парадзіна Мсцісл.
KACTPA, -ы, ж. 1. Кастрыца. Кастры насыпалі лі дзьвярэй, што нельга ў баню зайці. Маркаўка Хоцім. 2. Прыдзірлівы чалавек. Чаго вязьніш, кастра, адчапісь! Там жа. 4 КАСТЫЛЬ, -я, м. Палка з загнутай ручкай. Старык ударыў сыбаку кастылём. Maлюшын Краснап.
КАСЫНКА, -i, ж. Касынка, хустачка на галаву. Дзяўчынка надзела на гылаву пасынку. Пожар Калініншчына.
КАСЬШЦА, -ы, ж. Каснік, істужка, што ўплятаюць у касу. Расплілд косы, задумылась нешта i круціць касьніцы ны naліц. Арцёмаўка Міласл. Растрыпалісь у цябе ўсі касьніцы. Крычаў.
КАСЬНІЧКГ, -оў, мн. л. бат. Пырнік. Пайду ў касьнічкі, хоць мех прынясу, ато карові німа чаго даць. Халоблін Крыч.
КАСЬС ё, -a, н. Кассё, касавіла. Касу купіў, а Грышка ўчора касьсё зьдзелыў, цяперь i касіць можна. Бязводзічы Мсцісл. Што ты зы касец, калі кысься добрыга ні маіш? Халоблін Крыч.
КАСЬЦЁРЬ, -тра м. бат. Мятліца, каласоўнік жытні. Касьцёрь расьцець у жыце. Ад яго нада ачышчаць семя, ато чорный хлеб будзіць. Пірагова Мсцісл. Адзін касьцёрь зырадзіў. Хвёдараўка Краснап. Ці праўда ета кажуць, што касьцёрь етый, што ў жыці расьцець, дык ён з самых зірнят жыта расьцець. Арцёмаўка Міласл.
КАСЬЦЮЛЬКА, -i, ж. Асцюлька, асцюк. П упала ў вока касьцюлька зь ячменя. Хвёдараўка Краснап.
КАСЬЦЮМ, -a, м. Гарнітур, Ен пыгырацкому пашыў сабе англічаньскій касьцюм. Старае Сяло Мсцісл.
КАСЬЦЯНЫЙ, прым. Касцяны, зроблены з косці. Касьцянэй гузік, a злумаўсь. Касьцяноя шыла, што патплітаюць лапці, называецца сьпіца. Барысавічы Клім.
КАСЫИ, прым* 1. Косы. Дошка етыя ні гадзіцца: іна дужа кысая i ды таго сукувитыя. іІІумячы. 2. Касавокі чалавек. Даніла пысля балезні касэй стаў, знаць, так i зыстанецца. Палуж Краснап.
КАТ, -а, м. Кат, чалавек, што выкоивае смяротныя прысуды. Дзед бачыў, як рэвалюцыянерыў казьнілі, як кат надзеў ім на шыю петлі, i іх павесілі. Сохана Мсцісл.
КАТАРГА, -i, ж. Катарга, цяжкія работы. Яго ж бацьку ны катаргу былі сыслалі, шэсьць гадоў быў, a пысьля рывалюцыі вярнуўсь i зьдзелыўся камісарым. Радзівонаўка Мсцісл.
КАТАРЖНІК, -a, м. Катаржнік, чалавек, засуджаны на катаргу. Катаржнік заўсёды зы сабою возіць тачку. Міцькаўшчына Мсцісл.
КАТОК, -тка, м. Кола, калясо. Каток на восі разлымаўся. Ступіца катка расчапілась. Пухнава Раснян. У цібе хутка каток з восі зьедзіць, стой! Ушакі Чэрык.
КАТОРЫЙ, займ 1. Каторы. Каторы ета
Дадатковыя словы
прапець, сукувй, туря
32 👁