Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
КАРДОХЛІНЬНЯ, - я, h. зборн. Калівы бульбы, бульбянік. Кардохля зрадзіла, аж кардохліньня вылігла, надта ўжо вялікыя вырысла. Стары Дзедзін Міласл. КАРДОХЛЯ, -i, ж. Бульба. Сваіх кар* дохыль ніхват ны пасеў, нада яшчэ купіць. Арцёмаўка Міласл. КАРЁЖЫЦЦА, дзеясл. Мяцца, скручвацца, згінацца. Нешта ён стаў карёжыцца, знаць, прыстудзіўсь, дык во гнець яго, i халонна яму, аж зубамі ляскыіць. Арцёмаўка Міласл. КАРЁЛЫЙ, прым. Закарэлы, жорсткі. O, ён чылавек карелый: усё роўна, як зьвер лютый. Гібалы Касцюк. Харакцір у яго карелый. Гібалы Касцюк. КАРЕТА, -ы, ж. Карэта. Раней архіярэй езьдзіў у кареці чацьвёркай, a січас пешкі ходзіць. Куравічы Мсцісл. КАРЁЦ, -рца, м. Карэц, кружка, конаўка. Вазьмі карец i засілі мне вады. Гібалы Касцюк. Напіся там з кырца. Іванаўка Хоцім. / КАРЖЫ, -оў, мн. л. Каржы. Сьпікла каржоў, толькі етым i сыта. Хвёдараўка Краснап. КАРЛІКУВЫЙ, прым. Нізкі, карлікавы. У яго карлікувый рост: аршын з шапкый ад зямлі. Бяседавічы Хоцім. КАРМАЗЫНАВЫЙ, прым. Кармазінавы, пунсовы. Зачырванелась яна ат сорыму, ну проста кармазынывыя стала. Ушакі Чэрык. КАРМІЦЬ, дзеясл. Карміць. Як у лоў ехыць, дык i сыбак карміць. Парадзіна Мсцісл. Дзяцей поўна хата, a карміць нечым. Буда Рагатая Міласл. КАРНАВУХІЙ, прым. Карнавухі, з адрэзаным вухам. Сьвіньнёнык кырнавухій. Брылёўка Краснап. КАРШЗ, -a, м. Карніз. Пыд стольлю пы сцяне карніз вывідзен. Высокі Бор Красиап. КАРОБКА, -i, ж. Скрыначка, пенал. У яго каробкі було два карандашы. Шарэйкі Касцюк. КАРОВА, -ы, ж. Карова. Карова зарыкала ў пуні. Палуж Краснап. Бяжы аччыні фортку, карова прішла, зачыні ў пуню. Новыя Капачы Мсцісл. КАРОЖЫЦЬ, дзеясл. Выстаўляць з сябе. Дурыка карожыць. Хвёдараўка Краснап. КАРОЛЬ, -я, м. Кароль, карта. Я схадзіў адаму, а ён забіў яе каралём. Хвёдараўка Краснап. КАРОМІСЕЛ. -ела, м. Каромысла. Ну i вёдры ж нясець, аж каромісел гнецца. Бяседавічы Хоцім. Нада зьдзелыць каромісіл насіць ваду ны плічах. Слаўнае Мсцісл. КАРОМІСЬЛІК, -а, м. Каромысла, брусок, да канцоў якога прывязваюцца вяроўкі [гужы], а сярэдзіна — да плуга. Хто ж так пашыць у калена, аж каромісьлік зламіўся. Бяседавічы Хоцім. Каромісьлік у баране добры. Пухнава Раснян. K APOH KI, -нак, мн. л. Карункі, кружавы. Дзяўчына вяжыць каронкі. Стары Дзедзін Міласл. КАРОСТА, -ы, ж. Кароста (хвароба). Сьвярбяць рукі, мусіць, гэта завілась кароста. Вярбоўка Раснян. Бач, гэта ж у цябе кароста! Дзёгцям маж. Новае Сяло Мсцісл. У дзяцей кароста на руках: нада зьмішаць дзёгыць з серыю i салым i мазыць. Арцёмаўка Міласл. КАРОТКІЙ, прым. Кароткі. Набілкі зьдзелылі кароткія, i бёрда ня месьціцца. Слаўнае Мсцісл. КАРОТЧЫК, -a, м. Жаночая вопратка з сукна, шыецца кароткаю, крыху ніжэй пояса. Маці надзела свой каротчык. Ганнаўка Клім. Нада ўжо ёй пашыць каротчык. Бяседавічы Хоцім. КАРОУКА, -i, ж. Памянш. ад карова. Кароўка мыя хуць малінькыя, але ладныя, малочныя. Шарэйкі Касцюк. Ны кірмашы прыспасобіла сабе кароўку. Б. Хутары Краснап. КАРПА, -ы, м. Уласнае імя Карп. Бацьку яго звалі Карпа. Арцёмаўка Miласл. КАРПЁКА, -i, м. Уласнае імя Карп. Яго звалі Карпа, а як ён быў малінькій, дык прызвалі яго Карпека, а дзяцей завуць карпекіны. Арцёмаўка Міласл. КАРТА, -ы, ж. Карта. Хто ета пырваў ужо адну карту, дзісятку крастовую? Шарэйкі Касцюк. КАРТАВАЦЬ, дзеясл. Картаваць, тасаваць карты. Узяў карты ў рукі i пычаў картаваць. Парадзіна Мсцісл. КАРТАВЩЬ, дзеясл. Картавіць, невыразна гаварыць некаторыя гукі. Ты кажы добра, ато картавіць, як турак. Крычаў. КАРТАВЫЙ, прым. Картавы, такі, які не выгаварвае некаторых гукаў. Ен картавы ды яшчэ гавора хутка, дык i ні рызьбярэш, што скызаў. Мсціслаў. КАРТАПЛЯНЬНІК, -а, м. Поле, дзе была бульба, бульбянішча. Картапляньнік нада запыхаць ды авёс пасеіць на корм. Шарэйкі Касцюк. КАРТОПЛЯ, -i, ж. Бульба. Восінь ужо прышла — трэба картоплю кыпаць. Ушакі Чэрык. КАРТОШКА, -i, ж. Бульба. Ныварылі мы сёньні здаровы чыгун картошкі ў мундзірах. Ушакі Чэрык. КАРТУЗ, -а, м. Шапка з казырком. Я купіў сабе новы картуз. Мышкі Раснян. Мне бацька купіў картуз, дык хуць дзьве гылавы ў яго сыджай. Бяседавічы Хоцім. КАРУЗА, -ы, ж. Задзіра. Гэта такая каруза — зь ім ніякі чорт жыць ня будзе. Аршаншчына. ¥ КАРУЗЛЫЙ, прым. Карузлы, закарэлы, захудалы, благенькі. Етыга цялёнка нечыга гудуваць, ён такей карузлый, што зь яго нічога ня будзіць. Арцёмаўка Міласл. КАРУЗЬЛІК, -a, м. Невялікага росту, слабы чалавек. Вышла замуж за нейкыга карузьліка. Хвёдараўка Краснап. КАРУЛЬКІ, -лік, мн. л. Аер. Улезь у возіра ды нарві мне карулік. Малецічы Крыч. КАРУНКІ, -нак, мн. л. Карупкі. Зьвяжы карункі ды прышый — красівей будзе. Касцюкавічы Крыч. Дзяўчына вяжыць карункі. Юшкавічы Раснян. Хацела карунак купіць, ды німа ў кыпіраціві. Новае Сяло Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

красйап
10 👁
 ◀  / 512  ▶