КАПЁЦ, -пца, м. Капец. Абкыпаць капцы трэба, бо картошка зыцячэ. Зарэчча Мсцісл.
КАПЁШКА, -i, ж. Невялікая капа (сена). Зь етыга кліна ныграблі дзьве капешкі сена. Хвёдараўка Краснап.
КАПГЛ, -a, м. Капыл, шавецкая калодка. Ны твае боты ў мяне i капіла ні знойдзіцца, нада хіба зьдзелыць. Прыпёчына Калініншчына.
КАПІТАЛКА, -i, ж. Сцяна ў хаце з бярвеньняў (унутраная). Што ты будзіш у хаце капіталку рабіць? Навошта ета, з дошчык зьдзелыў i ўсё. Хвёдараўка Краснап.
КАПІТОШКА, -i, ж бат. Расліна. У лузі расьцець многа капітошак. Хвёдараўка Краснап.
КАПІШЧА, -a, н. Месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу. Нова-Ельня Краснап.
КАПКА, -i, ж. 1. Капка, кропля. Ны сучкох, посьлі дожджу, віселі вялікія капкі. Ушакі Чэрык. 2. Пячурка ў печы, куды кладуць сушыць анучы. Вынь з капкі анучы. Крычаў.
КАПНУЦЬ, дзеясл. Капнуць. Hi тчыняй заслонку, вугальля я загрібла ў пячурку i засыпала залою: капні там зь левыга боку, дык i закуріш. Арцёмаўка Міласл.
КАПОТ, -а, м. Капота. Мой капот, вісеўшы ў чулані, пычаў трухнуць. Лешчынка Мсцісл.
КАПРІЗНЫЙ, прым. Капрызны. Вялікыя дзеўка, а так капрізна, нічым ні дыгадзіш. Слаўнае Мсцісл.
КАПРІЗЫ, -*лу, мн. л. Капрызы. Дзіцёнык ня хворый, a ўсё карёжыцца, плачыць, етыя капрізы нада чым-нібудзь выгыняць. Слаўнае Мсцісл.
КАПТАН, -a, м. Капота. Вунь тая, што ў зялёным каптані сядзіць на прызьбі. Студзянец Касцюк. / КАПТУН, -a, м. Паўшубак, кажух. Haдзень каптун, цяплей будзіць. Вялішчына Мсцісл. * КАПТУР, -a, м. 1. Самая высокая пярэдняя частка печы. Кот узыбраўся ны каптур i ўгарэў. Аршаншчына. 2. Абажур. На лямпу надзелі каптур. Краснаполле. 3. Haкрыўка на чыгун для самагонкі. Надзень на цугун каптур. Хвёдараўка Краснап.
КАПУСТА, -ы, ж. Капуста. Сяньні чорный трус згрыз два кычаны капусты. Бяседавічы Хоцім.
КАПУСЬНІК, -a, м. Капуснік, расліна лугавая. Капусьнік расьцець на лузе, цьвіцець белым цьветым, як дзед. Хвёдараўка Краснап.
КАПЦІЦЬ, дзеясл. Дыміць, задымліваць, вяндліць. Ніякыга з цібе пуцця ні будзіць у жызьні — во гэтак i будзіш капціць неба. Ушакі Чэрык.
КАПШУК, -a, м. Капшук, кісет на тутунь. Капшук тыбаку насыпаў i на дзень ня хопіць. Мсціслаў.
КАПШУЧОК, -чка, м. Лямпачка без шкла. Зыпалі хоць капшучок, усё відней трохі будзець. Барысавічы Клім.
КАПЫЛ, -a, м. 1. Капыл, калодка шавецкая на боты, а таксама на лапці. Гэты капыл якраз ны Маю нагу. Тур'я Чэрык. Бацька надзеў ны капыл лапаць i стаў яго падплітаць. Гібалы Касцюк. 2. Капыл, дубовы брусок, што ўстаўляецца ў полаз, а за яго закручваецца вяз для злучэння палазоў. Капыл у санях пад'еўся, нада новы ўставіць. Ташна Клім. Накыліскі рассохлісь, i капылы павыіжджалі, так што на етых сыпях ні паедзіш. Бяседавічы Хоцім. Капылы ў сані робяцца дубовыя. Пухнава Раснян.
КАПЬІЛЬЛЯ, -я, н. зборн. Капылы. Cani разлымаліся, а капыльля цэла. Раснян.
КАПЬІТ, -a, м. Капыт. У майго кыня капыт раскалоўсь, падкуваць нада. Камароўка Крыч.
КАПЫЦІЦЦА, дзеясл. Быць упартым. Яго просяць, a ён ішчэ ŭ капыціцца, ні хочыць ісьці. Шумячы.
КАПЫЦЬ, дзеясл. Капаць. Цёпла стала, сьнег асеў, скора з стрех станіць капыць. Арцёмаўка Міласл.
КАПЭЛІЯ, -i, ж. Гурт, дружына, кампанія. Дзеўкі целай капэліяй пашлі ў ягады. Рэкта Калініншчына.
КАРА, -ы, ж. Кара, пакаранне. Яго так білі, здаецца, ніхто б такія кары ня сьцерпіў. Слаўнае Мсцісл.
КАРА, -ы, ж. Кара. На вербi кара адсычала, можна дудкі зьнімаць. Гібалы Касцюк.
КАРАБЁЛЬ, -бля, м. Карабель. Ой ды на сінім моры IIКарабель плывець, || Карабель плывець, IIАж выда равець. 3 нар. песні.
КАРАБЛІК, -а, м. Памянш. ад карабель. Міхась зьдзелыў сабе караблік — пускаець ны ваду. Шарэйкі Касцюк.
КАРАВАЙ, -ю, м. Каравай, хлеб, які пякуць на вяселле. Каравай ляжыць на стиле, а гасьцей яшчэ німа. Журбін Бялынкав. К свадзьбі сьпяклі вялікій каравай. КармаПайкі Калініншчына.
КАРАГОД,- а, м. 1. Карагод. Дзеці гулялі ў карагод. Шарэйкі Касцюк. 2. Матавіла. Прынясі карагод, будзем ніткі матаць. Барысавічы Клім.
КАРАЛІ, -яў, мн. л. Каралі, пацеркі. Сяньня Васіль як хваціў мяне за шыю, неяк пыдчапіў за нітку, пырваў, i ўсі каралі рассыпалісь. Добрае Мсцісл.
КАРАШК, -a, м. Булей з кары. Пчолы вылецелі з караніка. Роськаў Калініншчына.
КАРАНТЫШ, -а, м. Малы, нізкага росту. Брат мой зусім карантыш. Пацкава Мсцісл.
КАРАСШІЦА, -ы, ж. Лямпа, газніца. Карасініца вісіць вісока пад стольлю. Крычаў.
КАРБОНКА, -і, ж. Скарбонка, скрыначка з дзіркай у верхняй накрыўцы, куды кідаюць грошы. Раней з карбонкай хадзілі зьбіраць грошы на царкву. Вінаградаў Miласл.
КАРВАЦЬ, -i, ж. Ложак. Ліжаў ны самым брыжу кырваці, аж бакі зыбалелі за ныч. Парадзіна Мсцісл.
КАРДОН, -у, м. Картон. Сыпагі ладныя, толькі абцасы з кардону. Мсціслаў.
КАРДОПА, -ы, ж. Бульба. Ідзі на пыграбню i прынясі кардопы. Бялішчына Мсцісл
Дадатковыя словы
падеўся, туря
35 👁