Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
КАМЫ, -оў, мн. л. Камякі, густая каша з бульбы. Лукер'я зварыла камы, дык мы гырачых зьелі. Прыпёчына Калініншчына. Дзеці ядуць камы. Ганнаўка Клім. Дай нам, маці, камоў з мылаком. Маляцічы Крыч. У вялікі пост матка дзелаіць камы з алеям. Пірагова Мсцісл. КАМЭДЗІЯ, -i, ж. Камедыя, смех. Пятрек ік пычанець гываріць, дак ат сьмеху ўсі выляюцца: камэдзія зь ігб! Шумячы. КАМЭДНА, прысл. Смешна, камічна. Каб вы зналі, як ён камэдна гыварыў. Сутокі Мсцісл. АКАМЯГА, -i, ж. Карыта. Табе толькі сь сьвіньнямі ў камязі есьці! Ушакі Чэрык. Паіць коні зь відра нільзя, нада наліваць ваду ў камягу. Карма-Пайкі Краснап. КАНАВАЛ, -a, м. Канавал. Сяньні канавал зьлягчаў нам жырябка. Дубеец Касцюк. КАНАПА, -ы, ж. Канапа. Пысьцялі Міхасю, маці, ны канапе, а я пайду спаць у сена. Крычаў. Я заўсёды сплю ны канапе. Халдзееўка Хоцім. КАНВЁРТ, -а, м. Канверт. 1на пырвала конверт, вынула пісьмо i стала чытаць. Арцёмаўка Міласл. Узяў я тую атліплую марку ды зноў наляпіў на канверт. Пірагова Мсцісл. КАНДЗЕР, -у, м. Ячменная ці пшанічная негустая каша. Сяньні зварыла кандзер, прыходзь — пычастую. Восаў Краснап. КАНДЫБА, -ы, м. Кульгавы чалавек. Во пайшоў кандыба нейкій. Гусарка Клім. КАНДЫБКА, -i, ж. Памянш. да кандыба. Вунь пышла Тыцяна-кандыбка. Ш умячы. КАНДЫБЛІК, -а, м. Памянш. ад кандыба. Пыглядзі, Саўка-кандЫблік кандыбыіць. Горкі Краснап. КАНДЫБНІКІ, -аў, мн. л. Коржыкі. Кандыбнікаі) напікла. Маластоўка Краснап. КАНДЫБЫЦЬ, дзеясл. 1. Кандыбаць, кульгаць, налягаць на адну нагу. Што ты стаў кандыбаць? Ныга баліць? Шумячы. 2. Ісці стомлена. Далека ішлі, замарылісь, але-ткі кандыбылі. Там жа. КАНЁЦ, -a, м. Канец. Заехаў ны канец дзяреўні ды здумыў, што кайстру з хлебым забыўся. Рэкта Калініншчына. У канцы нядзелі, у пятніцу ці ў с у боту, я паеду ў горыд. Слаўнае Мсцісл. КАНЁШНЯ, прысл. Вядома, бясспрэчна, абавязкова, зразумела. Валет, канешня, б'ець сёмку. Бяседавічы Краснап. Канешня, трэба так зрабіць. Хоцімск. Дадуць больш, дык, канешня, ні 'дкажысься. Арцёмаўка Міласл. КАНОПЛІ, -пель, мн. л. бат. Каноплі. Ого! Каноплі сеіць карысна: зь іх жа будзіць i пінька ны вяроўкі i алей з насеньня. Ушакі Чэрык. Каноплі бяруць позна восеньню, тады ж, калі кыпаюць бульбу. Пірагова Мсцісл. Зыгарэнілі мае каноплі. Хвёдараўка Краснап. КАНПЕТУВАЦЦА, дзеясл. Частавацца, старацца есці. Канпетуйцесь, ато ж вы йшчэ нічога ня елі. Шэвялёўшчына Мсцісл. KAHTAP, -a, м. Бязмен. Схадзі ды Сьцяпана ды прынясі кантар: лён зважыць нада. Тур'я Чэрык. КАНУН, -у, м. Сыта, разведзены мёд. Мой бацька ўзяў мёду, каб прыгатаваць кануну. Вусце Чэрык. КАНФУЗІЦЬ, дзеясл. Бянтэжыць, уводзіць у сорам. H i канфузь ты яго, бач, як ён пачырванеў ат тваіх слоў. Кокатава Мсцісл. КАНХВЁТА, -ы, ж. Цукерка. Гірывёз татка еасьцінцу з горыду — быранак i канхвет. Пірагова Мсцісл. КАНЧЫР, -a, м. Няроўнасьць на дарозе ад каранёў дрэваў. Oŭ, як цяжка ехаць па етым канчырым. Кажамякіна Краснап. КАНЧЫЦЬ, дзеясл. Дакончыць, скопчыць. Ц і ня ведаіце вы дзе муляря, каб naмог дом канчыць? Ушакі Чэрык. КАНЬДЗЮК, -a, м. Страўнік, жывот. Яшчэ хочыш смашныга: набіў чым-небудзь каньдзюх, ну ŭ добря. Дубеец Касцюк. H yŭ каньдзюх у цябе, як у кыня! Туря Чэрык. КАНЬКІ, -оў, мн. л. Канькі. Якуб коўзыўся на каньках. Шарэйкі Касцюк. КАНЬКЫЦЬ, дзеясл. Прасіць чаго з слязамі, выпрошваць. H i канькый луччы, ато Убсяку. Куркаўшчына Мсцісл. Але ж i чылавек! Свайго поўна, а ён канькыя, каб капейку далі. Парадзіна Мсцісл. H i канькый дырма, бо ні дам. Кокатава Мсцісл. КАНЮХ, -a, м. Ястраб, каршун. Канюх ляцеў нізка над зямлёй, добра што піскляты былі ў дваре. Пячонкі Раснян. КАНЮХ, -а, м. 1. заал. Каня, птушка. Во канюх, знаць, ніколі ні напьецца: усё крічыць «піць». Арцёмаўка Міласл. 2. Хлапец, што водзіць коней на пашу. Майму сыну ўжо шэсьць гадоў, самы ўжо канюх чэріз гады два будзіць. Слаўнае Мсцісл. Канюх вельмі стаміўся, бегаючы за конямі. Міцькаўшчына Мсцісл. КАНЮШЬІНА, -ы, ж. бат. Канюшына. Накасі конім канюшыны. Бялішчына Мсцісл. КАПА, -ы, ж. 1. Капа (сена). Во склаў капу, ні дытыркайсь, ато рызваліцца. Парадзіна Мсцісл. Склаў дзьве капы, i дождж пайшоў, усё сена зымачыў. Халдзееўка Калініншчына. 2. Шэсцьдзесят адзінак. Досьвіту капу снапоў змалацілі. Бобрыкі Мсцісл. КАПАНЩА, -ы, ж. Матыка. Нясі капаніцу, а я вады ныбяру, ды пайдзём на поля. Іванаўка Хоцім. КАПАЦЬ, дзеясл. Капаць. Ляксей Янкыў памёр, пашлі магілу капаць. Пірагова Мсцісл. КАПАЧКА, -i, ж. Кропелька. I пывісла ў іго на носі капачка. Ушакі Чэрык. КАПЁИКА, -i, ж. Капейка. Пайду ў горыд, якую капейку зырабіць нада. Вародзькава Крыч. Ды саломы жменька — капейка, II А сена клачок — пітачок. 3 нар. песні, M. Г. 37. КАПЁЛЫК, -лка, м. Месца на печы каля каптура. Пылажы сярнічкі ны капёлык. Аршаншчына. КАПЁНЬ, выкл. Капыль (ад капаць, капануць). Капень нагою, а там грыб! Палуж Краснап. 22G
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, лукеря, панўць
15 👁
 ◀  / 512  ▶