Мсцісл. Пойдзім у гэсты калодзіш зы вадой; тут вида лепшыя. Ушакі Чэрык. КАЛОДЗІСЬ, -я, м. Калодзеж, студня. Калодзісь дужа далёка, плоха зы вадою хадзіць. Нада выкыпаць свой калодзісь. Нільзя цяперь дыстаць біз вярёўкі вады c калодзіся: выга пылумалысь. Арцёмаўка Міласл. КАЛОДКА, -i, ж. Калодка, невялікі адрэзак бервяна. Пыдай яму пад ногі калодку. Бяседавічы Хоцім. Пасоб-ка ты мне калодку атпіліць. Пірагова Мсцісл. КАЛОША, -ы, ж. Калоша, штаніна. УЗыхара ў штынах адна калоша пырвалася. Гібалы Касцюк. КАЛОШНЯ, -i, ж. Калоша, штаніна. Пашыў штаны, што калошні валонуцца. Ельня Краснап. КАЛОШЫ, -аў, мн. л. Галошы. Я купіла сабе новыя калошы на бацінкі. Хоцімск. КАЛОЦЬ, дзеясл. Калоць. Калоў дровы, дык аськялёнык пыпаў у вока. Хвёдараўка Краснап. КАЛПАК, -a, м. Валеная шапка, лямцавая [войлачная]. Што гэста нашы мужчыны калпакі насіць сталі, i галовы i ногі ў валянкі адзяваюць. Барысавічы Клім. КАЛПЫК, -a, м. Гарэлка ў лямпе. Нада купіць новый калпык у лямпу, ато етый сапсуўся i ланпа капціць. Слаўнае Мсцісл. КАЛУПАЦЬ, дзеясл. Калупаць. H i калупай хлеба пальцамі, вазьмі нож ды атрэж. Рэкта Калініншчына. КАЛУГИНА, -ы, ж. Месца, выкалупанае ў чым-небудзь. Хто ета ўжу кашу браў з махоткі? Тут ужу калупіна, нехта ўжу кулупаў тут. Арцёмаўка Міласл. КАЛЫГЛУЗ, -a, м. Балаўны хлапед, шаланец. Дай добря калыглузу етыму. Хведараўка Краснап. Калыглуз етый нагу сабе разьбіў. Стары Дзедзін Міласл. КАЛЬІСКА, -i, ж. Калыска, люлька. Дзіця сьпіць у калысцы. Кісялёва Буда Калініншчына. КАЛЬЦО, -a, н. Пярсцёнак. Згубіла я сваё кальцо нейдзя. Іванаўка Хоцім. КАЛЬЧАГА, -i, м. Кульгавы чалавек. Ён зваліўся з печы, як быў малый i астаўся кальчага на ўсё жыцьцё. Пірагова Мсцісл. Міхасю ў лесі нагу бервяном злымала, i цяпер ён ходзіць кальчагый. Барысавічы Клім. КАЛЬЧЬІГА, -i, м. Кульгавы чалавек. Кальчыга кылдыгая. Хвёдараўка Краснап. КАЛЮЧКА, -i, ж. Дзіда, калючка. Падажджы, я калючку ў нагу зыгнаў, выцігнуць нада. Шумячы. КАЛЮЧЫЙ, прым. Калючы. Мост абведзены калючым дротам. Барысавічы Клім. Іжокіла — калючыя трыва. Новае Сяло Мсцісл. КАМЁДЗІЯ, -i, ж. Камедыя, смехатворная рэч. Во камедзія была! Мы жываты пынырвалі ат сьмеху. Арцёмаўка Miласл. КАМЕЛАК, -лка, м. 1. Здаровы моцны кавалак дрэва. Вазьмі вось етый камёлак ды пыдлажы пыд вагу. Халдзееўка Калініншчына. 2. Здаровы чалавек. Ета камёлак, а не чалавек, i хвороба яго не бярэць. Пбалы Касцюк. Хлопчык здаровы, як камёлак. Палуж Краснап. КАМЕЛЬ, -мля, м. Камель, пень. 3 старых хваёвых камлёў гоняць жывіцу. Барысавічы Клім. Камель усягды таўсьцей ад макушкі. Пірагова Мсцісл. КАМЕННЫЙ, прым. Каменны, зроблены з камеия. У етыга чылавека каменныя серца: npaci ні npaci — ні пыжалеіць. Даленшчына Крыч. КАМЁНЫК, -нка, м. Поўны крэпкі хлопчык, камёлак. Твой Іванька настыяшчый каменык. Хвёдараўка Краснап. КАМЕНЬ, -я i -мня, м. Камень. Л і дарогі ляжыць вялікій камень. Даленшчына Крыч. Як шурнуў ён камням у лужу, абрыскаў мяне ўсю. КАМЁНЬНЯ, -я, н. Каменне. Якоя ў нас поля! Пясок ды каменьня. Шарэйкі Касцюк. КАМЁНЬЧЫК, -а, м. Памянш. ад камень. Рыгор кінуў каменьчыкам у карову ды вока выбіў. Маляцічы Крыч. KAM IHKA, -i, ж. Каменка, печка ў лазні, зложаная з камення. Паціху там тупый, ато камінку зываліш, дык зноў лазьні нільзя будзіць тапіць. Бяседавічы Хоцім. КАМІНЬ, -мня i -я, м. Камень. Ны нашым полі ляжыць вялізный камінь. Багацькаўка Мсцісл. КАМІСІЯ, -i, ж. Камісія. Прышла камісія аглідаць урыджай ны карню. Сохапа Мсцісл. КАМЛЁМ, прысл. Хутка раптам. Аўціх камлём усхапіўсь, ік увідзіў, што конь у авёс пайшоў. Шумячы. КАМЛЁТ, -a, м. Спадніца-саматканка (з сукна з портам). Цётка надзела камлёт. Даленшчына Крыч. Усе дні ў камлёці ходзіць, хоць i летым. Касцюшкавічы Крыч. Андырак дыражэй зы камлёта. Кокатава Мсцісл. Ганна выткала сабе камлёт. Расна. У нас носяць камлёты з кыбатым. Шумячы. КАМЛЫШКА, -i, ж. Грудок, кавалак засохлай зямлі на ворыве. Барынываў-барынынаў, i ўсё роўна камлышкі зысталіся ніразьбітыя. Стары Дзедзін Міласл. KAM OK, -мка, м. Камлышка, грудок. Нада яшчэ раз бырынамі праехыць пы naхыці, ато камкі зьверху ліжаць нірасьцёртыя. Арцёмаука Міласл. КАМОРА, -ы, ж. Камора, кладоўка. A плакыла вінныя чара ў віннаре, || A плакыла Гану тычка ў каморе. 3 нар. песні, M. Г. 33. КАМОРКА, -i, ж. 1. Каморка, кладоўка. Схадзі, Янка, у каморку, сала прынясі. Новыя Капачы Мсцісл. Зынясі ета ў каморку. Горкі Краснап. 2. Пакойчык. Янка адпачывае ў каморцы. Малюшын Краснап. Хворый ляжыць у каморцы. Шумячы. KAM OPHIK, -а, м. Каморнік, землямер. Каморнік абмерыў поля пыд сыўгас. Хоцімск. Каморнік ужо зямлю прыехаў мерыць. Краснаполле. Прыехаў каморнік мерыць зямлю. Сохана Мсцісл. КАМУНГСТ, -а, м. Камуніст. У яго сын камуніст. Радзівонаўка Мсцісл. КАМУШША, -а, я. зборн. Неразбітыя груды зямлі, камлыгі. Камушша цяжка скарадзіць, асабліва калі засохніць, тады іх ніяк ні разьбіць. Брылёўка Краснап
18 👁