Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Я 'ткладвыю яйцы, хачг/ квакуху пысадзіць. Пірагова Мсцісл. КВАРТА, -ы, ж. 1. Кварта, мера вадкасці, 1/20 вядра. За ета дзела прыдзецца кварту гарелкі пыставіць. Буда Казельская Краснап. Паўлітра меныиы зы кварту. Мсціслаў. 2. Кварта, пасудзіна, што ўжываецца ў хаце для піцця вады. Дай кварту вады напіцца. Брылёўка Краснап. Я сабе купіла новую кварту ды вады. Клімавічы. КВАРТОУКА, -i, ж. Мера вадкасці. Ай дам табе, бабусічка, || А квартоўку мукі, || А рятуй ты маю ды Гану тычку || Ад вялікія мукі. 3 нар. песні. КВАРТЫРА, -ы, ж. Кватэра. У нас на квартыры зы сьцяною жыве сапожнік. Міцькаўшчына Мсцісл. КВАС, -у, м. Квас. Квас такі смашны, пакушый толькі, дык сам скажыш. Старае Сяло Мсцісл. КВАСЕЛ, -у, м. Фасоля. Дрэнный квасёл урадзіў сёліта; пысадзіла я яго дзьве градкі, а сыбрала нямнога. Лютня Краснап. Сёньні мы зварілі суп із квасёлу. Малюшын Краснап. КВАСЁЦ, -еда, м. бат. Кісліца, заячая капуста. Які смачны квасец, мо таму i зайцы яго любяць есьці. Ушакі Чэрык. КВАСНУВАТЫЙ, прым. Квасны, з кіслінай. Хлеб спікла кваснуватый. Шумячы. КВАСОК, -ску, м. Памянш. ад квас. Ета яблыня*ня дужа кіслыя, іна салддкыя з кваском i ні каліва нягорька. Арцёмаўка Міласл. КВАСОЛЬ, -i, ж. Фасоль. У нас ны гародзе расьцець многа ўсякіх сартоў квасолі. Пірагова Мсцісл. Квасолю абшулупашылі. Палуж Краснап. КВАТЭРА, -ы, ж. 1. Квадрат, роўная чатырохкутковая плошча. Луг разьбілі кынавымі ны кватэры. Гібалы Касцюк. 2. Heвялікі кавалак зямлі. Кватэрка засеіна льном. Малюшын Краснап. КВАЦЁРА, -ы, ж. Кватэра. У нас ны квацеры ныстаўніца жывець. Пірагова Мсцісл. КВАЧ, -а, м. Квач, помаз. Дзе йта квач закінуўсь — нада пен пыбяліць? Касцюковічы. КВАЧЫК, -а, м. Памянш. ад квач. Дзіхцярка ёсьць, а квачыка няма. Хвёдараўка Краснап. КВЁТКА, -i, ж. Кветка. Надовечы я рвала кветкі. Беразяк Краснап. Вось дзяўчына, так дзяўчына — прыгожая, як кветка! Хоцімск. КВЁТЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад кветка. Мыя ж ты Зосічка, а мыя ж ты кветычка, а як жа я рада, што цябе ўбачыла! Мсціслаў. КВ IT, -а, м. Квіт, канед. Мыла іна бяльлё ны рацэ ды ўвалілыся ў паныўку, тут ёй i квіт! Пірагова Мсцісл. Няхай будзе на етым квіт! Хоцімск. 3 крышы зваліўся — i квіт. Куркаўшчына Мсцісл. KBITOK, -тка, м. Квіток, квітанцыя. Дзяніс дыстаў квіток на дровы. Гібалы Касцюк. КВОКУШ -КВОКУШ, выкл. Падзыўныя для закліку квактухі з пісклятамі [куранятамі]. Квокуш-квокуш-квокуш! Ідзіце трохі крупкыў пыдзяўбіця. Хвёдараўка Краснап. КВОЛЫЙ, прым. Кволы, слабы, далікатны. Яны, ці гусіняты, ці індыкі мыладыя, yci кволы: усё хварэюць ды здыхаюць. Apцёмаўка Міласл. Мой хлопчык вельмі нейкі кволы. Пацкава Мсцісл. КВОТЫ, -аў, мн. л. Працэнты. Банк плаціць na пяць квотаў. Тур'я Чэрык. Ен жа, ірыд, так ні дасьць, ён аддае грошы з квотымі. Цівецкая Краснап. КВОХЫЦЬ, дзеясл. Стагнаць. Дзед нешта зыбалеў — ляжыць ны пячы i квохыя. Карма-Пайкі Краснап. КВОШКА, -i, ж. Квактуха. Наша квошка кінула сваіх дзяцей. Бабынічы Калініншчына. КВУХА, -i, ж. Вялікая бочка. Налі ў квуху вады. Тур'я Чэрык. КВЫКАВІНЬНЯ, -я, н. Жабіна ікра, жабурынне. У лузі выда пыганыя: там квыкавіньня дужа быгата, i коній там ні напоіш. Рослаў. КВЫХТАНЬНЯ, -я, н. Жабіна ікра. Вясною лягушкі дзелыюць ny балотых квыхтаньня, з якога выводзюцца малыя лігушыняты. Слаўнае Мсцісл. КВЫХТАЦЬ, дзеясл. Квактаць. Куріца пычыла квыхтаць, нада пысадзіць ны яйцы. Арцёмаўка Міласл. Ета ж ваша курыца квыхтаць пычынае — прыдайце вы яе, калі садзіць ня будзеце. Рэкта Калініншчына. КВЯСЕЛ, -y, м. Фасоль. У нас сёліта шмат засеіна квясёлу. Чэрыкаў. КГУЗ, -a, м. Гуз, шышка на лбе. Як ударіўся лысінаю аб прытылыку, дык аж кгуз ускачыў на лысіні. Арцёмаўка Міласл. КЁЛЗЫЦЬ, дзеясл. Кілзаць, вуздаць. Ехыўшы у горыд, нада келзыць коні, ато тынабіля можыць спужацца. Добрае Мсцісл. КЁЛЬНЯ, -i, ж. 1. Кельма, лапатачка муляра, якою ён бярэ гліну. У муліра i прылады ўсяго, што кельня ды мылаток, ды яшчэ вінкель з шнурам. Паходавічы Чэрык. 2. Келля, невялікі, вузенькі пакойчык. Наша хата маленькыя, усё роўна, як кельня. Кайічы Касцюк. КЁПСКА, прысл. Кепска, нядобра. Кепска ты, браце, робіш: бацькі свайго ні слухаіш, ні шануіш яго. Зарэчча Мсцісл. КЁПСКІЙ, прым. Кепскі, нядобры. Ны дваре стаіць кепскыя пагода. Кажамякіна Краснап. Кепскыя работа —кепскія ŭ зыплата. Канічы Касцюк. Аглыбля сасновыя кепскыя, някрэпкыя, бярозувыя луччы. Пухнава Раснян. КЕРАСШІЦА, -ы, ж. Газніца, частка лямпы, у якую наліваецца газа. Пылядзі, ці ёьсць у керасініцы красір, нешта лямпа гаріць цьмяна. Вярбоўка Раснян. КЁСКА, кёцка, -i, ж. Машна на грошы. У мяне поўна кецка грошЫ. Слаўнае Мсцісл. КЁШКАЦЦА, дзеясл. Варушыцца, Кешкайсь ты там, ато работы ня відна. Хвёдараўка Краснап. КІБІС, -a, м. заал. Балотная птушка, кнігаўка. Кібіс пыляцеў ныд балотым, гняздо нейдзе яго тут. Віхраны Мсцісл. КІВАЛЬНІК, -a, м. Маятнік у гадзінніку. Ківальнік у гадзіньніку ня йдзе. Хвёдараўка Краснап. 15. Слоўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туря, хачгі
15 👁
 ◀  / 512  ▶