КАМЫ, -оў, мн. л. Камякі, густая каша з бульбы. Лукер'я зварыла камы, дык мы гырачых зьелі. Прыпёчына Калініншчына. Дзеці ядуць камы. Ганнаўка Клім. Дай нам, маці, камоў з мылаком. Маляцічы Крыч. У вялікі пост матка дзелаіць камы з алеям. Пірагова Мсцісл.
КАМЭДЗІЯ, -і, ж. Камедыя, смех. Пятрёк ік пычанець гываріць, дак ат сьмеху ўсі выляюцца: камэдзія зь іго! Шумячы.
КАМЭДНА, прысл. Смешна, камічна. Каб вы зналі, як ён камэдна гыварыў. Сутокі Мсцісл.
КАМЯГА, -і, ж. Карыта. Табе толькі сь сьвіньнямі ў камязі есьці! Ушакі Чэрык. Паіць коні зь відра нільзя, нада наліваць ваду ў камягу. Карма-Пайкі Краснап.
КАНАВАЛ, -а, м. Канавал. Сяньні канавал зьлягчаў нам жырябка. Дубеец Касцюк.
КАНАПА, -ы, ж. Канапа. Пысьцялі Міхасю, маці, ны канапе, а я пайду спаць у сена. Крычаў. Я заўсёды сплю ны канапе. Халдзееўка Хоцім.
КАНВЕРТ, -а, м. Канверт. Іна пырвала канверт, вынула пісьмо і стала чытаць. Арцёмаўка Міласл. Узяў я тую атліплую марку ды зноў наляпіў на канверт. Пірагова Мсцісл.
КАНДЗЕР, -у, м. Ячменная ці пшанічная негустая каша. Сяньні зварыла кандзер, прыходзь — пычастую. Восаў Краснап.
КАНДЫБА, -ы, м. Кульгавы чалавек. Во пайшоў кандыба нейкій. Гусарка Клім.
КАНДЫБКА, -і, ж. Памянш. да кандыба. Вунь пышла Тыцяна-кандыбка. Шумячы.
КАНДЫБЛІК, -а, м. Памянш. ад кандыба. Пыглядзі, Саўка-кандыблік кандыбыіць. Горкі Краснап.
КАНДЫБНІКІ, -аў, мн. л. Коржыкі. Кандыбнікаў напікла. Маластоўка Краснап.
КАНДЫБЫЦЬ, дзеясл. Кандыбаць, кульгаць, налягаць на адну нагу. Што ты стаў кандыбаць? Ныга баліць? Шумячы. 2. Ісці стомлена. Далека ішлі, замарылісь, але-ткі кандыбылі. Там жа.
КАНЕЦ, -а, м. Канец. Заехаў ны канец дзяреўні ды здумыў, што кайстру з хлебым забыўся. Рэкта Калініншчына. У канцы нядзелі, у пятніцу ці ў суботу, я паеду ў горыд. Слаўнае Мсцісл.
КАНЕШНЯ, прысл. Вядома, бясспрэчна, абавязкова, зразумела. Валет, канешня, б'ець сёмку. Бяседавічы Краснап. Канешня, трэба так зрабіць. Хоцімск. Дадуць больш, дык, канешня, ні 'дкажысься. Арцёмаўка Міласл.
КАНОПЛІ, -пель, мн. л. бат. Каноплі. Ого! Каноплі сеіць карысна: зь іх жа будзіць і пінька ны вяроўкі і алей з насеньня. Ушакі Чэрык. Каноплі бяруць позна восеньню, тады ж, калі кыпаюць бульбу. Пірагова Мсцісл. Зыгарэнілі мае каноплі. Хвёдараўка Краснап.
КАНПЕТУВАЦЦА, дзеясл. Частавацца, старацца есці. Канпетуйцесь, ато ж вы йшчэ нічога ня елі. Шэвялёўшчына Мсцісл.
КАНТАР, -а, м. Бязмен. Схадзі ды Сьцяпана ды прынясі кантар: лён зважыць нада. Тур'я Чэрык.
КАНУН, -у, м. Сыта, разведзены мёд. Мой бацька ўзяў мёду, каб прыгатаваць кануну. Вусце Чэрык.
КАНФУЗІЦЬ, дзеясл. Бянтэжыць, уводзіць у сорам. Ні канфузь ты яго, бач, як ён пачырванеў ат тваіх слоў. Кокатава Мсцісл.
КАНХВЕТА, -ы, ж. Цукерка. Прывёз татка гасьцінцу з горыду — быранак і канхвет. Пірагова Мсцісл.
КАНЧЫР, -а, м. Няроўнасьць на дарозе ад каранёў дрэваў. Ой, як цяжка ехаць па етым канчырым. Кажамякіна Краснап.
КАНЧЫЦЬ, дзеясл. Дакончыць, скончыць. Ці ня ведаіце вы дзе муляря, каб памог дом канчыць? Ушакі Чэрык.
КАНЬДЗЮК, -а, м. Страўнік, жывот. Яшчэ хочыш смашныга: набіў чым-небудзь каньдзюх, ну й добря. Дубеец Касцюк. Ну й каньдзюх у цябе, як у кыня! Тур'я Чэрык.
КАНЬКІ, -оў, мн. л. Канькі. Якуб коўзыўся на каньках. Шарэйкі Касцюк.
КАНЬКЫЦЬ, дзеясл. Прасіць чаго з слязамі, выпрошваць. Ні канькый луччы, ато 'бсяку. Куркаўшчына Мсцісл. Але ж і чылавек! Свайго поўна, а ён канькыя, каб капейку далі. Парадзіна Мсцісл. Ні канькый дырма, бо ні дам. Кокатава Мсцісл.
КАНЮХ, -а, м. Ястраб, каршун. Канюх ляцеў нізка над зямлёй, добра што піскляты былі ў дваре. Пячонкі Раснян.
КАНЮХ, -а, м. 1. заал. Каня, птушка. Во канюх, знаць, ніколі ні напьецца: усё крічыць «піць». Арцёмаўка Міласл. 2. Хлапец, што водзіць коней на пашу. Майму сыну ўжо шэсьць гадоў, самы ўжо канюх чэріз гады два будзіць. Слаўнае Мсцісл. Канюх вельмі стаміўся, бегаючы за конямі. Міцькаўшчына Мсцісл.
КАНЮШЫНА, -ы, ж. бат. Канюшына. Накасі конім канюшыны. Бялішчына Мсцісл.
КАПА, -ы, ж. 1. Капа (сена). Во склаў капу, ні дытыркайсь, ато рызваліцца. Парадзіна Мсцісл. Склаў дзьве капы, і дождж пайшоў, усё сена зымачыў. Халдзееўка Калініншчына. 2. Шэсцьдзесят адзінак. Досьвіту капу снапоў змалацілі. Бобрыкі Мсцісл.
КАПАНІЦА, -ы, ж. Матыка. Нясі капаніцу, а я вады ныбяру, ды пайдзём на поля. Іванаўка Хоцім.
КАПАЦЬ, дзеясл. Капаць. Ляксей Янкыў памёр, пашлі магілу капаць. Пірагова Мсцісл.
КАПАЧКА, -і, ж. Кропелька. І пывісла ў іго на носі капачка. Ушакі Чэрык.
КАПЕЙКА, -і, ж. Капейка. Пайду ў горыд, якую капейку зырабіць нада. Вародзькава Крыч. Ды саломы жменька — капейка, || А сена клачок — пітачок. З нар. песні, М. Г. 37.
КАПЕЛЫК, -лка, м. Месца на печы каля каптура. Пылажы сярнічкі ны капёлык. Аршаншчына.
КАПЕНЬ, выкл. Капыль (ад капаць, капануць). Капень нагою, а там грыб! Палуж Краснап.
81 👁