Старонка 219
◀ / 512 ▶
Мсцісл. Пойдзім у гэсты калодзіш зы вадой; тут выда лепшыя. Ушакі Чэрык. КАЛОДЗІСЬ, -я, м. Калодзеж, студня. Калодзісь дужа далёка, плоха зы вадою хадзіць. Нада выкыпаць свой калодзісь. Нільзя цяперь дыстаць біз вярёўкі вады с калодзіся: выга пылумалысь. Арцёмаўка Міласл. КАЛОДКА, -і, ж. Калодка, невялікі адрэзак бервяна. Пыдай яму пад ногі калодку. Бяседавічы Хоцім. Пасоб-ка ты мне калодку атпіліць. Пірагова Мсцісл. КАЛОША, -ы, ж. Калоша, штаніна. У Зыхара ў штынах адна калоша пырвалася. Гібалы Касцюк. КАЛОШНЯ, -і, ж. Калоша, штаніна. Пашыў штаны, што калошні валочуцца. Ельня Краснап. КАЛОШЫ, -аў, мн. л. Галошы. Я купіла сабе новыя калошы на бацінкі. Хоцімск. КАЛОЦЬ, дзеясл. Калоць. Калоў дровы, дык аськялёнык пыпаў у вока. Хвёдараўка Краснап. КАЛПАК, -а, м. Валеная шапка, лямцавая [войлачная]. Што гэста нашы мужчыны калпакі насіць сталі, і галовы і ногі ў валянкі адзяваюць. Барысавічы Клім. КАЛПЫК, -а, м. Гарэлка ў лямпе. Нада купіць новый калпык у лямпу, ато етый сапсуўся і ланпа капціць. Слаўнае Мсцісл. КАЛУПАЦЬ, дзеясл. Калупаць. Ні калупай хлеба пальцамі, вазьмі нож ды атрэж. Рэкта Калініншчына. КАЛУПІНА, -ы, ж. Месца, выкалупанае ў чым-небудзь. Хто ета ўжу кашу браў з махоткі? Тут ужу калупіна, нехта ўжу кулупаў тут. Арцёмаўка Міласл. КАЛЫГЛУЗ, -а, м. Балаўны хлапец, шаланец. Дай добря калыглузу етыму. Хвёдараўка Краснап. Калыглуз етый нагу сабе разьбіў. Стары Дзедзін Міласл. КАЛЫСКА, -і, ж. Калыска, люлька. Дзіця сьпіць у калысцы. Кісялёва Буда Калініншчына. КАЛЬЦО, -а, н. Пярсцёнак. Згубіла я сваё кальцо нейдзя. Іванаўка Хоцім. КАЛЬЧАГА, -і, м. Кульгавы чалавек. Ён зваліўся з печы, як быў малый і астаўся кальчага на ўсё жыцьцё. Пірагова Мсцісл. Міхасю ў лесі нагу бервяном злымала, і цяпер ён ходзіць кальчагый. Барысавічы Клім. КАЛЬЧЫГА, -і, м. Кульгавы чалавек. Кальчыга кылдыгая. Хвёдараўка Краснап. КАЛЮЧКА, -і, ж. Дзіда, калючка. Падажджы, я калючку ў нагу зыгнаў, выцігнуць нада. Шумячы. КАЛЮЧЫЙ, прым. Калючы. Мост абведзены калючым дротам. Барысавічы Клім. Іжокіла — калючыя трыва. Новае Сяло Мсцісл. КАМЕДЗІЯ, -і, ж. Камедыя, смехатворная рэч. Во камедзія была! Мы жываты пынырвалі ат сьмеху. Арцёмаўка Міласл. КАМЕЛАК, -лка, м. Здаровы моцны кавалак дрэва. Вазьмі вось етый камёлак ды пыдлажы пыд вагу. Халдзееўка Калініншчына. Здаровы чалавек. Ета камёлак, а не чалавек, і хвароба яго не бярэць. Гібалы Касцюк. Хлопчык здаровы, як камёлак. Палуж Краснап. КАМЕЛЬ, -мля, м. Камель, пень. З старых хваёвых камлёў гоняць жывіцу. Барысавічы Клім. Камель усягды таўсьцей ад макушкі. Пірагова Мсцісл. КАМЕННЫЙ, прым. Каменны, зроблены з каменя. У етыга чылавека каменныя серца: прасі ні прасі — ні пыжалеіць. Даленшчына Крыч. КАМЕНЫК, -нка, м. Поўны крэпкі хлопчык, камёлак. Твой Іванька настыяшчый каменык. Хвёдараўка Краснап. КАМЕНЬ, -я і -мня, м. Камень. Лі дарогі ляжыць вялікій камень. Даленшчына Крыч. Як шурнуў ён камням у лужу, абрыскаў мяне ўсю. КАМЕНЬНЯ, -я, н. Каменне. Якоя ў нас поля! Пясок ды каменьня. Шарэйкі Касцюк. КАМЕНЬЧЫК, -а, м. Памянш. ад камень. Рыгор кінуў каменьчыкам у карову ды вока выбіў. Маляцічы Крыч. КАМІНКА, -і, ж. Каменка, печка ў лазні, зложаная з каменя. Паціху там тупый, ато камінку зываліш, дык зноў лазьні нільзя будзіць тапіць. Бяседавічы Хоцім. КАМІНЬ, -мня і -я, м. Камень. Ны нашым полі ляжыць вялізный камінь. Багацькаўка Мсцісл. КАМІСІЯ, -і, ж. Камісія. Прышла камісія аглідаць урыджай ны карню. Сохана Мсцісл. КАМЛЁМ, прысл. Хутка раптам. Аўціх камлём усхапіўсь, ік увідзіў, што конь у авёс пайшоў. Шумячы. КАМЛЁТ, -а, м. Спадніца-саматканка (з сукна з портам). Цётка надзела камлёт. Даленшчына Крыч. Усе дні ў камлёці ходзіць, хоць і летым. Касцюшкавічы Крыч. Андырак дыражэй зы камлёта. Кокатава Мсцісл. Ганна выткала сабе камлёт. Расна. У нас носяць камлёты з кыбатым. Шумячы. КАМЛЫШКА, -і, ж. Грудок, кавалак засохлай зямлі на ворыве. Барынываў-барынынаў, і ўсё роўна камлышкі зысталіся ніразьбітыя. Стары Дзедзін Міласл. КАМОК, -мка, м. Камлышка, грудок. Нада яшчэ раз бырынамі праехыць пы пахыці, ато камкі зьверху ліжаць нірасьцёртыя. Арцёмаўка Міласл. КАМОРА, -ы, ж. Камора, кладоўка. А плакыла вінныя чара ў віннаре, || А плакыла Ганутычка ў каморе. З нар. песні, М. Г. 33. КАМОРКА, -і, ж. Каморка, кладоўка. Схадзі, Янка, у каморку, сала прынясі. Новыя Капачы Мсцісл. Зынясі ета ў каморку. Горкі Краснап. Пакойчык. Янка адпачывае ў каморцы. Малюшын Краснап. Хворый ляжыць у каморцы. Шумячы. КАМОРНІК, -а, м. Каморнік, землямер. Каморнік абмерыў поля пыд сыўгас. Хоцімск. Каморнік ужо зямлю прыехаў мерыць. Краснаполле. Прыехаў каморнік мерыць зямлю. Сохана Мсцісл. КАМУНІСТ, -а, м. Камуніст. У яго сын камуніст. Радзівонаўка Мсцісл. КАМУШША, -а, н. зборн. Неразбітыя груды зямлі, камлыгі. Камушша цяжка скарадзіць, асабліва калі засохніць, тады іх ніяк ні разьбіць. Брылёўка Краснап.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 512 ▶