КАПЕЦ, -пца, м. Капец. Абкыпаць капцы трэба, бо картошка зыцячэ. Зарэчча Мсцісл.
КАПЁШКА, -і, ж. Невялікая капа (сена). Зь етыга кліна ныграблі дзьве капешкі сена. Хвёдараўка Краснап.
КАПІЛ, -а, м. Капыл, шавецкая калодка. Ны твае боты ў мяне і капіла ні знойдзіцца, нада хіба зьдзелыць. Прыпёчына Калініншчына.
КАПІТАЛКА, -і, ж. Сцяна ў хаце з бярвеньняў (унутраная). Што ты будзіш у хаце капіталку рабіць? Навошта ета, з дошчык зьдзелыў і ўсё. Хвёдараўка Краснап.
КАПІТОШКА, -і, ж бат. Расліна. У лузі расьцець многа капітошак. Хвёдараўка Краснап.
КАПІШЧА, -а, н. Месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу. Нова-Ельня Краснап.
КАПКА, -і, ж. 1. Капка, кропля. Ны сучкох, посьлі дожджу, віселі вялікія капкі. Ушакі Чэрык. 2. Пячурка ў печы, куды кладуць сушыць анучы. Вынь з капкі анучы. Крычаў.
КАПНУЦЬ, дзеясл. Капнуць. Ні тчыняй заслонку, вугальля я загрібла ў пячурку і засыпала залою: капні там зь левыга боку, дык і закуріш. Арцёмаўка Міласл.
КАПОТ, -а, м. Капота. Мой капот, вісеўшы ў чулані, пычаў трухнуць. Лешчынка Мсцісл.
КАПРІЗНЫЙ, прым. Капрызны. Вялікыя дзеўка, а так капрізна, нічым ні дыгадзіш. Слаўнае Мсцісл.
КАПРІЗЫ, -ыў, мн. л. Капрызы. Дзіцёнык ня хворый, а ўсё карёжыцца, плачыць, етыя капрізы нада чым-нібудзь выгыняць. Слаўнае Мсцісл.
КАПТАН, -а, м. Капота. Вунь тая, што ў зялёным каптані сядзіць на прызьбі. Студзянец Касцюк.
КАПТУН, -а, м. Паўшубак, кажух. Надзень каптун, цяплей будзіць. Вялішчына Мсцісл.
КАПТУР, -а, м. 1. Самая высокая пярэдняя частка печы. Кот узыбраўся ны каптур і ўгарэў. Аршаншчына. 2. Абажур. На лямпу надзелі каптур. Краснаполле. 3. Накрыўка на чыгун для самагонкі. Надзень на цугун каптур. Хвёдараўка Краснап.
КАПУСТА, -ы, ж. Капуста. Сяньні чорный трус згрыз два кычаны капусты. Бяседавічы Хоцім.
КАПУСЬНІК, -а, м. Капуснік, расліна лугавая. Капусьнік расьцець на лузе, цьвіцець белым цьветым, як дзед. Хвёдараўка Краснап.
КАПЦІЦЬ, дзеясл. Дыміць, задымліваць, вяндліць. Ніякыга з цібе пуцця ні будзіць у жызьні — во гэтак і будзіш капціць неба. Ушакі Чэрык.
КАПШУК, -а, м. Капшук, кісет на тутунь. Капшук тыбаку насыпаў і на дзень ня хопіць. Мсціслаў.
КАПШУЧОК, -чка, м. Лямпачка без шкла. Зыпалі хоць капшучок, усё відней трохі будзець. Барысавічы Клім.
КАПЫЛ, -а, м. 1. Капыл, калодка шавецкая на боты, а таксама на лапці. Гэты капыл якраз ны маю нагу. Тур'я Чэрык. Бацька надзеў ны капыл лапаць і стаў яго падплітаць. Гібалы Касцюк. 2. Капыл, дубовы брусок, што ўстаўляецца ў полаз, а за яго закручваецца вяз для злучэння палазоў. Капыл у санях пад'еўся, нада новы ўставіць. Ташна Клім. Накыліскі рассохлісь, і капылы павыіжджалі, так што на етых сынях ні паедзіш. Бяседавічы Хоцім. Капылы ў сані робяцца дубовыя. Пухнава Раснян.
КАПЫЛЬЛЯ, -я, н. зборн. Капылы. Сані разлымаліся, а капыльля цэла. Раснян.
КАПЫТ, -а, м. Капыт. У майго кыня капыт раскалоўсь, падкуваць нада. Камароўка Крыч.
КАПЫЦІЦЦА, дзеясл. Быць упартым. Яго просяць, а ён ішчэ й капыціцца, ні хочыць ісьці. Шумячы.
КАПЫЦЬ, дзеясл. Капаць. Цёпла стала, сьнег асеў, скора з стрех станіць капыць. Арцёмаўка Міласл.
КАПЭЛІЯ, -і, ж. Гурт, дружына, кампанія. Дзеўкі целай капэліяй пашлі ў ягады. Рэкта Калініншчына.
КАРА, -ы, ж. Кара, пакаранне. Яго так білі, здаецца, ніхто б такія кары ня сьцерпіў. Слаўнае Мсцісл.
КАРА, -ы, ж. Кара. На вербі кара адсычала, можна дудкі зьнімаць. Гібалы Касцюк.
КАРАБЕЛЬ, -бля, м. Карабель. Ой ды на сінім моры || Карабель плывець, || Карабель плывець, || Аж выда равець. З нар. песні.
КАРАБЛІК, -а, м. Памянш. ад карабель. Міхась зьдзелыў сабе караблік — пускаець ны ваду. Шарэйкі Касцюк.
КАРАВАЙ, -ю, м. Каравай, хлеб, які пякуць на вяселле. Каравай ляжыць на стале, а гасьцей яшчэ німа. Журбін Бялынкав. К свадзьбі сьпяклі вялікій каравай. Карма-Пайкі Калініншчына.
КАРАГОД,- а, м. 1. Карагод. Дзеці гулялі ў карагод. Шарэйкі Касцюк. 2. Матавіла. Прынясі карагод, будзем ніткі матаць. Барысавічы Клім.
КАРАЛІ, -яў, мн. л. Каралі, пацеркі. Сяньня Васіль як хваціў мяне за шыю, неяк пыдчапіў за нітку, пырваў, і ўсі каралі рассыпалісь. Добрае Мсцісл.
КАРАНІК, -а, м. Вулей з кары. Пчолы вылецелі з караніка. Роськаў Калініншчына.
КАРАНТЫШ, -а, м. Малы, нізкага росту. Брат мой зусім карантыш. Пацкава Мсцісл.
КАРАСІНІЦА, -ы, ж. Лямпа, газніца. Карасініца вісіць вісока пад стольлю. Крычаў.
КАРБОНКА, -і, ж. Скарбонка, скрыначка з дзіркай у верхняй накрыўцы, куды кідаюць грошы. Раней з карбонкай хадзілі зьбіраць грошы на царкву. Вінаградаў Міласл.
КАРВАЦЬ, -і, ж. Ложак. Ліжаў ны самым брыжу кырваці, аж бакі зыбалелі за ныч. Парадзіна Мсцісл.
КАРДОН, -у, м. Картон. Сыпагі ладныя, толькі абцасы з кардону. Мсціслаў.
КАРДОПА, -ы, ж. Бульба. Ідзі на пыграбню і прынясі кардопы. Бялішчына Мсцісл.
83 👁