АБЁДЫЦЬ, дзеясл. Абедаць. Зысьцялі настольнік, будзем абедыць. Слаўнае Мсцісл. Дыстывай пытравы, будзем абедыць. Кокатава Мсцісл. Сонца ўжу ны паўдзён — пыра абедыць. Арцёмаўка Міласл. ' АБЁДЫШНІК, -a, м. Абедашнік, абpyc. Купіла сабе абедышнік лі лета. Мсціслаў.
АБЕЗАХОЦІЦЬ, дзеясл. Адбіць ахвоту, цікавасць да чаго. Абезахоціў ён мяне ехаць, кажыць, німа там работы. Пірагова Мсцісл.
АБЕЗНАДЗЁІЦЦА, дзеясл. Страціць надзею. Я ўжо цяпер ня думаю пулучыць грошы, абезнадзеіўсь! Пірагова Мсцісл.
АБЕЗНАДЗЁІЦЬ, дзеясл. Знішчыць надзею [i пазбавіць надзеі]. Хацеў я ў Добрым карову купляць, ажно абезнадзеілі мяне, кажуць — ні варта: карова дрэнь. Пірагова Мсцісл.
АБ'ЁЗЬДЗІЦЬ, дзеясл. Аб'ездзіць. Дзе ён толькі ні быў — увесь свет аЬ'езьдзіў. Б. Хутары Краснап.
АБЁНАЖ, прысл. Верхні, вярхом. Сеў абенаж на жэрдзь i едзе, як ны кані. Гібалы Касцюк. Сядзеў абенаж на мыжары, а конь ік тырканець, а ён кумільгым ды пыд каток. Гімбатаўка Мсцісл.
АБЁРНУТЫ, прым. Перавернуты дагары дном. Пыдай мне, Мар'я, чыгунчык, што абернуты ны лаўцы. Куркаўшчына Мсцісл.
АБЁРУЧ, прысл. Аберуч. Ухапіўся аберуч зы палку i ня пускаіць. Іванаўка Хоцім. Ты вазьмі гаршчок аберуч, ато ні дынясеш, гырач. Пірагова Мсцісл. Тыкая прыгожыя дзяўчына, ён ба аберуч яе ўзяў, дык іна ня хочыць. Слаўнае Мсцісл.
АБ'ЁХАЦЬ, дзеясл. Аб'ехаць. Трэ' было аб'ехаць ету кулдобіну, ато каткі пы caмыя ступіцы ўвыгнаў у гразь. Маркаўка Хоцім. Нада аб'ехаць ету лужу. Пірагова Мсцісл. Дзе ён толькі ні быў? Увесь сьвет аб'ехаў. Белы Камень Бялынкав.
АБЖАЛІНЫЙ, прым. 1. Абскарджаны. Прыгавор суда ўжо абжаліный у воблысць. Краснаполле. 2. Пакрыўджаны. Атышоў ён ат маткі абжаліный — ні дала іна яму грошаў. Сохана Мсцісл.
АБЖАЛІЦЬ, дзеясл. 1. Абвінаваціць. Ен абжалііць мяне, што я кабылу зьвёў, як жа ж мне ні крычаць! Пірагова Мсцісл. 2. Абскардзідь. Пыстанову суда ішчэ абжаліць можна. Краснаполле.
АБЖАЛЬІВАНЭЙ, прым. Абскарджаны. Тут запісаны розныя абжалываныя пытаньні. Асмолавічы Мсцісл. Пыстанова суда будзець абжалывына вышэй. Журбін Бялынкав.
АБЖАЛЫВЫЦЬ, дзеясл. Абскардзіць. Я абжалыю ны цябе ў суд. Пірагова Мсцісл. Суд прісудзіў яму пяць гадоў цюрьмы, ён яшчэ хочыць абжалывыць у вышэйшы. Слаўнае Мсцісл.
АБЖАРЫНЫЙ, прым. Абсцябаны. Пырасёнык прыбег увесь абжарыный пастуховай пугай. Пірагова Мсцісл.
АБЖАРЫЦЬ, дзеясл. 1. Абсцёбаць, высцебаць. Абжарылі яго хлопцы аж да крыві. Юшкі Мсцісл. 2. Абабіць. Hy ŭ абжарыў етый сноп — ні зернійка ні пакінуў. Слабада Бялынкав.
АБЖАТЫЙ, прым. Абжаты. Пакінулі абжаты залом на полі. Куравічы Мсцісл. Стаіць там нечае жыта, з усіх бакоў абжатыя. Пірагова Мсцісл.
АБЖАЦЬ, дзеясл. Абжаць, зжаць жыта наўкол ці пражаць праход. Проста ні спрыўляімсь працуваць — абжалі кругом! Юшкі Мсцісл. Сяньні нада 'бжаць, a заўтры з жніяркай пойдзем. Бобрыкі Мсцісл.
АБЖОРА, -ы, м. i ж. Абжора, чалавек, што многа есць. Абжоры етыму сколькі ні дывай, усё зьесьць i мала. Касцюковічы.
АБЖУЛІЦЦА, дзеясл. Памыліцца ўвачавідкі, даць сябе ашукаць. Вось абжуліўсь, дык абжуліўсь, зы такея ночвы зыплаціў ажно два рублі. Мсціслаў.
АБЖУЛІЦЬ, дзеясл. Ашукаць. Абжулілі Мікіту ны таргу — зы сьляпую кабылу сто рублёў аддаў. Мсціслаў.
АБЖЬІВАЦЦА, дзеясл. Прывыкаць да новага месца [i нажываць маёмасць, гаспадарку]. Наперва дужа ні хацелысь там жыць, а цяпер троху абжывацца пычаў. Дзіснакіта Мсцісл. Пычынаім абжывацца на новым месцы. Палуж Краснап.
АБЖЫДАЦЬ, дзеясл. Чакаць. Мы ўмовілісь, што ён будзіць абжыдаць мяне на пірапуцьці. Пірагова Мсцісл. Ен скызаў, што будзіць абжыдаць нас. Цёмны Лес Раснян.
АБЖЫНАЦЬ, дзеясл. Абжынаць. Нада ідці сяньня жаць у Місаўку (назва поля), ато там пычалі ўжо абжынаць нас. Пірагова Мсцісл.
АБЖЬІЦЦА, дзеясл. Прывыкнуць да новага месца [нажыць маёмасць, гаспадарку]. Ну, як ты, абжыўсь на новым месьця? Іванаўка Хоцім. Троху абжыўся я, i нічога, жыву. Дзіснакіта Мсцісл. Наперва дужа ні хацелысь там жыць, а ціпер троху 'бжыўсь. Б. Хутары Краснап.
АБЖЭРЦІСБ {абжэрца], дзеясл. Аб'есціся. Абжэрлась латкымі, дык вады пражэць. Бакунавічы Чэрык.
АБЗАВОДЫК, -дка, м. Завод, развод. Кінь ты мне вяпручка ны 'бзаводык. Пірагова Мсцісл.
VАБЗДАЦЦА, дзеясл. Абдацца. Абздайсь вадой ды йдзі адзівацца. Дзягавічы Крыч.
АБЗІРАЦЬ, дзеясл. Аглядаць. Пайду абзіраць свае ўлыданьні, мо' там межы парыспахыны? Асмолавічы Мсцісл.
АБЗОЙ, -я, -ю, м. Край дошкі з карою. На мост дошка i з абзоім пойдзіць, уніз яго можна пывярнуць. Мсціслаў.
АБЗОЛ, -у, м. Абзол. На етый дошкі абзол нівялікій, сайдзець. Хвёдараўка Краснап. Дошкі ў абрэз, біз абзолу. Мсціслаў.
АБЗОЛЬЛЯ, -я, н. Попел. Вымець абзольля с печы ды вьікінь ны гарод. Іванаўка Хоцім.
АБІБОК, -а, м. 1. Абібок, гультай. Ладный майсьцер, усё зьдзелыіць, але абібок вялікі, работыць ня хочыць. Мсціслаў. 2. Непаваротлівы, нехлямяжы. Ну й сьмешны Міхась Матрунін — дзе паверніцца, усё ляціць — абібок да й толькі! Дзіснакіта Мсцісл.
АБІБОКА, -i, м. i ж. Абібок, гультай. Абібока етый нічога ні работаіць, a толькі
Дадатковыя словы
абездзіць, абесціся, абехаць, абехаў, абёзьдзіць, абёхаць, аьезьдзіў, маря
44 👁