АБДЗІУБАЦЬ, дзеясл. Абдзяўбаць [абдзяўоці]. Каб на іх каршун, на етых курэй! Усю капусту абдзіўбалі ны гародзі. Пірагова Мсцісл. АБДЗЯУЖУЛІЦЬ, дзеясл. Абдзяжыць, высцебаць дзягаю, раменным пасам. Спыймау я іх у сваім садзе ды добра 'бдзяўжуліў — будуць помніць доўга. Каменка Раснян. АБДМУХАЦЬ, дзеясл. Абдзьмухаць, здуць пыл. Паднімі хлеб з мосту (падлогі), абдмухай ды еж. Затоны Раснян. АБДМ ЎХІВЫЦЬ, дзеясл. Абдзьмухваць, здуваць пыл. Нышла ягыдку ны маету, пыдніла i абдмухівыіць. Іванаўка Хоцім. АБДМУХЫНЫЙ, прым. Абдзьмуханы. Еж етый кусок хлебу, хоць ён упаў на мост, але ён абдмухынэй. Пірагова Мсцісл. Hi глядзі, што хлеб пыд сталом быў, еж: ён чысты, абдмухыный. Іванаўка Хоцім. АБДРАПЫНЫЙ, прым. Паранены [абдрапаны]. H i магу курдопы чысьціць: naліц абдрапыный, баліць. Арцёмаўка Міласл. АБДРАПЫЦЬ, дзеясл. Абдрапаць, параніць пазногцямі [кіпцюрамі]. Кошка кыгцямі абдрапыла мне паліц. Слаўнае Мсцісл. АБДУВАЛА, -a, м. Ашуканец. Hy ŭ абдувала етый хлапец: абдуріў Ціхона на шэсьць рублёў. Дзіснакіта Мсцісл. Абдувала етый каго хочіш абдцріць. Б. Хутары Краснап. АБДУВАЦЦА, дзеясл. Пухнуць. Сьпірша пычалі ў яе рукі абдувацца, тады пышла пухліна на ўсім целі, i памёрла. Пірагова Мсцісл. АБДУЛУВАТЫЙ. прым. 1. Адутлаваты. Такій абдулуватый, усё роўна што запухшы. Палуж Краснап. 2. Апухлы. Чаго йта ў яго тыкая рожа абдулуватыя, ці ён хворый? Дзіснакіта Мсцісл. АБДУЛЫЙ, прым. Апухлы. Ліцо нейкыя абдулыя, ці хто пабіў, ці што? Пірагова Мсцісл. АБДУМАЦЦА, дзеясл. Абдымацца. ён яшчэ абдумаўся i нічога ня чуў. Хвёдараўка Краснап. i**-АБДУМЫЦЦА, дзеясл. Абдумацца. Ці ты адуреў, што ты дзелыіш? Абдумыйся тыJ Малятычы Крыч. АБДУР, -y, м. Абман [ашуканства]. Hiчога ты добрага там ня ўвідзіш: абдур, абважваньне, болі нічога; лепш ні вязі ты туды свои хлеб. Пірагова Мсцісл. АБДУРВЫЦЦА, дзеясл. Ашуквацца. Ці ўпершыню яму абдурвыцца? Абдурыўсь i цяпер, купіўшы етыга кыня. Дзіснакіта Мсцісл. АБДУРПДЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Васіль такі мот, што на кожным шагу абдуріць. Гібалы Касцюк. Тылызьнік ты, большы ні абдуріш. Слаўнае Мсцісл. Во мот: уваччу хочыць абдуріць! Дубеец Касцюк. АБДУРЬІВЫЦЬ, дзеясл. Ашукваць. Прывык ён людзей абдурывыць, тылызьнік етый. Дзіснакіта Мсцісл. Будзіць ужо 'бдурывыць людзей, ідзі, 'дкуль прішоў. Б. Хутары Краснап. АБДУРЫНЫЙ, прым. Абмануты [ашуканы]. Так ён i пашоў з кірмашу абдурыный. Спыдмануў яго цыган: прыдаў яму кыня хворыга, замест добрыга. Дзіснакіта Мсцісл. Hi вяжысь ты зь ім, бо зыстанісься абдуріный. Маластоўка Краснап. АБДУРЬЩЦА, дзеясл. Абмануцца, ашукацца. Абдуріўсь я здорыва на етым дзелі. Палуж Краснап. АБДУРЬІЦЬ, дзеясл. Ашукаць, абмануць. Што, лёхка абдурыць Палугодкіна Сідыра, ён усім дывірая. Дзіснакіта Мсцісл. Hi купляй у цыгына, бо ён цібе абдурыць. Горкі Краснап. АБДУЦЦА, дзеясл. йамыліцца. Абдуўся я нашчэнт з гэтым дыгаворам, ня ведаю, як i выкруціцца. Пірагова Мсцісл. АБДУЦЬ, дзеясл. 1. Ашукаць. Хапіла ў цябе совісьці абдуць дзіцёнка? Пірагова Мсцісл. 2. Абыграць у карты. Мы ўдваіх скарэй яго абдуем, ніхай дужа ні гынарыцца, што ведыіць yci ходы. Там жа. 3. Высцебаць. Абдуй сына рэмням. Іванаўка Хоцім. АБДЫРЫВАНЫЙ, прым. Абдараваны, шчодра надзелены падарункамі. Прышоў ён ат цёткі вясёлы, абдырываный гасьцінцамі. Юшкі Мсцісл. АБДЫРЫВАЦЬ, дзеясл. Абдараваць, надаваць падарункаў. Абдырывалі нявесту спычатку ўся рыдня, а тады госьці. Пірагова Мсцісл. АБЁД, -a, м. Абед, полудзень. Яна naпіняла за мой абед. Паходавічы Чэрык. Ны абед мала сяньні зваріла: махотку кардохыль ды капусты. Арцёмаўка Міласл. На 'бед былі адны мундзяры. Палуж Краснап. АБЁДАЦЬ, дзеясл. Есці полудзень, палуднаваць. Бяжы, Ганка, пакліч татка, абедаць будзем. Паходавічы Чэрык. Пыстаў к сталу слон ды будзем абедаць. Казённая Буда Краснап. АБИДАШНІК, -а, м. Гаршчок, у якім носяць у поле полудзень. Матка наліла ў абедашнік стравы i накірувала ў поля ды бацысі. Куляшоўка Клім. АБЁДАШНІЦА, -ы, ж. Абрус. Зысьцялі абедашніцу ды будзем садзіцца за стол. Глінь Касцюк. АБЁДЗІКІ, -аў, мн. л. Дзіцячая гульня. Дзеці сыбралісь i гуляюць у абедзікі. Шарэйкі Касцюк. АБЁДЗЬВІ, ліч. Абедзве. Hi магу ўзяць болі нічога: абедзьві рукі заняты. Старае Сяло Мсцісл. Абедзьві каровы пабеглі ў поля. Гарбавічы Касцюк. АБЁДЗЬДЗЯ, -я, н. Поўдзень, пара, калі сонца стаіць найвышэй. Бацька ў абедзьдзя прыдзя ўдвору. Палуж Краснап. АБ'ЁДЗЬДЗЯ, -я, н. Аб'едкі. Увясну, як сена ня будзець, дык i аб'едзьдзя caжрэць. Сутокі Мсцісл. АБЁДНЯ, -i, ж. Царкоўная служба. Пызванілі ўжо ва ўсі званы к абедні. Пірагова Мсцісл. У нымастыры абедню служыць non з дзякыным. Тупічына Мсцісл. АБЁДЫ, -аў, мн. л. Поўдзень. Каровы прышлі з поля ў абеды. Гібалы Касцюк. Цяпер ужо будуць харошыя абеды — сонца вунь дзе! Там жа
Дадатковыя словы
абдўць, абедкі, абйдаш, дзяўбці
24 👁