Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗЬНІНАЦКУ, прысл. Знянацку, раптоўна, нечакана. Зьнінацку з-зы вугла тыркануўся сыбака, ну ды таго піріпужаў мяне, i u t o чуць атыйшла. Слаўнае Мсцісл. Зьнінацку падышоў, i скуль толькі ўзяўся? Хвёдараўка Краснап. ЗЬНІСТАЖЭНЬНЕ, -я, н. Знішчэнне. Балыйоя зьністажэньня людзей было ат вайны i ат пошысных хвароб. Сохана Мсцісл. ЗЬНІСТОЖЫЦЬ, дзеясл. Знішчыць. Распутныя дзеці, зьністожылі ўсё! Дубегц Касцюк. H i знаю, як ета зьністожыць чарвей з капусты, нада іх чым-нібудзь вывісьць. Арцёмаўка Міласл. ЗЬНІШТОЖЫВЫЦЬ, дзеясл. Знішчаць, нішчыць. Нада зьністожывыць дрэнныя семя, a купіць луччыя. Слаўнае Мсцісл. ЗЬНГШЧЬІЦЬ, дзеясл. Знішчыць. Зьнішчыў сваю худобу. Латакі Клім. Я гор хацеў нас зьнішчыць да шчэпкі. Канічы Касцюк. ЗЬНЯМЁЦЬ, дзеясл. Знямець, зрабіцца нямым. Як скызалі яму ета, дык аж зьнямеў. Хвёдараўка Краснап. ЗЬНЯМОГА, -i, ж. Знямога, знясіленне. Ужо ў такія гады адчуваіцца зьнямога, а што будзе далей — верна, прыдзецца скора адкызацца ад работы. Добрае Мсцісл. ЗЬНЯМОГЧЫСЯ [зьняможца], дзеясл. Знемагчыся, знясіліцца. Зьнямогся я зусім, ні магу ўжо рабіць. Хвёдараўка Краснап. ЗЬНЯСЫДГ [зьнёсьць], дзеясл. 1. Знесці. Пыкармі ты сваю цыпу, ато ійца ні зьнясець. Ушакі Чэрык. 2. Знесці вадою, змыць. Па етыму масту нільга праехыць, пытаму што яго пашці пылавіну вясной зьнясло. Арцёмаўка Міласл. 3. Знесці ветрам, здуць. Стріха старыя, чуць ліпіць, яе вецір во-во зьнясець. ўСлаўнае Мсцісл. ЗЬНЯХЫЦЦА, дзеясл. Блізка сыйсціся. 'Іна зьняхылась з другім. Горкі Краснап. ЗЬНЯЦЁЙКУ, прысл. Знячэйку, раптам, нечакана. Зьмітрок Ягора зьняцейку як узяў пыд нагу, дык зразу зываліў. Добрае Мсцісл. ЗЬНЯЦЬ, дзеясл. 1. Зняць. Яго можна зьняць з страхі, толькі штоб залезьць туды ўдваіх. Ушакі Чэрык. Зьнімі цэнтру ў ланпі ды абчысьці нагырь. Крычаў. 2. Сабраць вяршок, смятану з малака. Зьнімі з гарлыча вяршок. Касцюковічы. Іна зьніла сьмітану з гырлыча i дыла дзіцям сырыквашы. Арцёмаўка Міласл. ЗЬНЯЧЫВІЛІ, прысл. У непрытомнасці, непамятаючы. ЗьнячывІлі сырваўсь i пабег у поля. Брылёўка Краснап. ЗЬЯВЩЦА, дзеясл. З'явіцца. Во кіслыя яблыка, адразу аскома зьявілась! Пірагова Мсцісл. ✓ ЗЬЯНЬНЯ, -я, н. Ззянне. На небі зьяньня ат пыжару. Палуж Краснап. ЗЬЯЦЬ, дзеясл. Ззяць. Кальцо зылатоя аж зьяіць. Вярбоўка Раснян. ЗЭДЛІК, -а, м. Зэдлік, услончык. Вытры зэдлік ды дай чылавеку сесьці. Папоўка Крыч. ЗЭТЛІК, -а, м. Зэдлік, услон. На зэтліку кыля печы сядзеў дзед i грэўся. Стары Дзедзін Міласл. ЗЮЗЬКА, -i, м. Мароз (дзіцячае). Hi чыпай пальцым лёду, ато зюзька 'тмарозіць. Барысавічы Клім. Ня йдзі на двор, там зюзька! Пірагова Мсцісл. ЗЮЗЮК, -а, м. Мароз (дзіцячае). Зюзюк укуся, ня йдзі з хаты! Ня высоўвай ручкі, бо зюзюк змарозя! Барысавічы Клім. ЗЮКАЦЬ, дзеясл. Гаварыць. Дос вам зюкаць ужо, ато языкі зыбаляць. Ушакі Чэрык. Аўдоцьця з Наст ай зюкаюць. Малюшын Краснап. Сыбраліся ды й зюкаюць сабе, а ні бачуць, што туча надыходзіць. Бялішчына Мсцісл. ЗЮКЛГВЫЙ, прым. Гаваркі, словаахвотны. Н у які ж зюклівы гэсты чылавек — ён жа, бач, i мінуты ні пымаўчыць! Ушакі Чэрык. ЗЮКНЯ, -i, ж. Гамонка, размова. Сыбралісь бабы, як пычалі зюкню npa авечак, каровак — ды дзе там іх пераслухаіш! Ушакі Чэрык. ЗЮМ, -y, м. Разынка. Я к пяклі булкі ны вялікыньня — зюму туды сыпалі, смашныя былі! Парадзіна Мсцісл. ЗЯБІР, -y, м. бат. Зябер, гіікульнік. Зябер любяць сьвіньні, пакуль ён мыладый, а як пыстарэіць, ён становіцца калючый. Пірагова Мсцісл. У жыці сінім цьветым зябір цьвіцець. Хвёдараўка Краснап. У жыці дужа многа зябіру i гарошыку, yci рукі пыкалола, жаўшы. А тут яшчэ пчолы кыла зябіру — глядзі што ўкусіць. Арцёмаўка Miласл. ЗЯЗЮЛІСТЫЙ, прым. Светла-шэры, падобны па апярэнню да зязюлі. У нас пятух стаў зязюлістый, як зязюлька. Сутокі Мсцісл. ЗЯЗЮЛЬКА, -i, ж. 1. Памянш. ад зязюля. Пакукай, зязюлька, паку кай, серыя! Колькі мне гадоў жыць? Гібалы Касцкж. Спытаімсь у зязюлькі, пы колькі год будзім жыць. Ушакі Чэрык. Зязюлька голысна кукыя. Малюшын Краснап. 2. бат. Плямісты ятрышнік, зязюлькіны сьлёзкі. Ны лужку многа цьвуіце зязюлік. Хвёдараўка Краснап. ЗЯЗЮЛЯ, -i, ж. заал. Зязюля. Зязюля сядзела на суку i кукыла. Вінаградаў Miласл. Зязюля кукыя. Бардзіч Краснап. Гpaначкі селі, песні запелі, || А зязюля закуковала. 3 нар. песні. Мсціслаў. ЗЯЛЁЗА, -a, н. Жалеза. Зялеза іржа есьць, a чылавека — хвароба. Парадзіна Мсцісл. Аржа есьць зялеза, калі яно ляжыць у сырасьці. Бяседавічы Хоцім. A патоле eiму зналі — II Што зялезы прыстывалі. 3 нар. песні, M. Г. 134. ЗЯЛЁЗЬНІК, -a, м. Жалезнік, рыдлёўка, жалезная лапата. Маці капала бульбу зялезьнікам. Ганнаўка Клім. Вазьмі зялезьнік i йдзі ў гарод, будзім агрэст садзіць. Гусарка Клім. ЗЯЛЁЗНЫЙ, прым. Жалезны, зроблены з жалеза. Пупаўся мне нож у кыпіраціві. ні стальный, a зялезный, дык гнецца i ня рэжыць нічога. Слаўнае Мсцісл. Во ныпалілі зялезныю печку, што нільзя падыйці. Пірагова Мсцісл. ЗЯЛЁЙНІК, -a, м. Атрутнік, чалавек, што атруціўся. Зялейнік — ета атрутнік. Бяседавічы Хоцім. Вісільнікаў i зялейнікаў ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, цьв^іце
14 👁
 ◀  / 512  ▶