Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
ЗЫЖДЖАЦЬ, дзеясл. З'язджаць, ссоўвацца. Пыдцяні тужэй падпругу, ато сідзёлка зьіжджаіць набок. Бяседавічы Хоцім. ЗЬЛЁГЧЫЦЬ, дзеясл. Зрабіць палёгку. Былыиая табе, бабка, пыдзяка, што ты зьлегчыла мяне сваімі прыхымыцьмі. Добрае Мсцісл. ЗЬЛЁПЛЕНЫЙ, прым. Злеплены. Яна зьлеплена з гліны. Іванаўка Хоцім. ЗЬЛЁСЬЦІ, дзеясл. Злезці. Старому трудна i с пены зьлесьці. Гарадок Раснян. Зьлесь ты ны 'бгароджу ды дыстанъ ябдыш у. Баеўка Крыч. ЗЬЛЕТАЦЬ, дзеясл. Хутка збегаць. 1ш, прыткей якей: ураз зьлётаў, адна ныга тут, другая там. Парадзіна Мсцісл. ЗЬЛІЗАЦЬ, дзеясл. Злізаць. Нымазыла я мыслым хлеба i дыла яму, а ён масла зьлізаў, а хлеб пылажыу на слоніц. Гарадок Раснян. Сам кухар пячонку зьлізаў, || Ны мяне, коціка, скызаў. 3 нар. песні, М. Г. 146. ЗЬЛІПАЦЦА, дзеясл. Зліпацца. Так хочыцца спаць, што самі вочы зьліпаюцца. Палуж Краснап. ЗЬЛІХЧАНЫЙ, прым. Вылегчаны, кастрыраваны. У вас кыбанчыкі зьліхчаны? Кокатава Мсцісл. ЗЬЛІХЧАЦЬ, дзеясл. Злягчаць, скастрыраваць. Кыбанчыка зьліхчалі, ды нешта ён есьці ні ўзяў — каб ні здох чысамі? П алуж Краснап. ЗЬЛЩЬ, дзеясл. Зліць. Зьлі мылако ў ладышку. Ясень Краснап. 3 скывырады жыр нада зьліць у слоечык. Палуж Краснап. ЗЬЛГШНА, прысл. Добра, як найлепей. Як зьлішна ляжыць ны табе пальто — улілось проста! Ушакі Чэрык. ЗЬЛЮБЩЦА, дзеясл. Пакахацца, пакахаць адзін аднаго. Ганка з Міколый зьлюбілісь, што адзін біз аднаго жыць ні могуць. Ясень Краснап. ЗЬЛЮЧЫЙ, прым. Злосны, злы. H i чыпайся зь етым дурнім, ён зьлючы, паб'ець. Бялынкавічы. л ЗЬЛЯКНУЦЦА, дзеясл. Спалохацца, спужацца. Ты так быстра скызаў, што я аж зьлякнуўся. Бародзькава Крыч. Мой хлопчык як зьлякнуўся сыбакі, дык ат етыга i хвареіць, нада звадзіць к дзеду, каб выкычыў. Слаўнае МСцісл. ён дужа зьлякнуўся, як душа ня выскачыла. Б. Хутары Краснап. ЗЬЛЯПЩЬ, дзеясл. Зляпіць. Зь сьнегу Міхась зьляпіў бабу. Шарэйкі Касцюк. ЗЬЛЯЦЁЦЬ, дзеясл. 1. Зляцець. Барона з страхі зьляцела. Гарадок Раснян. 2. Упасці. Блюдзька зьляцела сы стыла i раскокылыся. Палуж Краснап. ЗЬМЁНА, -ы, ж. Змена, абмен. Куваль узяў мае шыны, а на зьмену даў свае. Палуж Краснап. ЗЬМЁРЗНУЦЬ, дзеясл. Змерзнуць. Надзень шубку, як ны нашлег паедзеш, ато зьмерьзніш. Арцёмаўка Міласл. Абгарні ты яе сваёю хусткаю цёплаю, ато зьмерзніць. Пірагова Мсцісл. ЗЬМЁСЬЦІЦЦА, дзеясл. Змясціцца. Hi глядзі, еж ды дна — зьмесьціцца ўсё. Слаўнае Мсцісл. ЗЬМЕСЫДЬ, дзеясл. Змесці. Азадзьдзе нада зьмесьць у адну кучу. Лешчынка Мсцісл. ЗЬМЁЦІЦЬ, дзеясл. 1. Сцяміць, здагадацца. Саўка зьмеціў, у чым тут дзела. П алуж Краснап. 2. Ахапіць вокам, прыкінуць на вока. Я зьмеціў, што там ня большы соткі. Хвёдараўка Краснап. ЗБМІЛУВАЦЦА, дзеясл. Змілавацца, злітавацца. Зьмілуйся ныд намі — дзеці ciроты. Мсціслаў. ЗЬМІЛЫВАНЬНЯ, -я, н. Літасць. Ат такога зьмілываньня пыдальшы, ато ні пыздаровіцца. Гарадок Раснян. ЗЬМІРНЫЙ, прым. Спакойны, рахмаiiы. Ён зьмірный хлопіц, зь ім жыць можна. Хвёдараўка Краснап. ЗЬМІШЧАЦЬ, дзеясл. Змяшчаць. Haкупілі быгата, куды толькі зьмішчаць будзім, у нашы сані ні зьмясьціцца ўсё. Kacцюковічы. ЗЬМІЯ, -i, ж. Змяя, вужака, гадзіна. Зьмія ўкусіла, трэда кроў выкытаць. Лютня Краснап. ЗЬМЯІНЫЙ, прым. Змяіны. Ны масту я нашоў зьмяіный выпыўзак. Пяскоўка Мсцісл. Кажуць, калі ўкуся зьмяіныя кызяўка, дык памрэш. Хвёдараўка Краснап. ЗЬМЯКНУЦЬ, дзеясл. Змокнуць. Бяжы скарэй двору, ато ноды дождж, дык зьмякніш. Куркаўшчына Мсцісл. ЗЬМЯКНУЦЬ, дзеясл. Прыкінуць на вока, вылічыць. Зьмякні, ці многа нам будзя? Хвёдараўка Краснап. ЗЬМЯЦЬ, дзеясл. 1. Сцерці. Жменю пянькі зьмяў. Ясень Краснап. 2. З 'есці. Зьмяў кывалык хлеба з салым i яшчэ есьці просіць. Гарадок Раснян. ЗЬМЯНЩЬ, дзеясл. Змяніць. Трэба зьмяніць дранку ны калёсых. Ташна Клім. Тваё паліто зьмяніла колер, выцьвіла. чыста. Дзямідавічы Касцюк. У етым хамуце нада зьмяніць ляміц, ато б'ець каню плечы. Бяседавічы Хоцім. ЗЬНЕСЬЦЬ, дзеясл. Знесці. Курыца какочыць, яечка зьнесьць хочыць. Тур'я Краснап. Курыца зьнесла некылькі яец ды заседзіла, а мы й ні бачьілі. Малашкавічы Клім. ЗЬНЁЦІУКА, прысл. Знянацку, нечаканa. Пывярнуўсь i зьнеціўка тыўкануў яго, ды такі здорува, аж стыкан вываліўсь з рук у таго. Арцёмаўка Міласл, ЗЬНІБЁЦЬ, дзеясл. Знібець, ньшь. Зьнібеіць серца маё, ны яго гледзючы, як ён мучыцца. Варанёва Крыч. ЗЬНІВАГА, -i, ж. Знявага. Слова харошыга ні скажыць, толькі i чуіш адну зьнівагу. Слаўнае Мсцісл. ЗЬНІВАЖЫЦЬ, дзеясл. Зняважыць. H y, досыць плакаць! Падумаіш — зьніважылі яе дужа. Гібалы Касцюк. ЗЬШКНУЦЬ, дзеясл. Знікнуць, прапасці. Ня ведаю, куды наш нож зьнік. Канічы Касцюк. ЗЬНІМАГГ, прыслу Праз сілу, зверх змогі. Упрыцываўсь, зьнімагі працую. Хвёдараўка Краснап. ЗЬНІМАЦЬ, дзеясл. I. Знімаць. Зьнімі з мыжары драбіны. Хвёдараўка Краснап. 2. Фатаграфаваць. Пысадзілі мяне палтрет зьнімаць i прікызалі сядзець i ні шывяліцца. Арцёмаўка]Чіласл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зязджаць, пабець, туря
10 👁
 ◀  / 512  ▶