ЗЬВЯСЬЦГ [зьвесьць], дзеясл. 1. Звесці, ахапіць сударгаю. Я сяньні ледзь ні заліўся: купаўся, а мне ногі зьвяло, што ні магу пышывяліць. Хвёдараўка Краснап. 2. Зрабіць, наладзіць. Тыварышкі паміж сабой зьвялі плёткі. Бродкі Крыч. 3. Навесці на дурныя ўчынкі. Латрыга етый i майго хлыпца зьвёў. Палуж Краснап. 4. Украсці. У нас цяпер вароў рызьвялось: штоноч то ў аднаго, то ў другога ці кыня, ці карову зьвядуць. Пірагова Мсцісл. 5. Самкнуць (вочы). Толькі вочы зьвёў, аж раптым нехта стучыць у вароты. Палуж Краснап.
ЗЬГІНАЦЦА, дзеясл. Згінацца, нагінацца. Баліць так сьпіна, што нільзя зьгінацца, каб што ўзяць зь зямлі. Сохана Мсцісл.
ЗЬГІНАЦЬ, дзеясл. Згінацьь нагінаць. Я буду зьгінаць ляшчыну, а ты стань вунь на тэй пень, дык дыстаніш арехі, што ciдзяць ны макушкі. Немерка Раснян.
ЗЬПНУЦЬ, дзеясл. Згінуць. 3 тыя нядзелі начну абкутываць мыладыя дрэвы, ато яны зьгінуць узімку. Каробчына Мсцісл. Адважны нідзе ня зьгіне. Папоўшчына Мсцісл.
ЗЬДЗЕДЗІЦЦА, дзеясл. Здзедзіцца, зрабіцца дзедам, састарэць. Ты ўжо зьдзедзіўся саўсім, скора пяцьдзісят год будзіць, а ня жэнісься ўсё. Слаўнае Мсцісл.
ЗЬДЗЁІЦЦА, дзеясл. Здарыцца. Што зь ім магло зьдзеіцца там, што ён так доўга ня едзіць, можа кыня ў яго там укралі? Apцёмаўка Міласл.
ЗЬДЗЕК, -y, м. Здзек. Ета ж зьдзек над сілянскай душой. Вербеж Чэрык. Цярпелі людзі зьдзек ад пана, a січас до, будгя ўжоf Сохана Мсцісл.
ЗЬДЗЁКАЦЦА, дзеясл. Здзеквацца, балавацца. Вера ня есьць, а толькі зьдзекаіцца. Сядзі зы сталом ціха, ня зьдзекайся. Пбалы Касцюк.
ЗЬДЗЁЛКА, -i, ж. Работа, выкананне работы. Якая добрыя зьдзелка ў етым сундуку. Хвёдараўка Краснап.
ЗЬДЗЁЛЫЦЦА, дзеясл. Зрабіцца, стаць. Посьлі дожджу ны лагу зьдзелылыся тыкая пытапеча, што ня вылізіш. Слаўнае Мсцісл. Памешкі зьдзелылісь у кросных. Хвёдараўка Краснап.
ЗЬДЗЁЛЫЦЬ, дзеясл. Зрабіць. Дзед сагнуў мне дужку i зьдзелыў стрялу. Шарэйкі Касцюк. Зьдзелый хату зь лібяды, || Ды ў чужую ні вядзі. || Чужа хата ні свыя, IIБудзіць біці гультыя. 3 пар. песні, M. Г. 153.
ЗЬДЗЁРЖКА, -i, ж. Устрыманасць, вы* трымка. У яго быльшая зьдзержка, штОб на другога, то зубы набіў бы, а ён спакойна ўладзіў. Боханы Росл.
ЗЬДЗЁРЖЫНЫИ, прым. Устрыманы. Ныпаў ён ны зьдзержыныга чылавека, ато бы пулучыў аплявуху за свой язык. Трубільня Краснап. Ен дужа зьдзержыный, друзей раз ужу во, відна, што кіпіць ад злосьці, а нічога дренныга ні скажыць, ня то што біць. Арцёмаўка Міласл.
ЗЬДЗЁРЖЫЦЦА, дзеясл. Устаяць (пра пагоду). Усе етыя дні дождж ліў, а сяньні пагода зьдзержылыся. Палуж Краснап.
ЗБДЗІВІЦЦА, дзеясл. Здзівіцца. Пріцьвірязіўшысь трохі, ён зьдзівіўся, якім чыным пупаў сюды. Слаўнае Мсцісл.
ЗЬДЗІКАЦЦА, дзеясл. Здзеквацца. Грех табе так зьдзікацца над скацінаю. Сохана Мсцісл. Нашто ты над хлебым зьдзікаісься? Радзілёў Краснап. Пупаў малое дзіцё, ды зьдзікаісьсі? Парадзіна Мсцісл.
ЗЬДЗІМЛЯНУЦЬ, дзеясл. Ударыць. Як зьдзімлянуў яго, дык ён наўцёкі. Хвёдараўка Краснап.
ЗЬДЗІМЯЛГЦЬ, дзеясл. Ударыць. Трэда яго зьдзімяліць палкый пу баку. Хвёдараўка Краснап.
ЗЬДЗІРЖАЦЦА, дзеясл. Стрымацца. Ен рысьсьміяўся, дык яму крічаць, штоб ён змоўк, а ён ня можыць зьдзіржацца, рог рукою заткнуў, давіцца, а ўсё сьмяецца. Арцёмаўка Міласл.
ЗЬДЗІРЖАЦЬ, дзеясл. Стрымаць. Ня мог кыня зьдзіржаць, ён i нанёс з гары. Слаўнае Мсцісл.
ЗЬДЗІУБАЦЬ, дзеясл. Здзяўбаць, здзяўоці.
ГІакліч кур, ніхай зьдзіўбаюць крошкі, што пырассыпаў пы хаці. Гарадок Раснян.
ЗЬДЗЯЛЁЦ, -a, м. Чалавек, што ўмее рабіць справу. Сьмела йдзі к етыму аблыкату: добрый зьдзялец зь яго. Тур'я Краснап. f ЗЬДЗЯЛУХА, -i, ж. Працавітая жайчына. Чаму ні жаніцца на Ганцы, рэдкыя зьдзялуха зь яе! Б. Хутары Краснап.
ЗЬДЗЯЦШІЦЦА, дзеясл. Упасці ўдзяцінства, золазнавацца. Пыхварэў трохі, дык зусім зьдзяцініўся: нічым яму ні ўладзіш. Слаўнае Мсцісл.
ЗЬДЗЯЦГНЬНІЧЫЦЬ, дзеясл. Зблазнаваць. Што ты зьдзяціньнічыіш, што малэя дзіцё? Хвёдараўка Краснап.
ЗЬЕЗД, -a, м. З'езд. Трэба абраць дзілігатыў на зьезд. Сохана Мсцісл.
ЗЬЁЗЬДЗІЦЬ, дзеясл. З'ездзіць. Парупіла яму чаго-та зьезьдзіць туды, ды ўсё niчас. Палуж Краснап. Раз i мне дывялося зьезьдзіць у нашу сталіцу — Менск. Слаўнае Мсцісл. Я буду мішаць, а ты зьезьдзі npiвязі жыта. Бяседавічы Хоцім.
ЗЬЁСЦІ, дзеясл. З'есці. Я хачу зьесьці сыраквашы. Баеўка Крыч. Зьеш троху сьцігна. Бялішчына Мсцісл. Што ты так глядзіш ны яго пужліва — ён жа ні воўк, ні зьесьць. Ушакі Чэрык. Зьясі дзісятык яец, дык як налембік усё пірягоніць. Палуж Краснап. Усю капусту коні зьелі. Куркаўшчына Мсцісл.
ЗЬЁХЫЦЦА, дзеясл. З'ехацца. Атусюль зьехылісь людзі, з усіх канцоў сьвету. Арцёмаўка Міласл.
ЗЬЁХЫЦЬ, дзеясл. З'ехаць, ссунуцца. Агашнік пырваўсь, i штаны зьехылі. Шыркі Раснян. Пылянь-ка, у яго хутка каток з восі зьедзіць! Ушакі Чэрык.
ЗЬЁЧЫЦЦА, дзеясл. Сагнуцца. Як ён зьёчыўся — страшна сагнула ўсяго! Хвёдараўка Краснап.
ЗЬЗЯБНУЦЬ. дзеясл. Змерзпуць. Дайця 'багрэцца, я дужа зьзяб. Хвёдараўка Краснап.
ЗЬЗЯЦЬ, дзеясл. Ззяць, ярка блішчэць. Пылянь, што ета там зьзяіць у гразі? Гусарка Клім
Дадатковыя словы
зблазнавацца, здзяўбці, зезд, зездзіць, зесці, зехацца, зехаць, туря
23 👁